Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Аналіз вобраза Францыска Скарыны у беларускай літаратуры

На вольную тэму
27-05-2020

Любіце і шануйце, як святыню,
роднае слова, з якім вас літасцівы бог
на свет пусціў.
Ф. Скарына

Калі нарадзіўся Францыск Скарына?

   Пра людзей мы мяркуем па справах, якія яны здзейснілі, па спадчыне, якую яны пакінулі сваім нашчадкам. I наш славуты зямляк Францыск Скарына, - у гэтым сэнсе найярчэйшы прыклад. Ён з’яўляецца сімвалам усёй беларускай культуры эпохі Рэнесансу. Гэты час называюць Адраджэннем, бо менавіта тады адраджаліся цэлыя народы і нацыянальныя культуры, рабіліся вялікія геаграфічныя і творчыя адкрыцці. У эпоху Адраджэння Калумб адкрыў Амерыку, а Магелан здзейсніў першае кругасветнае падарожжа. Сучаснікамі Скарыны былі Капернік, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэль, Петрарка, Шэкспір, Дантэ, Сервантэс і іншыя волаты духу — вучоныя, мастакі, пісьменнікі. Беларускія землі ўваходзілі тады ў склад Вялікага княства Літоўскага, дзе беларуская мова выконвала ролю дзяржаўнай мовы (афіцыйна да 1696 г.). Эпоха Адраджэння нарадзіла і Ф. Скарыну — чалавека невычэрпнай энергіі і ініцыятывы, першадрукара, вучонага-энцыклапедыста, асветніка-патрыёта і гуманіста, паэта, медыка, батаніка, астранома.

Аналіз вобраза Францыска Скарыны

   Нарадзіўся Ф. Скарына ў апошняй чвэрці XV ст. (каля 1490 г.) у Полацку, закончыў Кракаўскі універсітэт і ў 1506 г. быў удастоены вучонай ступені бакалаўра вольных мастацтваў. У далейшым лёс звязвае яго з Італіяй, дзе ў 1512 г. у Падуанскім універсітэце ён бліскуча вытрымлівае экзамен на годнасць доктара медыцыны. Але не вольныя мастацтвы і не медыцына сталі сэнсам яго жыцця. Скарына «избрал оставити в науце и в книгах вечную славу и памэть свою». Кнігі на роднай мове сталі для Скарыны той паходняй, якая ўказвала людзям сапраўдны шлях у будучае, тым знічам, які саграваў і асвятляў людское жыццё ў непагадзь і завею. Першая з кніг — «Псалтыр» — была надрукавана ў Празе ў 1517 г. Услед за гэтым выходзяць яшчэ 22 кнігі Бібліі, пера- кладзеныя на зразумелую тады для большасці жыхароў старабеларускую мову. У 1522 г. выйшла ў свет першае віленскае выданне Скарыны — «Малая падарожная кні- жыца», якая паклала пачатак кнігадрукаванню ў нашай краіне. Праз тры гады (у 1525 г.) была надрукавана апошняя кніга Ф. Скарыны «Апостал».

Чаму вучаць кнігі Францыска Скарыны?

   Усе свае кнігі Ф. Скарына прысвяціў «людем посполитым к доброму научению». Ён хацеў пашырыць асвету сярод суайчыннікаў, дапамагчы простым людзям пазнаць мудрасць і навуку. З гэтай мэтай кожную з кніг Скарына суправаджаў прадмовамі і пасляслоўямі, дзе тлумачыў незразумелыя словы, выказваў свае грамадскія і асветніцкія погляды, змяшчаў рэлігійныя „легенды, а таксама розныя звесткі па гісторыі, філасофіі, геаграфіі, этнаграфіі, астраноміі. Так, у «Малой падарожнай кніжыцы» Скарына змясціў розныя каляндарныя і астранамічныя звесткі (беларускія назвы месяцаў, знакаў задыяка) — усё тое, што неабходна было чалавеку ў дарозе. «Псалтыр» Скарына адрасаваў «детям малым як початок всякое доброе науки грамоты, еже добры чести и мовить учит». Па «Пеўніцах», лічыць Скарына, можна было навучыцца музыцы. Засвоіць арыфметыку можна па кнігах Майсеевых, геаметрыю і астраномію — па кнізе Ісуса Навіна.

