Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны

На вольную тэму
21-01-2020

Беларускія газеты і часопісы

   Нягледзячы на вельмі неспрыяльныя абставіны, беларуская літаратура ў часы Вялікай Айчыннай вайны ўсё-такі развівалася. У тыл ворага дастаўляліся беларускія газеты і часопісы: "Савецкая Беларусь", "За Савецкую Беларўсь", "За свабодную Беларусь", "Звязда", "Раздавім фашысцкую гадзіну", "Партызанская дубінка", а з 1943 г. — часопіс "Беларусь". Актыўны ўдзел у гэтых выданнях прымалі К. Крапіва, М. Лынькоў, А. Куляшоў, П. Броўка, П. Глебка, М. Танк, П. Панчанка, М. Лужанін, В. Вітка, А. Астрэйка, А. Бялевіч, К. Кірэенка, А. Вялюгін, М. Аўрамчык. Вершы беларускіх паэтаў перакладаліся на рускую мову. Акрамя публікацый ў перыёдыцы былі выдадзены асобныя кнігі перакладаў: "Беларусь в огне" (1943), "Стiхi о Родiне" (1941) Я. Купалы, "Голос землi" (1942) Я. Коласа, "Тебе, Беларусь" (1942) П. Панчанкі.

Любоў да Радзімы ў творах ваеннага часу

   У пару выпрабаванняў абвастрылася любоў да Радзімы. Мабыць, у гісторыі нашай літаратуры не было перыяду, які пакінуў бы па сабе столькі непасрэдных зваротаў да Беларусі, столькі замілаваных вобразных выказванняў пра родны край. Дастаткова згадаць назвы твораў ("Беларусі" М. Танка, П. Панчанкі, П. Глебкі; "Беларусь" П. Броўкі, М. Танка, К. Кірэенкі, А. Астрэйкі). Любоў да Радзімы выяўлялася не толькі праз заклікі да барацьбы з ворагам, адлюстраванне родных краявідаў, але і ў напамінанні, што самым каштоўным нацыянальным скарбам з’яўляецца мова. Менавіта гэта і падкрэслілі ў сваіх паэтычных шэдэўрах М. Танк ("Родная мова") і Н. Арсеннева ("Жыве Беларусь").

Публіцыстыка і паэзія падчас Другой сусветнай вайны

   У перыяд Вялікай Айчыннай войны аператыўным і распаўсюджаным жанрам стала публіцыстыка. Паэзія вызначалася пафасам змагання, страснай верай у нязломны дух народа і перамогу, апяваннем мужнасці і гераізму («Беларускім партызанам» Я. Купалы, «Народу-барацьбіту» Я. Коласа, «Смерць салдата», «Партызаны» П. Глебкі, «Байцам-беларусам» П. Броўкі, «Балада аб чатырох заложніках» А. Куляшова, зборнік «Слуцкі пояс» А. Астрэйкі, вершы В. Таўлая, М. Танка, П. Панчанкі, А. Бачылы, К. Буйло, М. Лужаніна, А. Вялюгіна, К. Кірэенкі і інш.). Героіка і цяжар вайны адлюстраваны ў эпічных творах «Сцяг брыгады» А. Куляшова, «Янук Сяліба» М. Танка, «Эдэм» З. Астапенкі. Неардынарнай з’явай прозы часу вайны сталі кніга апавяданняў «Астап» (1944) М. Лынькова і «Вялікае сэрца» (1945) К. Чорнага.

Пісьменнікі, якія пачалі пісаць падчас вайны

Наталля Арсеннева

   У акупіраваным Мінску ў 1944 выйшла кніга вершаў Н. Арсенневай «Сягоння», дзе вайна прадстае як агульная трагедыя чалавецтва. Пад нямецкім кантролем выдадзены яшчэ шэраг кніг беларускіх аўтараў.

