Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Вобраз Бондара, жлонкі Бондара, вобраз Данілы, вобраз Аўдоцці ў творы "Бондра" пісьменніка Змітрок Бядуля

Па твору пісьменніка Змітрок Бядуля
22-01-2020

Кароткі змест

   Змітрок Бядуля быў не толькі таленавітым празаікам, паэтам, перакладчыкам, але і дасведчаным знаўцам беларускага мастацтва. Хараство, даводзіў пісьменнік, у кожнага народа выяўляецца па-свойму і ў розных формах: музыцы, паэзіі, жывапісу, разьбярстве, рамествах і нават у свецкіх і рэлігійных традыцыях. Змітрок Бядуля неаднойчы справядліва пісаў, што драматычная гісторыя Беларусі папярэдніх стагоддзяў не спрыяла стварэнню народных духоўных скарбаў. Аднак спакутаваная душа народа зберагла многа ”пекнага, дарагога”, і нельга, каб народная спадчына забывалася, “пакрывалася пылам нядбаласці”.

Праблема лёсу народных талентаў

   У свеце шмат твораў, дзе пісьменнікі ўздымаюць праблему лёсу народных талентаў вы ўмовах cацыяльнай няроўнасці. Напісаннае ў 1920 годзе апавяданне “Бондар” не выключэнне. Яно ўражвае драматызмам лёсу народнага мастака-рамесніка, які чакаў прызнання і высокай ацэнкі не ў людзей, што жылі побач з ім і цанілі яго, а ў паноў.

Вобраз Данілы

   З вялікай псіхалагічнай дакладнасцю стварае Змiтрок Бядуля вобраз галоўнага героя апавядання — старога майстра, бондара Данілы. Стары Даніла славіўся на цэлую ваколіцу сваімі вырабамі: вёдрамі, начоўкамі, цабэркамі і лыжкамі, якія выходзілі з яго рук моцныя, гладкія і вельмі зграбныя. Ён іх прадаваў на ўсіх кірмашах. Пра Данілу людзі казалі, што ён мае «залатыя рукі».Псіхалагічны стан майстра, яго мары і спадзяванні на заслужанае прызнанне і славу, яго натхненне, творчы працэс і прыгажосць драўляных вырабкаў – гэта асноўны змест твора, які раскрываецца ў трох частках апавядання. Аднак мэтай жыцця майстра былі не заработкі, а праца сама па сабе, той любімы час працы, які дае праўдзівае шчасце майстру.

Вобраз Аўдоцці

   Жонка Аўдоцця ўсім простым, добрым і падатлівым сэрцам наскрозь была пранята майстэрствам Данілы. Як адгалосак, як цень свайго мужа, яна жыла яго жыццём, радавалася яго радасцямі, гаравала яго горам; падабалася ёй тое, што яму было даспадобы, і ганьбіла тое, што ён не любіў. Ён быў як бы сонцам, а яна - планетай, якая кружылася вакол сонца.

   Даніла лічыў сваю жонку адзінай разумніцай на ўсю ваколіцу, бо яна яго добра разумела. А суседзей ён лічыў нічога невартымі, неразумнымі. Людзі трохі злаваліся на яго недалікатнасць, але прывыклі, і ніхто яго не чапаў. Яго жыцце было поўна для яго цікавасці.

   У душы ен песціў спадзяванне, што надыдзе час – і ен па-сапраўднаму праславіцца не толькі ў сваёй акрузе, але і далека ў людзях. Даніла марыў пра большую славу. І вось пані папрасіла Данілу вырабіць ёй посуд. Майстар лічыў гэты заказ саай галоўнай падзеяй свайго жыцця. Ён доўга падбіраў матэрыял, інструменты, выношваў мастацкўю задуму. Яму хацелася ўразіць пані, паказаць, на што ён здольны. Аднак пані нават не глянула на вырабы, заплаціла за іх, не таргуючыся. Гэта ўзрушыла майстра. Маральна зломлены, ён пачынае піць. «Памерлі яго мары, якімі ён цешыўся ўсё жыццё». Даніла «валяўся цэлымі днямі пад сталом у карчме і хутка памёр». Ён так стараўся, каб яго ацанілі, таму і не змог перажыць абыякавасці пані да працы яго рук і душы…

   Бондар забыў пра людзей, якія чула ставіліся да яго, якія маглі ацаніць яго працу – і гэта стала галоўнай памылкай майстра. Даніла павінен быў навучыць людзей, перадаць іншым сваё прыгожае рамяство, аразам з ім – вялікую радасць і шчасце творчасці .

Праблема таленавітага чалавека

   Твор уздымае праблему таленавітага чалавека, яго ўнутранага свету, адносін да прыгажосці і таленту. Бядўля паказаў складаны і супярэчлівы ўнутраны свет майстра, якому пачуцце ўласнай абранасці і перавагі над вяскоўцамі не дазволіла павярнуцца да людзей яго асяроддзя. Імкнучыся да славы, Даніла не зразумеў, што трэба сваімі працай і талентам рабіць лепшым і прыгажэйшым жыцце людзей, сярод якіх ты жвывеш, якія цябе шануюць і цэняць. Таму пісьменнік сцвярджаў важную думку: мастакі і мастацтва павінны служыць свайму народу, імкнуцца ўпрыгожваць і рабіць змястоўным жыцце суайчыннікаў, цаніць і паважаць сваіх людзей.