Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Сачыненне па твору Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» + вобразы Кручкова і Пісулькіна

Па твору пісьменніка Вінцэнт Дунін Марцінкевіч
29-05-2020

Сэнс напісання і кароткі змест «Пінскай шляхты»

Камедыя «Пінская шляхта» — выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматургіі — пісалася пасля рэформы 1861 г. і паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага 1863 г., у час чорнай рэакцыі, калі на Беларусі гаспадарылі царская ваеншчына і чыноўніцтва. У камедыі аўтар выкрывае паразітычную сутнасць чыноўнікаў, якія імкнуліся нажыцца за кошт падману і хабарніцтва, высмейвае абмежаванасць шляхты.

Аб чым галоўнае дзеянне ў творы «Пінская шляхта»

Дзеянне ў «Пінскай шляхце» адбываецца ў адным з глухіх палескіх засценкаў Пінскага павета, дзе ўсе лічаць сябе шляхціцамі, дваровымі. Двое «шляхцічаў» — Іван Цюхай-Ліпскі і Ціхон Пратасавіцкі пасварыліся і нават пабіліся з-за таго, што першы другога абазваў мужыком. За гэту вялікую «абразу» Ліпскі падае на Пратасавіцкага ў суд. На разгляд справы ў закінуты мядзведжы куток прыязджае станавы прыстаў Кручкоў з пісарам Пісулькіным.

Вобраз Кручкова ў творы «Пінская шляхта»

Каб больш яскрава паказаць тыповыя рысы «судовых людзей», В. Дунін-Марцінкевіч уводзіць у п’есу сцэну судовага пасяджэння, якая ўспрымаецца як вострая пародыя на царскі суд. Кручкоў не судзіць, а камандуе, загадвае, адным словам, распараджаецца ў судзе, як яму толькі ўздумаецца. «Найяснейшая карона» пускае ў ход усе свае здольнасці: строіць сур’ёзную фізіяномію, адзін вус ставіць угору, а другі — уніз, спасылаецца на неіснуючыя законы, указы, дапускае такія сцверджанні, ад якіх у вачах цёмна робіцца. Так, ён сцвярджае, што імператрыца Лізавета Пятроўна выдавала свае ўказы ў 1893 г., у той час як сам герой дзейнічае ў 60-х гг. XIX ст. Па Кручкову, у красавіку налічваецца 49 дзён, у верасні — 75, у кастрычніку — 45. I гэту бязглуздзіцу з увагай слухае шляхта. Яна нават прыходзіць у захапленне ад юрыдычных здольнасцей прыстава. Гэтым аўтар высмейвае не толькі тупасць і самавольства Кручкова, але і невуцтва, адсталасць правінцыяльнай шляхты, якая нават не ведае летазлічэння, веку і году, у якім яна жыве.

Дзеянні і паступкі Кручкова ў «Пінскай шляце»

Прыстаў, надзелены ўладай, сярод цёмнай і забітай шляхты не лічыць патрэбным нават захоўваць знешнюю форму правасуддзя. Ён аб’яўляе вінаватымі тых, хто ніяакіх адносін да справы не мае: «Сведкі, каторыя бачылі, а не абаранілі,— па 9-ці рублёў, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла,— па 3 рублі». Кручкоў выкарыстоўвае любую магчымасць «садраць» грошы. Аднаму з шляхціцаў ён прысуджае пакаранне ў 25 лоз без дывана, на голай зямлі. Добра ведаючы, што такое пакаранне лічылася мужыцкім, «нечуваным уніжэннем», ён тым самым вытрасаў з кішэняў шляхцюкоў апошнія грошы. Нахапаўшы сабе досыць грошай, прыстаў не грэбуе і сушанымі грыбамі, рыбай, мёдам, зайцамі. «За добры гасцінчык» «найяснейшая карона» згаджаёцца дапамагчы закаханым Грышку і Марысі. У канцы камедыі Кручкоў сутыкае шляхціцаў Альпенскага і Статкевіча, каб яшчэ раз прыехаць за спажывай, спадзеючыся на новае «жніво».

Сатырычныя паводзіны Кручкова ў «Пінскай шляхце»

Вобраз Кручкова пададзены ў п’есе ў сатырычнай форме. Аб гэтым сведчаць блытаніна ў фактах і законах, яго знешні выгляд, мова, падобная да страшэннай мешаніны слоў, розных выразаў, запазычаных з судовых дакументаў, тыпу «лічнасць падвергнецца апаснасці», «пусть выступят вперод», «в пользу врэменнага прысуцтвія».

Вобраз пісара Пісулькіна ў «Пінскай шляхце»

Двайніком свайго непасрэднага начальніка, яго верным слугою і надзейным памочнікам з’яўляецца пісар Пісулькін. Ён, як і Кручкоў, займаецца хабарніцтвам. 3 вялікім задавальненнем пісар прызнаецца: «Харашо быць пісьмавадзіцелем у разумнага чалавека, маляваныя госцікі (грошы) самі ў карман лезуць, не нада і рук выцягваць».

Галоўныя думкі і праблемы якія падымаюцца у «Пінскай шляхце»

В. Дунін-Марцінкевіч у вобразах станавога прыстава Кручкова і яго памочніка Пісулькіна па-мастацку дасканала і знішчальна высмеяў царскае чыноўніцтва Расіі, для якога характэрнымі былі хцівасць, хабарніцтва, грубасць, свавольства, невуцтва, п’янства. Напэўна, па гэтай прычыне ў 1890 г. віленскі губернатар рашуча запратэставаў супраць друкавання камедыі.