Загінуўшыя пісьменнікі

   Многія з маладзейшай генерацыі пісьменнікаў, што распачалі сваю творчасць у 1930-я г., былі на фронце і ў партызанскіх атрадах. Шмат хто з іх загінуў (З. Астапенка, А. Жаўрук, А. Дубровіч і інш.).

   26 беларускіх празаікаў і паэтаў загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі – М. Сурначоў, Л. Гаўрылаў, А. Гейнэ, А. Дубровіч, Р. Жалязняк, А. Жаўрук, А. Коршак, С. Крывец, А. Мілюць, М. Нікановіч, А. Пруднікаў, Р. Суніца, А. Ушакоў, Х. Шынклер і многія іншыя. Мы памятаем пра іх…

Творы і вершы, якія з'явіліся падчас вайны

   За час Вялікай Айчыннай вайны беларускія пісьменнікі стварылі нямала выдатных твораў, прысвечаных барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Многія творцы сустрэлі цеплы, сяброўскі прыём у тых гарадах Савецкага Саюза, куды яны выехалі і дзе плённа працавалі. Усе лепшыя творы беларускай літаратуры, напісаныя падчас вайны, перакладаліся на рускую мову і друкаваліся ў маскоўскіх часопісах, у зборніках і асобнымі выданнямі. Так, у Маскве ў дзяржаўным выдавецтве «Художественная лiтература» пабачыў свет зборнік выбраных твораў Янкі Купалы. А ў Ташкенце, сталіцы Узбекістана, – зборнік вершау Якуба Коласа на рускай мове «Голос землi». У яго ўвайшлі творы, напісаныя ім падчас вайны, у якіх адлюстраваліся ўвесь боль і смутак паэта, а таксама надзея на вызваленне Радзімы ад фашысцкай няволі.

Беларускія паэты, якія працавалі ў час вайны

Янка Купала і ваенная творчасць

   Янку Купалу Вялікая Айчынная вайна заспела ў Каўнасе. У першыя дні вайны ў Мінску згарэлі яго архіў і бібліятэка. 30 чэрвеня 1941-га з дачы ў Ляўках Янка Купала выехаў у Маскву. 3 лістапада 1941-га ён жыў у пасёлку Пячышчы каля Казані. 3 самага пачатку вайны Я. Купала актыўна ўключыўся ў барацьбу. Як член прэзідыўма Ўсеславянскага антыфашысцкага камітэта выступаў на антыфашысцкіх мітынгах, падпісаў зварот да братоў-славян з заклікам узняцца на вызваленчую барацьбу супраць фашызму, удзельнічаў у І Ўсеславянскім мітынгу і навуковай сесіі АН БССР (у Казані), дзе выступіў з дакладам «Айчынная вайна і беларуская інтэлігенцыя». Яго палымяны верш «Беларускім партызанам», публіцыстычныя артыкулы змяшчаліся ў газетах «Правда», «Iзвестiя», «Красная звезда» і многіх іншых.

Пімен Панчанка і ваенная творчасць

   Прынамсі, у сталіцы СССР мелі магчымасць друкавацца ўсе беларускія пісьменнікі. У выданні бібліятэкі часопіса «Огонек» выйшла ў перакладзе на рускую мову кніжка ваенных апавяданняў Міхася Лынькова «Васiлькi». Выдавецтва «Молодая гвардiя» выпусціла зборнік вершаў Пімена Панчанкі «Табе, Беларусь». Творы Панчанкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны вызначаюцца не толькі магутнай сілай эмацыянальнага публіцыстычнага ўздзеяння, шматзначнасцю пачуццяў, але і ўнутранай свабодай, дакладнасцю дэталяў, трапнасцю і афарыстычнасцю мовы. Нельга не ўспомніць вершы «Беларусі», «Краіна мая», «Кожны з нас прыпасае Радзімы куток…», «Сінія касачы», «Вока снайпера», «Коні», радкі «Іранскага дзённіка». Колькі тут трагізму, шчымлівага роздуму і разам з тым апантанага жыццялюбства, ўпэуненасці ў перамозе над ворагам, у тым, што родны край узнімецца з папялішчаў, стане яшчэ прыгажэйшым! Помнікам простаму салдату стаў верш «Герой»:

