Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Сусветная вайна для беларускага народу

На вольную тэму
21-01-2020

Працягласць Айчыннай вайны

   Дзве даты назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю чалавечай цывілізацыі – 22 чэрвеня 1941г. і 9 мая 1945г. Іх раз’ядноўвае 1418 дзён і начэй, абпаленых разлютаваным полымем бязлітаснай, разбуральнай і кровапралітнай вайны. А аб’ядноўвае гераічная барацьба народаў былога Савецкага Саюза з фашысцкай Германіяй і яе саюзнікамі, якую яны вымушаны былі весці не па сваёй віне.

   Незвычайная ў гісторыі па маштабах і жорсткасці, Вялікая Айчынная вайна дауно завяршылася вялікай Перамогай. Але і сёння яе боль адгукаецца ў сэрцах, адбіваецца на справах пакаленняў.

70 гадоў Перамогі

    Блізкасць 70-гадовага юбілею Перамогі зноў ускалыхнула хвалю грамадскага інтарэсу да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мільёны людзей ва ўсім свеце перагортваюць яе старонкі, насычаныя крывёю, імкнуцца ўлічыць урокі мінулага, каб даць адказы на выклік сучаснасці. Усё далей у глыб гісторыі адыходзяць падзеі вайны, але значэнне нашай Перамогі не цямнее ў вачах грамадства, наадварот, набывае ўсё большы сэнс.

Ахвяры Сусветнай вайны

   Вайна аказалася галоўнай справай старэйшага пакалення, яна склала цэлую эпоху ў гісторыі беларускага народа, як і ўсіх народаў былога СССР, увабраўшы ў сябе лёс мільёнаў людзей, гора, пакуты, ахвяры. Але было і іншае: вайна распраміла людзей, вынесла на паверхню лепшыя іх якасці, усё добрае, узнёслае, што хавалася ў душах, самаадданы патрыятызм, з’яднанасць і дружбу братніх народаў. Такога чыстага парыву любові да сваёй Айчыны, такога ахвярнага напалу і гатоўнасці аддаць жыццё за яе больш не было ніколі. Сёння актыуна выдаюцца шматлікія кнігі, брашуры, артыкулы аб вялікай Перамозе.

Цяжкі пуць да Перамогі

   Вялікая Айчынная вайна ўвайшла ў нашу гісторыю як небывалая па жорсткасці, трагізму і гераізму барацьба народаў супраць гітлераўскага фашызму. Шлях да Перамогі быў доўгім і цяжкім. Цікавасць да падзей тых гадоў, да асмыслення наступстваў і ўрокаў вайны не слабее, яна тлумачыцца і той роляю, якую адыграла вайна ў жыцці нашага народа, часткова незадавальненнем адказамі на многія пытанні, якія ўжо вырашаны нашым часам.

Думкі скептыкаў аб выніках вайны

    Аб’ектыўныя гістарычныя матэрыялы і факты сведчаць: рашаючы ўклад у вызваленне народаў Еўропы і Азіі ад фашысцкага рабства, у выратаванні сусветнай цывілізацыі ўнеслі народы Савецкага Саюза. Але ў апошнія гады прыкметна пацішэла патрыятычная дзейнасць у нашых школах, маладзёжных арганізацыях. Усё гучней сталі чуваць галасы скептыкаў: “Пра вайну шмат навыдумляна”, “Гэта тэма ўжо надакучыла”, “Не варта было змагацца за тое, што мы маем сёння”, “Мы змагаліся не за тое, што трэба”... Крыўдна і балюча слухаць такія думкі ад юнакоў, якія не бачылі вайны, не зведалі ўсіх пакут.

   І я веру, што Я і ўсе беларусы будзем захоўваць памяць аб Сусветнай Вайне!



