Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Беларуская літаратура эпохі Сярэднявечча і Рэнесансу (X-XV стагоддзі)

На вольную тэму
27-05-2020

Калі з’явілася беларуская літаратура?

   Беларуская літаратура прайшла амаль тысячагадавы перыяд развіцця. Вытокі яе і карані ўзыходзяць да Кіеўскай Русі, калі ўсходнеславянскія плямёны жылі адной сям’ёй. У той час бытавалі перакладныя і арыгінальныя творы тыпу жыцій (аповесцей пра жыццё і дзейнасць герояў, прызнаных царквою святымі), апокрыфаў (пра стварэнне свету, пра Адама і Еву, жыццё Хрыста), летапісаў, хаджэнняў, маленняў. У такіх творах, як «Хаджэнне багародзіцы па пакутах», «Троя», «Маленне» Данііла Заточніка, «Аповесць мінулых гадоў», адлюстравалася гераічная гісторыя і веліч роднай зямлі, апісваліся самыя разнастайныя падзеі, з’явы, выкарыстоўваліся народныя легенды і паданні.

Жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай, унучкі Усяслава Чарадзея

   У сувязі з ростам самастойнасці асобных зямель, раз- віццём іх культуры і пісьменнасці пачынаюць узнікаць творы пра людзей, якія заслужылі сваёй дзейнасцю добрую памяць і ўшанаванне. Так, у «Жыціі Ефрасінні Полацкай» расказваецца пра славутую палачанку, унучку князя Усяслава Чарадзея Ефрасінню Полацкую. Заснаваўшы ў Полацку два манастыры, Ефрасіння Полацкая пашырыла пісьмовае слова, займалася педагагічнай дзейнасцю. Па яе заказе дойлід Іаан пабудаваў сусветна вядомую царкву Спаса ў Полацку, а мясцовы ювелір Лазар Богша зрабіў славуты крыж — неацэнны помнік старажытнабеларускага мастацтва. Ефрасіння Полацкая ўздымала свой голас супраць княжацкіх усобіц, братазабойных войнаў, падарожнічала ў «святую зямлю» Па- лесціны. Яна стала адной з першых кананізаваных жанчын на ўсходніх землях.

Творчасць Кірылы Тураўскага

   У сталіцы Тураўскага княства жыў Кірыла Тураўскі, яркая творчая асоба свайго часу, таленавіты мастак, паэт, палітычны дзеяч. Нашы продкі называлі яго Златавустам, бо яго высокамастацкія аратарскія творы (пропаведзі, прытчы, малітвы) карысталіся вялікай папулярнасцю на ўсіх землях усходніх славян.

Вобразы князёў Ігара, Усевалада і Святаслава ў "Слове пра паход Ігараў"

   Вяршыняй старажытнай літаратуры Кіеўскай Русі з’яўляецца «Слова пра паход Ігараў», у якім расказваецца пра няўдалы паход ноўгарадскага князя Ігара Святаслававіча на полаўцаў у 1185 г. У гэтым помніку культуры трох усходнеславянскіх народаў ярка раскрыты вобразы князёў Ігара, Усевалада, Святаслава, паказваецца іх мужнасць, смеласць, вернасць воінскаму абавязку, услаўляецца высокі патрыятызм жонкі Ігара Яраслаўны, апісваюцца баявыя дзеянні, сярод якіх — бітва на Нямізе ў Мінску.

Апісанне галоўных жанраў беларускай літаратуры

   Станаўленне ўласна беларускай літаратуры адбываецца ў перыяд фарміравання беларускай народнасці і яе мовы. У той час беларускія землі ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага, у якім беларуская мова выконвала агульнадзяржаўную функцыю. Па-беларуску пісаліся граматы, лісты, дагаворы і іншыя службовыя паперы. Асноўнымі жанрамі літаратуры сталі беларуска-літоўскія летапісы («Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца»), у якіх адлюстроўвалася гісторыя беларускага і літоўскага народаў перыяду іх сумеснага жыцця. Узнікненне кнігадрукавання спрыяла развіццю новых жанраў — статутаў, кніжнай паэзіі, рэфармацкай публіцыс тыкі, драматургіі.

