Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Сачыненне на тэму - вобраз Бандароўны з аднаіменнага твора Янкі Купалы

Па твору пісьменніка Янка Купала
01-02-2020

   Сёння даволі часта пішуць пра жорсткасць жыцця, пра поўную маральную дэградацыю. Магчыма, так яно і ёсць. Хіба не з болем за сённяшні дзень даведваемся, чытаючы «Запіскі кірасіра» I. В. Трубяцкога, што для дзяўчыны ў час маладосці аўтара было верхам непрыстойнасці вытрымаць прысутнасць п’янага. А з якім жахам мы сёння зазначаем, што ніхто не абароніць ад знявагі і гвалту нават тады, калі гэта здарыцца на вачах людзей.

   Можа, таму цяпер хочацца звярнуцца да вобраза дзяўчыны, якая не растраціла маральнай чысціні і прыгажосці, вернасці сабе і народу.

Хараства такога ў свеце
Не было, не будзе; Аб ёй людзі
гаварылі, Як аб нейкім
цудзе.

Знешні выгляд Бандароўны

   Гэта пра яе, Бандароўну. Гэта яе губкі параўноўвае Янка Купала з малінай, твар — з лілеяй, косы — з іскрыстасцю брыльянцістых рос, вочы — з зоркамі, ад якіх яснее свет. Сваей чароўнай прыгажосцю Бандароўна «задзіўляе ўсіх чыста, як зара якая». Такія ж прыгожыя і ўчынкі дзяўчыны, яе духоўны свет. А якая непакорлівасць, якое свабодалюбства! Як гэтага не хапае цяпер нам, беларусам.

Характар і паводзіны Бандароўны

   Бандароўна — чалавек непадкупнага сумлення. Для гэтай гордай і свабодалюбівай дзяўчыны самае свя­тое — дзявочы гонар, чалавечая годнасць. Яна болын за ўсё цэніць свабоду і ніколі не стане жыць у няволі. Гэту свабоду яна прадаць не можа. I калі вырашаецца лёс Бандароўны, яна не можа здрадзіць сабе. Гераіня вы-рашае лепш загінуць, чым паступіцца сваім сумленнем. Смела і мужна абараняе Бандароўна сваё дзявоцтва, чалавечую годнасць, права на жыццё і свабоду. Смелас-ці, мужнасці дзяўчыны можна пазайздросціць.

Перад панам тым з Канева
Смела дзеўка стала, Смела
гледзячы ў вочы, Смела
адказала:
— Не такую, ясны пане,
Бачыш прад сабою,
Што захоча чэсць і славу
Прадаваць з табою.

   Адкуль такая сіла, моц Бандароўны? Гераіня сама адказвае так: «За мной праўда і народ мой». Так, народ, які сваімі традыцыямі, сваімі ўяўленнямі аб прыгажос-ці выхаваў, выпеставаў не адну такую дзяўчыну.

   Народ любіць сваю гераіню, яна — яго крывінка, яго дачка. «Уцякай жа за пагодай, донька маладая»,— вучаць дзяўчыну старэйшыя. Яе смерць стала той апош-няй кропляй, што перапоўніла чашу народнага цярпення. I народ уздымаецца на помету за сваю гераіню, якая «налажыла... за ўсіх галавою». Хаваючы Бандароўну, людзі прыбралі яе, як да шлюбу, у бель і вэлюм, звілі вяночкі з руты-мяты. Белы колер, кветкі руты-мяты — сімвал чысціні дзявочай. Як бачым, не толькі перад муж-насцю, але і перад гэтай чысцінёй схіліліся галовы люд-скія.

   Ды што людзі. Бандароўнай захапляецца сама прырода. Яна — блізкі сябар і дарадчык дзяўчыны. Прырода раздзяляе разам з гераіняй яе радасці і гора, ласку і чалавечую цеплыню. Уцякае Бандароўна ад панскай пагоні — ночка абдымае яе, вецер расплятае косы, пес-ціць белыя грудзі:

Ночка цёмная глядзела Ды
цямнейшай стала, Адна
зорка мігацела — I тая
прапала.

   Асаблівыя адносіны да Бандароўны ў аўтара. Паэт любуецца, захапляецца дзяўчынай, спачувае ёй. Аб гэтым гавораць не толькі прамыя звароты да «галубкі» (так пяшчотна называе яе Я. Купала), але і кожны ра-док паэмы. Аўтар не проста апісвае знешні выгляд, па-водзіны Бандароўны, ён зачараваны ёю. I таму паэт можа казаць толькі так: губкі, ручкі, галоўка, вочкі.

Аналіз твора "Бандароўна"

   Многія эпітэты, параўнанні, словы-сімвалы запазы-чаны з вуснай народнай творчасці нездарма. Таму і трэбы правесці картокі аналіз твора, каб лепей разумець яго сэнс. Ніхто не можа лепш ацаніць вартасці чалавека, чым народ. Таму ў паэме жыве і вецер крылаты, і бярозка бела, і рута-мята, і тры таполі. Усё тут працуе на вобраз Бандароўны, нават вобраз пана Патоцкага. 3 асаблівай стараннасцю малюе Я. Купала разбэшчанасць, пагардлівасць да лю­дзей пана з Канева, лютасць яго. Ён «ні старому, ні ма­лому не спускае жартаў». Гэта бязлітасны прыгнятальнік, увасабленне сіл тыраніі, жорсткасці і амаральнасці. Пад яго прыгнётам «стогне змучана Украіна, к небу шле пракляцце». I чым цямнейшыя фарбы выбірае аўтар для стварэння гэтага вобраза, тым вышэй узнімаецца над ім Бандароўна. Сапраўды, прыгажосць асабліва яскрава вылучаецца на фоне пачварнага.

