Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Вобраз Мiкиты, вобраз Зноска, вобраз Янкі Здольніка ў творы "Тутэйшыя"

Па твору пісьменніка Янка Купала
01-02-2020

Вобраз Мікіты Зноска у творы "Тутэйшыя"

   Творчая дзейнасць Я. Купалы была няпростай на пачатку аднаўленчага перыяду. Сведчаннем гэтага з’яўляецца п’еса «Тутэйшыя» (1922). Падзеі ў ёй разгортваюцца ў складаны для беларускага народа час — 1918— 1920 гг., калі адна акупацыя змяняецца другой. Цэнтральнай фігурай у творы з’яўляецца Мікіта Зносак, які пры царызме быў калежскім рэгістратарам — ніжэйшым паводле рангу чыноўнікам. Гэты недалёкі чалавек быў задаволены сваёй ранейшай пасадай і ў новых умовах імкнецца зрабіць усё магчымае для вяртання старых парадкаў. Ён марыць стаць асэсарам і перакананы ў тым, што ўсе нягоды і беды ад рэвалюцыі.

   Упершыню сустракаемся з Мікітам перад прыходам нямецкіх акупантаў. Прыстасоўваючыся да новага ладу, ён пачынае гандляваць маркамі. Але немцы адступілі, і Зносак ужо выступае на мітынгах. «Перабудоўваецца» ён і ў сувязі з белапольскай акупацыяй. Нават імя сваё і прозвішча перайначвае на польскі лад, становіцца Іікіціушам Знасілоўскім. Калі белапалякі ўцякалі, яму не дасталося «пшэпусткі», і, застаўшыся ў Мінску, герой падаецца ў беларусы.

   У вобразе галоўнага персанажа Я. Купала ўвасобіў тып нацыянальнага нігіліста, здрадніка. Сапраўднае сваё аблічча Мікіта Зносак выяўляе ў час гутарак з настаўнікам Янкам Здольнікам, якога ён з пагардай называе «панам дырэктарам беларускай басоты». Зносак адмаўляе ўсё беларускае, калі гаворыць пра «адзіны непа-дзельны рускі язык», які б ён «завёў ад Азіі да Аўстраліі, ад Афрыкі да Амэрыкі і ад Смаленску да Берліну».

   У п’есе Я. Купала з’едліва і іранічна выкрывае не толькі Зноска, але і іншых «тутэйшых», тых, хто даўно здрадзіў інтарэсам беларускага народа. Гэта два вучо-ныя-беларусы — Усходні і Заходні. Яны з’яўляюцца ў п’есе тройчы, у час крутых паваротаў гісторыі, змены ўлады, каб задаць беларускаму настаўніку пытанні, звя-заныя з нацыянальнымі праблемамі. Адказы Янкі Здоль-ніка кожны вучоны перакручвае па-свойму, адзін дру­гому яны даказваюць аб прыналежнасці тэрыторыі Беларусі або да Расіі, або да Польшчы. Такім чынам, гэтыя псеўдавучоныя падмяняюць гісторыю беларускага народа, скажаючы яе сапраўдны змест.

Вобраз народу - Янка Здольнік, Алена

   Адмоўным персанажам проціпастаўляюцца ў п’есе вобразы, якія прадстаўляюць беларускі народ,— Янка Здольнік, яго вучаніца і паслядоўніца, пазней жонка Алена, яе бацька Гарошка. Кожны з іх разумев па-свой­му падзеі, якія адбываюцца, і шукае сваё месца ў скла-даных абставінах часу. Гэтыя вобразы раскрываюць некаторыя рысы беларускага нацыянальнага характеру: працавітасць, сумленнасць, шчырасць, мужнасць. Станоўчыя імкненні беларускага народа ўвасабляе Янка Здольнік. Гэта чалавек перадавых поглядаў, з цвёрдымі жыццёвымі прынцыпамі, які адмаўляе старыя парадкі і хоча далучыцца да грамадскай работы. Аднак у творы Здольнік — не палітычны дзеяч, а хутчэй рамантычна настроены ідэаліст, поле дзейнасці якога нешырокае.

   П’еса «Тутэйшыя», скіраваная супраць «тутэйшаства», супраць нацыянальнага нігілізму, узнімае важныя, актуальныя грамадска-палітычныя праблемы як 20-х гг., так і нашага часу.