Падобныя сачыненні
27-05-2020
    Содержание страницы: Калі нарадзіўся Францыск Скарына? Аналіз вобраза Францыска Скарыны Чаму вучаць кнігі Францыска Скарыны? Любоў да Радзімы у творах пісьменніка Скарыны Асаблівасці кнігадрукавання Францыска Скарыны З якой мэтай Скарына друкаваў свае кнігі? Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы бог на свет пусціў. Ф. Скарына Калі нарадзіўся Францыск Скарына?  &nbs...
27-05-2020
    Содержание страницы: Калі з’явілася беларуская літаратура? Жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай, унучкі Усяслава Чарадзея Творчасць Кірылы Тураўскага Вобразы князёў Ігара, Усевалада і Святаслава ў "Слове пра паход Ігараў" Апісанне галоўных жанраў беларускай літаратуры Якія гуманісты характаразуюць беларускую літаратуру? Колькі кніг надрукаваў і выдаў Францыск Скарына? Аналіз твораў "Дыяруш" і "Пс...
21-01-2020
    Змест строны: Абрады Семухі Упрыгоджванне дамоў Галінкі, магічная сіла бярозы Абрадавая ежа    Сёмуха - гэта завяршальнае вясновае свята. Абрады Семухі Упрыгоджванне дамоў    На Сёмуху было прынята ўпрыгожваць дама галінкамі бярозы, клёну, дуба. Жыхары гарадоў у гэты дзень уладкоўвалі гулянні за горадам. Сяляне ж, ішлі ў царкву ці касцёл, дзе асвятлялі розныя палявыя...
21-01-2020
    Змест строны: Што такое кніга для нас? Калі была створана першая кніга? Біяграфія Францыска Скарыны Гады стварэння першых кніг Францыска Скарыны Псалтыр «Малая падарожная кніжка» і «Апостал» Як аздоблены кнігі Францыска Скарыны Францыск Скарына ў якасці філосафа Францыск Скарына і адносіны з Масквой Як і дзе памер Францыск Скарына "Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для...
21-01-2020
    Змест строны: Знешні выгляд хатняй жывелы Паводзіны дамашней жывелы Выпадак са свойскай жывелай Знешні выгляд хатняй жывелы    Жыццё без хатніх жывёл сумная і нецікавая. Таму я вельмі хацеў сабе кацяня. Нарэшце маё жаданне спраўдзілася. Бацькі падарылі мне маленькае кацяня. Яно было усё беленькае, толькі на лапках былі чорныя плямы. Шэрстка была вельмі пухнатай і такі мяккай, што м...
21-01-2020
    Змест строны: Беларускія газеты і часопісы Любоў да Радзімы ў творах ваеннага часу Публіцыстыка і паэзія падчас Другой сусветнай вайны Пісьменнікі, якія пачалі пісаць падчас вайны Наталля Арсеннева Загінуўшыя пісьменнікі Творы і вершы, якія з'явіліся падчас вайны Беларускія паэты, якія працавалі ў час вайны Янка Купала і ваенная творчасць Пімен Панчанка і ваенная творчасць Аркадзь Куляшоў і ваенн...
17-01-2020
    Змест строны: Гродна ў сярэдніх веках Гродна ў складзе Царскай Расіі Гродна падчас Першай і Другой сусветнай вайны Гродна ў пасляваенны час    У гэтым сачыненні я хацеў бы напісаць аб сваім родным горадзе Гродна. Гродна (Горадня) - адзін з найбольш магутных гарадоў у гісторыі на тэрыторыі Беларусі. Гродна ў сярэдніх веках    Афіцыйнай датай абгрунтавання горада Гродн...
17-01-2020
       Вадзiм выйшаў з дому i рысцой пабег у сторану Міцінай хаты. Падняўся моцны вецер, скінуў капяшон, разварушыў хлопчыку валасы. Раптам дзве кроплі ўпалі на яго твар.    -Будзе дождж,-падумаў Вадзім.    І сапраўды. Праз хвiлiну пачаўся халодны дождж, а потым перайшоў у вялікую навальніцу. Вецер не сунімаўся. Раптам, зусім побач ад Вадзіма, са ўсей моцы...
17-01-2020
    Змест строны: Што такое вайна? Апавяданне пра вайну Партызаны на тэрыторыі Беларусі Беларусь у гады вялкай Айчыннай вайны Першая частка апавядання Другая частка апавядання Што такое вайна?    Вайна ... Страшнае, як сама смерць, слова. Нават страшней, калі памятаць, што смерць для кожнага чалавека - натуральнае, непазбежнае заканчэнне жыцця, а вайна - жахлівае бедства, выкліканае зл...
17-01-2020
       Вось у клас уваходзіць хлопчык высокага росту, у цёмным дзелавым гарнітуры і малінавай кашулі. Ён садзіцца за партай недалёка ад мяне. Рукі паклал на парту, локці ўшыркі. Ў вочы кідаецца шырокі лоб, на якім выяўляецца некалькі невялікіх маршчынак , калі хлопчык хмурыцца. На галаве кароткія цёмныя валасы. Разам з невялікімі і вузкімі бровамі, шырокай , пунсовай усмешкай , і трохі...