Падобныя сачыненні
27-05-2020
    Содержание страницы: Калі нарадзіўся Францыск Скарына? Аналіз вобраза Францыска Скарыны Чаму вучаць кнігі Францыска Скарыны? Любоў да Радзімы у творах пісьменніка Скарыны Асаблівасці кнігадрукавання Францыска Скарыны З якой мэтай Скарына друкаваў свае кнігі? Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы бог на свет пусціў. Ф. Скарына Калі нарадзіўся Францыск Скарына?  &nbs...
27-05-2020
    Содержание страницы: Калі з’явілася беларуская літаратура? Жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай, унучкі Усяслава Чарадзея Творчасць Кірылы Тураўскага Вобразы князёў Ігара, Усевалада і Святаслава ў "Слове пра паход Ігараў" Апісанне галоўных жанраў беларускай літаратуры Якія гуманісты характаразуюць беларускую літаратуру? Колькі кніг надрукаваў і выдаў Францыск Скарына? Аналіз твораў "Дыяруш" і "Пс...
21-01-2020
    Змест строны: Працягласць Айчыннай вайны 70 гадоў Перамогі Ахвяры Сусветнай вайны Цяжкі пуць да Перамогі Думкі скептыкаў аб выніках вайны Працягласць Айчыннай вайны    Дзве даты назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю чалавечай цывілізацыі – 22 чэрвеня 1941г. і 9 мая 1945г. Іх раз’ядноўвае 1418 дзён і начэй, абпаленых разлютаваным полымем бязлітаснай, разбуральнай і кровапралітнай вайны. А аб...
21-01-2020
    Змест строны: Абрады Семухі Упрыгоджванне дамоў Галінкі, магічная сіла бярозы Абрадавая ежа    Сёмуха - гэта завяршальнае вясновае свята. Абрады Семухі Упрыгоджванне дамоў    На Сёмуху было прынята ўпрыгожваць дама галінкамі бярозы, клёну, дуба. Жыхары гарадоў у гэты дзень уладкоўвалі гулянні за горадам. Сяляне ж, ішлі ў царкву ці касцёл, дзе асвятлялі розныя палявыя...
21-01-2020
    Змест строны: Што такое кніга для нас? Калі была створана першая кніга? Біяграфія Францыска Скарыны Гады стварэння першых кніг Францыска Скарыны Псалтыр «Малая падарожная кніжка» і «Апостал» Як аздоблены кнігі Францыска Скарыны Францыск Скарына ў якасці філосафа Францыск Скарына і адносіны з Масквой Як і дзе памер Францыск Скарына "Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для...
21-01-2020
    Змест строны: Знешні выгляд хатняй жывелы Паводзіны дамашней жывелы Выпадак са свойскай жывелай Знешні выгляд хатняй жывелы    Жыццё без хатніх жывёл сумная і нецікавая. Таму я вельмі хацеў сабе кацяня. Нарэшце маё жаданне спраўдзілася. Бацькі падарылі мне маленькае кацяня. Яно было усё беленькае, толькі на лапках былі чорныя плямы. Шэрстка была вельмі пухнатай і такі мяккай, што м...
21-01-2020
    Змест строны: Беларускія газеты і часопісы Любоў да Радзімы ў творах ваеннага часу Публіцыстыка і паэзія падчас Другой сусветнай вайны Пісьменнікі, якія пачалі пісаць падчас вайны Наталля Арсеннева Загінуўшыя пісьменнікі Творы і вершы, якія з'явіліся падчас вайны Беларускія паэты, якія працавалі ў час вайны Янка Купала і ваенная творчасць Пімен Панчанка і ваенная творчасць Аркадзь Куляшоў і ваенн...
17-01-2020
    Змест строны: Гродна ў сярэдніх веках Гродна ў складзе Царскай Расіі Гродна падчас Першай і Другой сусветнай вайны Гродна ў пасляваенны час    У гэтым сачыненні я хацеў бы напісаць аб сваім родным горадзе Гродна. Гродна (Горадня) - адзін з найбольш магутных гарадоў у гісторыі на тэрыторыі Беларусі. Гродна ў сярэдніх веках    Афіцыйнай датай абгрунтавання горада Гродн...
17-01-2020
       Вадзiм выйшаў з дому i рысцой пабег у сторану Міцінай хаты. Падняўся моцны вецер, скінуў капяшон, разварушыў хлопчыку валасы. Раптам дзве кроплі ўпалі на яго твар.    -Будзе дождж,-падумаў Вадзім.    І сапраўды. Праз хвiлiну пачаўся халодны дождж, а потым перайшоў у вялікую навальніцу. Вецер не сунімаўся. Раптам, зусім побач ад Вадзіма, са ўсей моцы...
17-01-2020
    Змест строны: Што такое вайна? Апавяданне пра вайну Партызаны на тэрыторыі Беларусі Беларусь у гады вялкай Айчыннай вайны Першая частка апавядання Другая частка апавядання Што такое вайна?    Вайна ... Страшнае, як сама смерць, слова. Нават страшней, калі памятаць, што смерць для кожнага чалавека - натуральнае, непазбежнае заканчэнне жыцця, а вайна - жахлівае бедства, выкліканае зл...