Аркадзь Куляшоў і ваенная творчасць

   У другім і трэцім нумары маскоўскага часопіса «Знамя» за 1943 год была надрукавана паэма Аркадзя Куляшова «Сцяг брыгады». У часопісе «Октябрь» друкавалiся паэма Максіма Танка «Янук Сяліба», дзе ішла гаворка пра партызанскую барацьбу ў Заходняй Беларусі, і паэма тады яшчэ маладога беларускага паэта Антона Бялевіча «Мой майстра».

Пятрусь Броўка і ваенная творчасць

   Многія беларускія пісьменнікі ваявалі. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію Пятрусь Броўка. Ён быў інструктарам-літаратарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь», выступаў у партызанскім друку. З 1943-га Пятрусь Броўка – адказны сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, а з 1945 года – галоўны рэдактар часопіса «Полымя».

Іван Шамякін і ваенная творчасць

   Многія будучыя беларускія празаікі пачыналі сваю дзейнасць на фронце. Іван Шамякін у Вялікую Айчынную вайну ўдзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у бітве з фашыстамі на Одэры. Першыя яго творы, нарысы і вершы, з’явіліся ў армейскай газеце «Часовой Севера» менавіта ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пісьменнікі, якія прымалі ўдзел у партызанскім руху

   Беларускія пісьменнікі прымалі актыўны ўдзел у падпольным і партызанскім руху. Гэта А. Астрэйка, А. Бялевіч, У. Карпаў, М. Клімковіч, Р. Мурашка, В. Таўлай, Н. Тарас, А. Іверс і інш.

Зборнікі літаратурных твораў «За Советскую Беларусь» і «Белоруссия борется»

   У маскоўскіх выдавецтвах «Художественная лiтаратура» і «Iскусство» з’явіліся зборнікі беларускіх літаратурных твораў на рускай мове пад назвамі «За Советскую Беларусь» і «Белоруссiя борется». Зборнікі гэтыя складаліся з асобных вершаў і апавяданняў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Міхася Лынькова, Кандрата Крапівы, Кузьмы Чорнага, Пятруся Броўкі, Пятра Глебкі, Максіма Танка, Міхася Машары, Ільі Гурскага, Анатоля Астрэйкі.

   Дзейнасць беларускіх пісьменнікаў набліжала Перамогу, дарыла надзею, заклікала на подзвігі. Беларуская літаратура ў гады Вялікай Айчыннай вайны мела вялікае значэнне і была непарыўна звязана з антыфашысцкім рухам, яна паказала гераічнасць і непераможны дух беларускага народа.



