Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Якім на думку Янкі Купалы павінен быць піьсменнік альбо творчы чалавек?

Па твору пісьменніка Янка Купала
24-08-2020

Якім павніне быць паэт на думку Купалы

    Значнае месца ў творчасці Я. Купалы займае тэма паэта і паэзіі. Паэт, на думку Я. Купалы, павінен быць выразнікам дум і спадзяванняў народа, змагаром за яго лепшае будучае. У адным з ранніх вершаў «Я не для вас...» (1907) сцвярджаецца думка, што сапраўдны паэт павінен служыць людзям працы, што яго песня, талент і сэрца павінны належаць «бедным і загнаным»:

Я не для вас, паны, о не,
А я для бедных і загнаных,
Я з імі мучуся ўраўне,
У адных закут з імі кайданах...

Вобразы паэзіі ў вершах «З кутка жаданняў», «З маіх песень», «Не кляніце мяне»

    Погляды Я. Купалы на прызначэнне паэта і паэзіі выяўляюцца ў вершах «З кутка жаданняў», «З маіх песень», «Не кляніце мяне» і інш. Сваё пяснярскае прызванне паэт бачыць у служэнні бацькаўшчыне, у праўдзівым паказе народнага жыцця. Грамадзянскі абавязак паэта — шукаць тыя шляхі-дарогі, якія б прывялі народ «к яснаму сонцу», «к славе». У вершы «З кутка жаданняў» Я. Купала гаворыць, што ён не жадае гучнай славы. Галоўнае для яго — быць праўдзівым выразнікам дум мільёнаў працоўных людзей: З цэлым народам гутарку весці, Сэрца мільёнаў падслухаць біцця — Гэткай шукаю цэлы век чэсці, Гэта адно мне падпорай жыцця. Песню стварыці ясну, як неба, У кожнай з ёй хаце быць мілым гасцём... Працягам размовы пра месца паэта ў жыцці, пра сутнасць сапраўднай паэзіі з’явіліся вершы «Мая навука», «Трэба нам песень», «За ўсё».

    У вершы «Мая навука» (1919) Я. Купала сцвярджае, што жыццё народа ва ўсіх яго праявах было калыханкай, якая нарадзіла ў паэта самыя светлыя думкі. Песня паэта ўвабрала ў сябе шум адвечнага бору, шэпт спелых пшанічных каласоў, шэлест лісця ўзмежных ігруш і таропкі плюскат вод... Прызнаным майстрам мастацкага слова, на думку Я. Купалы, можа стаць толькі той творца, які ўзгадаваны, успешчаны на нацыянальнай глебе. Сваю ўдзячнасць народу за любоў да паэзіі, «за кут у родным краю, за хлеб-соль без клапот» выказвае пясняр у вершы «За ўсё» (1926). Да гэтага часу яму было прысвоена званне народнага паэта, і Я. Купала, аглядаючыся на пройдзены шлях, піша, што свае песні складаў ён сярод крыжоў, магіл», пісаў не раз «крывёй з сваіх грудзей», заўсёды быў разам з народам, жыў яго думамі і надзеямі. Былі яго песні невясёлыя, калі бачыў, як зневажаецца мова беларусаў, топчацца іх годнасць. Былі і радасныя песні, калі бачыў паэт, што яго заклікі да лепшай долі, яго праўдзівыя словы былі пачуты людзьмі:

Я адплаціў народу,
Чым моц мая магла:
Зваў з путаў на свабоду,
Зваў з цемры да святла.