Якія гуманісты характаразуюць беларускую літаратуру?

   Асаблівае значэнне ў гісторыі беларускай літаратуры мела творчая дзейнасць выдатных гуманістаў-асветнікаў, палымяных змагароў за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне беларусаў Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Лявонція Карповіча, Мялеція Сматрыцкага, Лаўрэнція Зізанія.

Колькі кніг надрукаваў і выдаў Францыск Скарына?

   Францыск Скарына выдаў 23 кнігі Бібліі, пераклаўшы іх на зразумелую для большасці жыхароў беларускую мо- ву. Справу Ф. Скарыны прадоўжылі яго аднадумцы С. Будны, вечны шукальнік абсалютнай ісціны, аўтар «Катэхізіса», і В. Цяпінскі, першы перакладчык на беларускую мову Евангелля. Гарачай любоўю да роднай зямлі сагрэты твор пачынальніка рэнесансавай паэзіі Беларусі М. Гусоўскага «Песня пра зубра». Непрымірымымі змагарамі за нацыянальныя традыцыі беларусаў былі і складальнікі першых грунтоўных граматык і слоўнікаў М. Сматрыцкі і Л. Зізаній.

Аналіз твораў "Дыяруш" і "Псалтыр рыфматворны"

   У XVI — першай палове XVII ст. у беларускай літаратуры ўзнікае кніжная паэзія, пачатак якой быў пакладзены Ф. Скарынам. Найбольш папулярнымі жанрамі кніжнай паэзіі сталі эпікграмы (рытмічныя ўсхваленні розным мецэнатам), элегіі, сатырычныя і духоўныя вершы. З’яўляюцца сатырычныя творы (прамовы, лісты, апавяданні), найбольш вядомыя з якіх «Прамова Івана Мялешкі» і «Ліст да Абуховіча». У гэты ж перыяд навагрудскі шляхціц Ф. Еўлашэўскі стварае «Дыярыуш» — адзін з першых беларускіх дзённікаў, у якім паказвае жыццё і побыт беларускай шляхты. На сярэдзіну XVII ст. прыходзіцца творчасць беларуска-рускага паэта, драматурга, асветніка Сімяона Полацкага, аўтара крытычных, філасофска-пазнавальных твораў «Псалтыр рыфматворны», «Комедия-притча о блудном сыне».

Асаблівасці беларускай батлейкі

   У XVII ст. на Беларусі сталі вядомымі інтэрмедыі — кароткія камічныя п’есы ці сцэнкі, якія выконваліся паміж актамі драматычнага або опернага твора. Побач з інтэрмедыямі паступова развіваецца лялечны тэатр — батлейка, рэпертуар якога насіў як рэлігійны, так і свецкі характар. На аснове інтэрмедыі і батлейкі, у якіх шырока выкарыстоўваліся забаўныя анекдоты, народныя жарты, узніклі першыя творы беларускай нацыянальнай драматургіі. Адным з найбольш значных і самастойных такіх твораў з’явілася «Камедыя» К. Марашэўскага.