Любоў да Радзімы у творах пісьменніка Скарыны

   Немалаважнае значэнне ў кнігах адводзілася тэме любові да роднай зямлі. Асветнік быў патрыётам Айчыны, роднай мовы, таму і праславіў ён біблейскую гераіню Юдзіф, якая выратавала свой народ, адсекшы галаву начальніку чужаземнага войска Алаферну. У сувязі з гэтай легендай Скарына выказвае свае думкі пра патрыятычны абавязак кожнага чалавека перад сваім народам, пра глыбокую прывязанасць чалавека да зямлі, на якой нарадзіўся. Да свайго роднага кутка, да свайго народа, які называў «братня моя, Русь, люди посполитые», Скарына заўсёды ставіўся вялікай пашанай. У прадмове да кнігі «Юдзіф» ён выказвае гэтыя ўзнёслыя думкі: «Звери, ходящие в пустыни, знают ямы своя; птицы, летающине по воздуху, ведают гнезды своя; рыбы, плывущие по морю и в реках, чуют виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих. Тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають». У сучаснай інтэрпрэтацыі С. Панізніка гэтыя цудоўныя словы гучаць так:

Ад нараджэння звяры, што ў
чашчобах блукаюць —
ведаюць ямы свае;
Птушкі, паветра свідруючы,— гнёзды свае
не губляюць; Рыбы ў морах бурлівых —
чуюць свой вір без памылкі;
Пчолы і
іншая жыўнасць — вуллі бароняць
заўжды. Гэтак і людзі: дзе нарадзіла іх
маці, на шчасце
ўскарміўшы,— Ласку да
месца таго берагуць заўсягды!

Асаблівасці кнігадрукавання Францыска Скарыны

   Выданні Ф. Скарыны з боку тэхнічнай дасканаласці, з боку мастацкасці апрацоўкі выкананы на ўзроўні лепшых еўрапейскіх выданняў XVI ст. Высокі паліграфічны ўзровень кніг доўгі час не маглі пераўзысці галандскія і германскія друкары. Ф. Скарына ўводзіць у свае выданні ілюстрацыі як сродак раскрыцця ў мастацкіх вобразах зместу кнігі. Усіх ілюстрацый (акрамя арнаментыкі і ініцыялаў) — 51. Гэта — гравюры, партрэты, сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі і ілюстрацыі прыкладнога характару. Скарына выкарыстоўваў гравіраваны тытульны ліст, увёў прамежкі паміж словамі, абзацы. Па гэтай прычыне кнігі шырока распаўсюджваліся ў Еўропе і мелі вялізны ўплыў на чытачоў у многіх краінах свету.

З якой мэтай Скарына друкаваў свае кнігі?

   «Напісанае застаецца», — гаварылі старажытныя рымляне. Скарына пакінуў нашчадкам кнігі, у якіх засталіся самыя патаемныя, выпакутаваныя яго думкі. Гэтыя кнігі вялікага беларуса ўспрымаюцца сёння як самая дарагая нацыянальная рэліквія, як духоўны скарб, нацыянальная святыня, як сімвал усёй тысячагадовай беларускай культуры. Як запавет нашчадкам даносяцца да нас з XVI стагоддзя пранікнёныя і мудрыя словы Ф. Скарыны: «Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы».