Падобныя сачыненні
24-08-2020
    Змест строны: Праца Янкі Купалы ў Нашай ніве і яго жыццё ў Вільні Вобразы Радзімы, мужыка і зямлі ў зборніку Купалы "Шляхам жыцця" Аналіз любві Купалы да роднай зямлі Праца Янкі Купалы ў Нашай ніве і яго жыццё ў Вільні     У 1912 г. Я. Купала пакідае Пецярбург і вяртаецца ў Вільню, дзе працуе ў рэдакцыі «Нашай нівы». Паэт прымае актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці Вільні ...
24-08-2020
    Змест строны: Аналіз верша Янкі Купалы - "Лета" Перажыванні паэта Пейзажная лірыка Купалы ў вершах «Явар і каліна», «Дзве таполі», «Жніво», «Адцвітанне» Аналіз верша Янкі Купалы - "Лета"     Лірыка Я. Купалы прасякнута любоўю да сваёй зямлі, захапленнем яе прыгажосцю. У вершы «Лета» паэт стварае цудоўны малюнак беларускай прыроды: Лета ты, лета прыгожа-квяцістае, Колькі ты ўносіш а...
24-08-2020
    Змест строны: Вобраз беларусаў у вершы "Мужык" Вобраз беларуса у вершы "Мужык" Паэтычны дэбют паэта — верш «Мужык», надрукаваны ў 1905 г. у газеце «Северо-Западный край». Верш «стрэліў як пярун сярод яснага дня», абвяшчаючы моц і сілу народа, увасобленую ў вобразе мужыка. Купала паказвае беларуса, які працуе, «як той вол рабочы», лечыцца без доктара і «свята рэдка калі» знае, не ўмее ні чытаць, н...
24-08-2020
    Змест строны: Кароткі змест твора "Тутэйшыя" Вобраз Мікіты з п’есы Янкі Купалы "Тутэйшыя" Кароткі змест твора "Тутэйшыя"    Творчая дзейнасць Я. Купалы была няпростай на пачатку аднаўленчага перыяду. Сведчаннем гэтага з’яўляецца п’еса «Тутэйшыя» (1922). Падзеі ў ёй разгортваюцца ў складаны для беларускага народа час — 1918— 1920 гг., калі адна акупацыя змяняецца другой. Цэнтральнай...
24-08-2020
    Змест строны: Аналіз верша Купалы - "Беларускім партызанам" Вобраз народу ў творы "Зноў будзем шчасце мець і волю" Калі памёр Янка Купала? Аналіз верша Купалы - "Беларускім партызанам"     У гады Вялікай Айчыннай вайны Я. Купала жыў і працаваў недалёка ад Казані. Асаблівай папулярнасцю ў народзе карыстаўся яго верш ваеннай пары «Беларускім партызанам». У ім аўтар пасылаў праклён Гі...
24-08-2020
    Змест строны: Калі быў надрукаваны зборнік Купалы "Жалейка"? Аналіз верша Янкі Купалы "Там" З якой мэтай быў напісаны зборнік "Жалейка" Сачыненне па творы Янкі Купалы "А хто там ідзе?" Вобраз будучыні ў вершы Купалы "Чаго нам трэба" Калі быў надрукаваны зборнік Купалы "Жалейка"?     У 1908 г. выходзіць з друку першы паэтычны зборнік Я. Купалы «Жалейка», вершы якога ствараліся на са...
01-02-2020
       Цікавым творам з’яўляецца паэма-біяграфія «Тара­сова доля», напісаная Я. Купалам з нагоды 125-годцзя з дня нараджэння Т. Шаўчэнкі. У паэме ўкраінскі пясняр п.аўстае як бясстрашны абаронца народных інтарэсаў, *:агутны ўладар чароўнай песні. Расказваючы пра жыццё і творчасць украінскага паэта і мастака, Я. Купала звяз-вае яго лёс з Беларуссю, праз якую ён праходзіў з Вільні. Паэт ...
01-02-2020
    Змест строны: Кароткая біяграфія Янкі Купалы Тэма і ідэя драмы "Раскіданае гняздо" Гісторыя стварэння драмы "Раскіданае гняздо" Час, калі адбываюцца дзеяніі у "Раскіданным гняздзе" Асноўны герой - селянін, вобраз Сымона Вобраз Зосі ў творы "Раскіданае гняздо" Вобраз Данілы ў творы "Раскіданае гняздо" Кароткая біяграфія Янкі Купалы    Янка Купала - народны паэт Беларусі, выдатны май...
01-02-2020
    Змест строны: Вобраз Мікіты Зноска у творы "Тутэйшыя" Вобраз народу - Янка Здольнік, Алена Вобраз Мікіты Зноска у творы "Тутэйшыя"    Творчая дзейнасць Я. Купалы была няпростай на пачатку аднаўленчага перыяду. Сведчаннем гэтага з’яўляецца п’еса «Тутэйшыя» (1922). Падзеі ў ёй разгортваюцца ў складаны для беларускага народа час — 1918— 1920 гг., калі адна акупацыя змяняецца другой. Ц...
01-02-2020
    Змест строны: Знешні выгляд Бандароўны Характар і паводзіны Бандароўны Аналіз твора "Бандароўна"    Сёння даволі часта пішуць пра жорсткасць жыцця, пра поўную маральную дэградацыю. Магчыма, так яно і ёсць. Хіба не з болем за сённяшні дзень даведваемся, чытаючы «Запіскі кірасіра» I. В. Трубяцкога, што для дзяўчыны ў час маладосці аўтара было верхам непрыстойнасці вытрымаць прысутнас...