Падобныя сачыненні
27-05-2020
    Содержание страницы: Калі нарадзіўся Францыск Скарына? Аналіз вобраза Францыска Скарыны Чаму вучаць кнігі Францыска Скарыны? Любоў да Радзімы у творах пісьменніка Скарыны Асаблівасці кнігадрукавання Францыска Скарыны З якой мэтай Скарына друкаваў свае кнігі? Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы бог на свет пусціў. Ф. Скарына Калі нарадзіўся Францыск Скарына?  &nbs...
21-01-2020
    Змест строны: Працягласць Айчыннай вайны 70 гадоў Перамогі Ахвяры Сусветнай вайны Цяжкі пуць да Перамогі Думкі скептыкаў аб выніках вайны Працягласць Айчыннай вайны    Дзве даты назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю чалавечай цывілізацыі – 22 чэрвеня 1941г. і 9 мая 1945г. Іх раз’ядноўвае 1418 дзён і начэй, абпаленых разлютаваным полымем бязлітаснай, разбуральнай і кровапралітнай вайны. А аб...
21-01-2020
    Змест строны: Абрады Семухі Упрыгоджванне дамоў Галінкі, магічная сіла бярозы Абрадавая ежа    Сёмуха - гэта завяршальнае вясновае свята. Абрады Семухі Упрыгоджванне дамоў    На Сёмуху было прынята ўпрыгожваць дама галінкамі бярозы, клёну, дуба. Жыхары гарадоў у гэты дзень уладкоўвалі гулянні за горадам. Сяляне ж, ішлі ў царкву ці касцёл, дзе асвятлялі розныя палявыя...
21-01-2020
    Змест строны: Што такое кніга для нас? Калі была створана першая кніга? Біяграфія Францыска Скарыны Гады стварэння першых кніг Францыска Скарыны Псалтыр «Малая падарожная кніжка» і «Апостал» Як аздоблены кнігі Францыска Скарыны Францыск Скарына ў якасці філосафа Францыск Скарына і адносіны з Масквой Як і дзе памер Францыск Скарына "Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для...
21-01-2020
    Змест строны: Знешні выгляд хатняй жывелы Паводзіны дамашней жывелы Выпадак са свойскай жывелай Знешні выгляд хатняй жывелы    Жыццё без хатніх жывёл сумная і нецікавая. Таму я вельмі хацеў сабе кацяня. Нарэшце маё жаданне спраўдзілася. Бацькі падарылі мне маленькае кацяня. Яно было усё беленькае, толькі на лапках былі чорныя плямы. Шэрстка была вельмі пухнатай і такі мяккай, што м...
21-01-2020
    Змест строны: Беларускія газеты і часопісы Любоў да Радзімы ў творах ваеннага часу Публіцыстыка і паэзія падчас Другой сусветнай вайны Пісьменнікі, якія пачалі пісаць падчас вайны Наталля Арсеннева Загінуўшыя пісьменнікі Творы і вершы, якія з'явіліся падчас вайны Беларускія паэты, якія працавалі ў час вайны Янка Купала і ваенная творчасць Пімен Панчанка і ваенная творчасць Аркадзь Куляшоў і ваенн...
17-01-2020
    Змест строны: Гродна ў сярэдніх веках Гродна ў складзе Царскай Расіі Гродна падчас Першай і Другой сусветнай вайны Гродна ў пасляваенны час    У гэтым сачыненні я хацеў бы напісаць аб сваім родным горадзе Гродна. Гродна (Горадня) - адзін з найбольш магутных гарадоў у гісторыі на тэрыторыі Беларусі. Гродна ў сярэдніх веках    Афіцыйнай датай абгрунтавання горада Гродн...
17-01-2020
       Вадзiм выйшаў з дому i рысцой пабег у сторану Міцінай хаты. Падняўся моцны вецер, скінуў капяшон, разварушыў хлопчыку валасы. Раптам дзве кроплі ўпалі на яго твар.    -Будзе дождж,-падумаў Вадзім.    І сапраўды. Праз хвiлiну пачаўся халодны дождж, а потым перайшоў у вялікую навальніцу. Вецер не сунімаўся. Раптам, зусім побач ад Вадзіма, са ўсей моцы...
17-01-2020
    Змест строны: Што такое вайна? Апавяданне пра вайну Партызаны на тэрыторыі Беларусі Беларусь у гады вялкай Айчыннай вайны Першая частка апавядання Другая частка апавядання Што такое вайна?    Вайна ... Страшнае, як сама смерць, слова. Нават страшней, калі памятаць, што смерць для кожнага чалавека - натуральнае, непазбежнае заканчэнне жыцця, а вайна - жахлівае бедства, выкліканае зл...
17-01-2020
       Вось у клас уваходзіць хлопчык высокага росту, у цёмным дзелавым гарнітуры і малінавай кашулі. Ён садзіцца за партай недалёка ад мяне. Рукі паклал на парту, локці ўшыркі. Ў вочы кідаецца шырокі лоб, на якім выяўляецца некалькі невялікіх маршчынак , калі хлопчык хмурыцца. На галаве кароткія цёмныя валасы. Разам з невялікімі і вузкімі бровамі, шырокай , пунсовай усмешкай , і трохі...