   Паэма была напісана ў 1913 г. Аўтар меў на гэта свае падставы. Цяпер год 1993. Ці не перачытаць нам усім паэму, каб неяк дапамагчы выправіць душы, каб узнавіць усё тое каштоўнае, што было намі страчана?



Падобныя сачыненні
01-02-2020
       Цікавым творам з’яўляецца паэма-біяграфія «Тара­сова доля», напісаная Я. Купалам з нагоды 125-годцзя з дня нараджэння Т. Шаўчэнкі. У паэме ўкраінскі пясняр п.аўстае як бясстрашны абаронца народных інтарэсаў, *:агутны ўладар чароўнай песні. Расказваючы пра жыццё і творчасць украінскага паэта і мастака, Я. Купала звяз-вае яго лёс з Беларуссю, праз якую ён праходзіў з Вільні. Паэт ...
01-02-2020
    Змест строны: Кароткая біяграфія Янкі Купалы Тэма і ідэя драмы "Раскіданае гняздо" Гісторыя стварэння драмы "Раскіданае гняздо" Час, калі адбываюцца дзеяніі у "Раскіданным гняздзе" Асноўны герой - селянін, вобраз Сымона Вобраз Зосі ў творы "Раскіданае гняздо" Вобраз Данілы ў творы "Раскіданае гняздо" Кароткая біяграфія Янкі Купалы    Янка Купала - народны паэт Беларусі, выдатны май...
01-02-2020
    Змест строны: Вобраз Мікіты Зноска у творы "Тутэйшыя" Вобраз народу - Янка Здольнік, Алена Вобраз Мікіты Зноска у творы "Тутэйшыя"    Творчая дзейнасць Я. Купалы была няпростай на пачатку аднаўленчага перыяду. Сведчаннем гэтага з’яўляецца п’еса «Тутэйшыя» (1922). Падзеі ў ёй разгортваюцца ў складаны для беларускага народа час — 1918— 1920 гг., калі адна акупацыя змяняецца другой. Ц...
01-02-2020
    Змест строны: Біяграфія Янкі Купалы Вобразы ў творы "Раскіданае гняздо" Вобраз Сымона Вобраз Лявона Вобраз Марылі Чаму я параю прычытаць "Раскіданае гняздо" Біяграфія Янкі Купалы    Янка Купала - народны паэт Беларусі, выдатны майстар паэтычнага слова, адзін з самых буйных паэтаў, якіх увогуле ведае сусветная літаратура. Янка Купала нарадзіўся ў 1882 годзе, 7 ліпеня- якраз на Купал...
01-02-2020
    Змест строны: Адносіны моладзі да творчасці Янкі Купалы Вобразы ў творы "Раскіданае гняздо" Адносіны моладзі да творчасці Янкі Купалы    У першым нумары часопіса «Маладняк» быў змешчаны верш Я. Купалы «Арлянятам» (1923), у якім аўтар даваў наказ маладым людзям свята захоўваць культурныя традыцыі, што засталіся «у спадчыну ад роду», быць у першых радах будаўнікоў свайго шчасця. Гэта...
01-02-2020
    П’еса Я. Купалы «Раскіданае гняздо» — першая нацыянальная драма. Сэнс назвы п’есы, яе рэалізм. Асаблівасці канфлікту ў п’есе. Ідэйна-мастацкая функцыя суда ў творы. Асноўныя дзеячыя асобы і пошукі імі шчасця (волі, лепшай долі, зямлі): а) Лявон Зяблік - прадстаўнік патрыярхальнага сялянства і яго лёс. б) Марыля - Жыццеўстойлівасць, вынослівасць самаахвярнай сялянкі-пакутніцы. в) Сымон Зяблік — ак...
01-02-2020
    Змест строны: Вобраз Машэкі Вобраз Наталькі ў творы "Магіла Льва" Адкуль паходзіць назва Магілёў    Напэўна, кожны чалавек хоць раз у жыцці чытаў паэмы. Паэма — вялікі вершаваны, часцей сюжэтны твор, які расказвае пра важныя падзеі, апявае моцныя характары і перадае глыбокія перажіванні аўтара і яго герояў. Нядаўна я прачытаў цудоўную паэму Янкі Купалы “Магіла Льва”. Машэка — галоў...
22-01-2020
    Змест строны: Характарыстыка Сымона у творы "Раскіданае гняздо" Характар і думкі Сымона Біяграфія Сымона Характарыстыка Сымона у творы "Раскіданае гняздо"    Разам з Лявонам за зямлю змагаецца і яго старэйшы сын Сымон. У Сымона гэтакая ж самая прага да зямлі. Ён - моцны і адважны чалавек, натўра гордая і свабодалюбівая. Зоська так гаворыць пра свайго брата: "Птушкаю-арлом быць бы т...