Падобныя сачыненні
01-02-2020
       Цікавым творам з’яўляецца паэма-біяграфія «Тара­сова доля», напісаная Я. Купалам з нагоды 125-годцзя з дня нараджэння Т. Шаўчэнкі. У паэме ўкраінскі пясняр п.аўстае як бясстрашны абаронца народных інтарэсаў, *:агутны ўладар чароўнай песні. Расказваючы пра жыццё і творчасць украінскага паэта і мастака, Я. Купала звяз-вае яго лёс з Беларуссю, праз якую ён праходзіў з Вільні. Паэт ...
01-02-2020
    Змест строны: Кароткая біяграфія Янкі Купалы Тэма і ідэя драмы "Раскіданае гняздо" Гісторыя стварэння драмы "Раскіданае гняздо" Час, калі адбываюцца дзеяніі у "Раскіданным гняздзе" Асноўны герой - селянін, вобраз Сымона Вобраз Зосі ў творы "Раскіданае гняздо" Вобраз Данілы ў творы "Раскіданае гняздо" Кароткая біяграфія Янкі Купалы    Янка Купала - народны паэт Беларусі, выдатны май...
01-02-2020
    Змест строны: Знешні выгляд Бандароўны Характар і паводзіны Бандароўны Аналіз твора "Бандароўна"    Сёння даволі часта пішуць пра жорсткасць жыцця, пра поўную маральную дэградацыю. Магчыма, так яно і ёсць. Хіба не з болем за сённяшні дзень даведваемся, чытаючы «Запіскі кірасіра» I. В. Трубяцкога, што для дзяўчыны ў час маладосці аўтара было верхам непрыстойнасці вытрымаць прысутнас...
01-02-2020
    Змест строны: Біяграфія Янкі Купалы Вобразы ў творы "Раскіданае гняздо" Вобраз Сымона Вобраз Лявона Вобраз Марылі Чаму я параю прычытаць "Раскіданае гняздо" Біяграфія Янкі Купалы    Янка Купала - народны паэт Беларусі, выдатны майстар паэтычнага слова, адзін з самых буйных паэтаў, якіх увогуле ведае сусветная літаратура. Янка Купала нарадзіўся ў 1882 годзе, 7 ліпеня- якраз на Купал...
01-02-2020
    Змест строны: Адносіны моладзі да творчасці Янкі Купалы Вобразы ў творы "Раскіданае гняздо" Адносіны моладзі да творчасці Янкі Купалы    У першым нумары часопіса «Маладняк» быў змешчаны верш Я. Купалы «Арлянятам» (1923), у якім аўтар даваў наказ маладым людзям свята захоўваць культурныя традыцыі, што засталіся «у спадчыну ад роду», быць у першых радах будаўнікоў свайго шчасця. Гэта...
01-02-2020
    П’еса Я. Купалы «Раскіданае гняздо» — першая нацыянальная драма. Сэнс назвы п’есы, яе рэалізм. Асаблівасці канфлікту ў п’есе. Ідэйна-мастацкая функцыя суда ў творы. Асноўныя дзеячыя асобы і пошукі імі шчасця (волі, лепшай долі, зямлі): а) Лявон Зяблік - прадстаўнік патрыярхальнага сялянства і яго лёс. б) Марыля - Жыццеўстойлівасць, вынослівасць самаахвярнай сялянкі-пакутніцы. в) Сымон Зяблік — ак...
01-02-2020
    Змест строны: Вобраз Машэкі Вобраз Наталькі ў творы "Магіла Льва" Адкуль паходзіць назва Магілёў    Напэўна, кожны чалавек хоць раз у жыцці чытаў паэмы. Паэма — вялікі вершаваны, часцей сюжэтны твор, які расказвае пра важныя падзеі, апявае моцныя характары і перадае глыбокія перажіванні аўтара і яго герояў. Нядаўна я прачытаў цудоўную паэму Янкі Купалы “Магіла Льва”. Машэка — галоў...
22-01-2020
    Змест строны: Характарыстыка Сымона у творы "Раскіданае гняздо" Характар і думкі Сымона Біяграфія Сымона Характарыстыка Сымона у творы "Раскіданае гняздо"    Разам з Лявонам за зямлю змагаецца і яго старэйшы сын Сымон. У Сымона гэтакая ж самая прага да зямлі. Ён - моцны і адважны чалавек, натўра гордая і свабодалюбівая. Зоська так гаворыць пра свайго брата: "Птушкаю-арлом быць бы т...