Падобныя сачыненні
27-05-2020
    Содержание страницы: Калі з’явілася беларуская літаратура? Жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай, унучкі Усяслава Чарадзея Творчасць Кірылы Тураўскага Вобразы князёў Ігара, Усевалада і Святаслава ў "Слове пра паход Ігараў" Апісанне галоўных жанраў беларускай літаратуры Якія гуманісты характаразуюць беларускую літаратуру? Колькі кніг надрукаваў і выдаў Францыск Скарына? Аналіз твораў "Дыяруш" і "Пс...
21-01-2020
    Змест строны: Працягласць Айчыннай вайны 70 гадоў Перамогі Ахвяры Сусветнай вайны Цяжкі пуць да Перамогі Думкі скептыкаў аб выніках вайны Працягласць Айчыннай вайны    Дзве даты назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю чалавечай цывілізацыі – 22 чэрвеня 1941г. і 9 мая 1945г. Іх раз’ядноўвае 1418 дзён і начэй, абпаленых разлютаваным полымем бязлітаснай, разбуральнай і кровапралітнай вайны. А аб...
21-01-2020
    Змест строны: Абрады Семухі Упрыгоджванне дамоў Галінкі, магічная сіла бярозы Абрадавая ежа    Сёмуха - гэта завяршальнае вясновае свята. Абрады Семухі Упрыгоджванне дамоў    На Сёмуху было прынята ўпрыгожваць дама галінкамі бярозы, клёну, дуба. Жыхары гарадоў у гэты дзень уладкоўвалі гулянні за горадам. Сяляне ж, ішлі ў царкву ці касцёл, дзе асвятлялі розныя палявыя...
21-01-2020
    Змест строны: Што такое кніга для нас? Калі была створана першая кніга? Біяграфія Францыска Скарыны Гады стварэння першых кніг Францыска Скарыны Псалтыр «Малая падарожная кніжка» і «Апостал» Як аздоблены кнігі Францыска Скарыны Францыск Скарына ў якасці філосафа Францыск Скарына і адносіны з Масквой Як і дзе памер Францыск Скарына "Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для...
21-01-2020
    Змест строны: Знешні выгляд хатняй жывелы Паводзіны дамашней жывелы Выпадак са свойскай жывелай Знешні выгляд хатняй жывелы    Жыццё без хатніх жывёл сумная і нецікавая. Таму я вельмі хацеў сабе кацяня. Нарэшце маё жаданне спраўдзілася. Бацькі падарылі мне маленькае кацяня. Яно было усё беленькае, толькі на лапках былі чорныя плямы. Шэрстка была вельмі пухнатай і такі мяккай, што м...
21-01-2020
    Змест строны: Беларускія газеты і часопісы Любоў да Радзімы ў творах ваеннага часу Публіцыстыка і паэзія падчас Другой сусветнай вайны Пісьменнікі, якія пачалі пісаць падчас вайны Наталля Арсеннева Загінуўшыя пісьменнікі Творы і вершы, якія з'явіліся падчас вайны Беларускія паэты, якія працавалі ў час вайны Янка Купала і ваенная творчасць Пімен Панчанка і ваенная творчасць Аркадзь Куляшоў і ваенн...
17-01-2020
    Змест строны: Гродна ў сярэдніх веках Гродна ў складзе Царскай Расіі Гродна падчас Першай і Другой сусветнай вайны Гродна ў пасляваенны час    У гэтым сачыненні я хацеў бы напісаць аб сваім родным горадзе Гродна. Гродна (Горадня) - адзін з найбольш магутных гарадоў у гісторыі на тэрыторыі Беларусі. Гродна ў сярэдніх веках    Афіцыйнай датай абгрунтавання горада Гродн...
17-01-2020
       Вадзiм выйшаў з дому i рысцой пабег у сторану Міцінай хаты. Падняўся моцны вецер, скінуў капяшон, разварушыў хлопчыку валасы. Раптам дзве кроплі ўпалі на яго твар.    -Будзе дождж,-падумаў Вадзім.    І сапраўды. Праз хвiлiну пачаўся халодны дождж, а потым перайшоў у вялікую навальніцу. Вецер не сунімаўся. Раптам, зусім побач ад Вадзіма, са ўсей моцы...
17-01-2020
    Змест строны: Што такое вайна? Апавяданне пра вайну Партызаны на тэрыторыі Беларусі Беларусь у гады вялкай Айчыннай вайны Першая частка апавядання Другая частка апавядання Што такое вайна?    Вайна ... Страшнае, як сама смерць, слова. Нават страшней, калі памятаць, што смерць для кожнага чалавека - натуральнае, непазбежнае заканчэнне жыцця, а вайна - жахлівае бедства, выкліканае зл...
17-01-2020
       Вось у клас уваходзіць хлопчык высокага росту, у цёмным дзелавым гарнітуры і малінавай кашулі. Ён садзіцца за партай недалёка ад мяне. Рукі паклал на парту, локці ўшыркі. Ў вочы кідаецца шырокі лоб, на якім выяўляецца некалькі невялікіх маршчынак , калі хлопчык хмурыцца. На галаве кароткія цёмныя валасы. Разам з невялікімі і вузкімі бровамі, шырокай , пунсовай усмешкай , і трохі...