Падобныя сачыненні
27-05-2020
    Содержание страницы: Калі нарадзіўся Францыск Скарына? Аналіз вобраза Францыска Скарыны Чаму вучаць кнігі Францыска Скарыны? Любоў да Радзімы у творах пісьменніка Скарыны Асаблівасці кнігадрукавання Францыска Скарыны З якой мэтай Скарына друкаваў свае кнігі? Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы бог на свет пусціў. Ф. Скарына Калі нарадзіўся Францыск Скарына?  &nbs...
27-05-2020
    Содержание страницы: Калі з’явілася беларуская літаратура? Жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай, унучкі Усяслава Чарадзея Творчасць Кірылы Тураўскага Вобразы князёў Ігара, Усевалада і Святаслава ў "Слове пра паход Ігараў" Апісанне галоўных жанраў беларускай літаратуры Якія гуманісты характаразуюць беларускую літаратуру? Колькі кніг надрукаваў і выдаў Францыск Скарына? Аналіз твораў "Дыяруш" і "Пс...
21-01-2020
    Змест строны: Працягласць Айчыннай вайны 70 гадоў Перамогі Ахвяры Сусветнай вайны Цяжкі пуць да Перамогі Думкі скептыкаў аб выніках вайны Працягласць Айчыннай вайны    Дзве даты назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю чалавечай цывілізацыі – 22 чэрвеня 1941г. і 9 мая 1945г. Іх раз’ядноўвае 1418 дзён і начэй, абпаленых разлютаваным полымем бязлітаснай, разбуральнай і кровапралітнай вайны. А аб...
21-01-2020
    Змест строны: Абрады Семухі Упрыгоджванне дамоў Галінкі, магічная сіла бярозы Абрадавая ежа    Сёмуха - гэта завяршальнае вясновае свята. Абрады Семухі Упрыгоджванне дамоў    На Сёмуху было прынята ўпрыгожваць дама галінкамі бярозы, клёну, дуба. Жыхары гарадоў у гэты дзень уладкоўвалі гулянні за горадам. Сяляне ж, ішлі ў царкву ці касцёл, дзе асвятлялі розныя палявыя...
21-01-2020
    Змест строны: Што такое кніга для нас? Калі была створана першая кніга? Біяграфія Францыска Скарыны Гады стварэння першых кніг Францыска Скарыны Псалтыр «Малая падарожная кніжка» і «Апостал» Як аздоблены кнігі Францыска Скарыны Францыск Скарына ў якасці філосафа Францыск Скарына і адносіны з Масквой Як і дзе памер Францыск Скарына "Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для...
21-01-2020
    Змест строны: Знешні выгляд хатняй жывелы Паводзіны дамашней жывелы Выпадак са свойскай жывелай Знешні выгляд хатняй жывелы    Жыццё без хатніх жывёл сумная і нецікавая. Таму я вельмі хацеў сабе кацяня. Нарэшце маё жаданне спраўдзілася. Бацькі падарылі мне маленькае кацяня. Яно было усё беленькае, толькі на лапках былі чорныя плямы. Шэрстка была вельмі пухнатай і такі мяккай, што м...
17-01-2020
    Змест строны: Гродна ў сярэдніх веках Гродна ў складзе Царскай Расіі Гродна падчас Першай і Другой сусветнай вайны Гродна ў пасляваенны час    У гэтым сачыненні я хацеў бы напісаць аб сваім родным горадзе Гродна. Гродна (Горадня) - адзін з найбольш магутных гарадоў у гісторыі на тэрыторыі Беларусі. Гродна ў сярэдніх веках    Афіцыйнай датай абгрунтавання горада Гродн...
17-01-2020
       Вадзiм выйшаў з дому i рысцой пабег у сторану Міцінай хаты. Падняўся моцны вецер, скінуў капяшон, разварушыў хлопчыку валасы. Раптам дзве кроплі ўпалі на яго твар.    -Будзе дождж,-падумаў Вадзім.    І сапраўды. Праз хвiлiну пачаўся халодны дождж, а потым перайшоў у вялікую навальніцу. Вецер не сунімаўся. Раптам, зусім побач ад Вадзіма, са ўсей моцы...
17-01-2020
    Змест строны: Што такое вайна? Апавяданне пра вайну Партызаны на тэрыторыі Беларусі Беларусь у гады вялкай Айчыннай вайны Першая частка апавядання Другая частка апавядання Што такое вайна?    Вайна ... Страшнае, як сама смерць, слова. Нават страшней, калі памятаць, што смерць для кожнага чалавека - натуральнае, непазбежнае заканчэнне жыцця, а вайна - жахлівае бедства, выкліканае зл...
17-01-2020
       Вось у клас уваходзіць хлопчык высокага росту, у цёмным дзелавым гарнітуры і малінавай кашулі. Ён садзіцца за партай недалёка ад мяне. Рукі паклал на парту, локці ўшыркі. Ў вочы кідаецца шырокі лоб, на якім выяўляецца некалькі невялікіх маршчынак , калі хлопчык хмурыцца. На галаве кароткія цёмныя валасы. Разам з невялікімі і вузкімі бровамі, шырокай , пунсовай усмешкай , і трохі...