Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Творчасць Янкi Купалы ў 30-ых (трыццатых) гадах

Па твору пісьменніка Янка Купала
01-02-2020

Адносіны моладзі да творчасці Янкі Купалы

   У першым нумары часопіса «Маладняк» быў змешчаны верш Я. Купалы «Арлянятам» (1923), у якім аўтар даваў наказ маладым людзям свята захоўваць культурныя традыцыі, што засталіся «у спадчыну ад роду», быць у першых радах будаўнікоў свайго шчасця. Гэта тэма была надзвычай актуальная тады, асабліва для маладнякоўцаў, якія недаацэньвалі культурную спадчыну і гісторыю беларускага народа. Праўда, некаторыя радкі верша сённяшняй моладдзю ўспрымаюцца з усмешкай за іх залішне палітычны пафас.

Асноўныя тэмы і ідэі ў творах Янкі Купалы трыццатых (30) гадоў

   На пачатку 30-х гг. асноўным у творчасці Я. Купалы становіцца ўсхваленне савецкай рэчаіснасці. У яго паэзію шырока ўваходзіць тэма сацыялістычных пераўтварэн-няў, калектыўнай працы, новай маралі і этыкі. Сёння, калі вядома праўда аб падзеях 30-х гг., цяжка паверыць, што Я. Купала мог шчыра ўслаўляць калгасы, Сталіна і ўвесь сацыялістычны лад жыцця, тым больш што пісьменнік добра ведаў аб падзеях у краіне. Прыкладам можа служыць «ляўкоўскі» цыкл вершаў Я. Купалы. 3 ад-наго боку, вершы гэтага цыкла маюць рэальную жыццё-вую аснову, бо многія прыватныя факты паэт імкнуўся засведчыць паэтычным, узнёслым словам, хацеў прасла-віць ляўкоўцаў, людзей калгаснай вёскі. Але не ўсе з дваццаці вершаў дасканалыя ў мастацкіх адносінах. У іх амаль адсутнічае тая філасофская заглыбленасць, якая была ўласціва творам дарэвалюцыйнай паэзіі Я. Купалы. Наватарскім для 30-х гг. лічыўся верш «Лён», у якім паэт праслаўляе перадавую калгасніцу, закаханую ў брыгадзіра. Сёння, праўда, з усмешкай успрымаецца прызнанне льнаводкі ў каханні. Наватарскімі лічыліся вершы «Алеся», «Хлопчык і лётчык», у якіх раскрыва­лся імкнённі моладзі да авалодання складанымі прафе-сіямі. У вершы «Сыны» услаўляліся шэсць сыноў ста-рога бальшавіка, якія выбралі прафесіі хлебароба, рабо-чага-ліцейшчыка, будаўніка домнаў і мартэнаў, бясстрашнага марака, смелага лётчыка, чырвонага байца-пагра-нічніка і паэта. Шчаслівае калгаснае жыццё праслаў-ляецца ў вершах «Вечарынка» і «Госці».



Падобныя сачыненні
01-02-2020
       Цікавым творам з’яўляецца паэма-біяграфія «Тара­сова доля», напісаная Я. Купалам з нагоды 125-годцзя з дня нараджэння Т. Шаўчэнкі. У паэме ўкраінскі пясняр п.аўстае як бясстрашны абаронца народных інтарэсаў, *:агутны ўладар чароўнай песні. Расказваючы пра жыццё і творчасць украінскага паэта і мастака, Я. Купала звяз-вае яго лёс з Беларуссю, праз якую ён праходзіў з Вільні. Паэт ...
01-02-2020
    Змест строны: Кароткая біяграфія Янкі Купалы Тэма і ідэя драмы "Раскіданае гняздо" Гісторыя стварэння драмы "Раскіданае гняздо" Час, калі адбываюцца дзеяніі у "Раскіданным гняздзе" Асноўны герой - селянін, вобраз Сымона Вобраз Зосі ў творы "Раскіданае гняздо" Вобраз Данілы ў творы "Раскіданае гняздо" Кароткая біяграфія Янкі Купалы    Янка Купала - народны паэт Беларусі, выдатны май...
01-02-2020
    Змест строны: Вобраз Мікіты Зноска у творы "Тутэйшыя" Вобраз народу - Янка Здольнік, Алена Вобраз Мікіты Зноска у творы "Тутэйшыя"    Творчая дзейнасць Я. Купалы была няпростай на пачатку аднаўленчага перыяду. Сведчаннем гэтага з’яўляецца п’еса «Тутэйшыя» (1922). Падзеі ў ёй разгортваюцца ў складаны для беларускага народа час — 1918— 1920 гг., калі адна акупацыя змяняецца другой. Ц...
01-02-2020
    Змест строны: Знешні выгляд Бандароўны Характар і паводзіны Бандароўны Аналіз твора "Бандароўна"    Сёння даволі часта пішуць пра жорсткасць жыцця, пра поўную маральную дэградацыю. Магчыма, так яно і ёсць. Хіба не з болем за сённяшні дзень даведваемся, чытаючы «Запіскі кірасіра» I. В. Трубяцкога, што для дзяўчыны ў час маладосці аўтара было верхам непрыстойнасці вытрымаць прысутнас...
01-02-2020
    Змест строны: Біяграфія Янкі Купалы Вобразы ў творы "Раскіданае гняздо" Вобраз Сымона Вобраз Лявона Вобраз Марылі Чаму я параю прычытаць "Раскіданае гняздо" Біяграфія Янкі Купалы    Янка Купала - народны паэт Беларусі, выдатны майстар паэтычнага слова, адзін з самых буйных паэтаў, якіх увогуле ведае сусветная літаратура. Янка Купала нарадзіўся ў 1882 годзе, 7 ліпеня- якраз на Купал...
01-02-2020
    П’еса Я. Купалы «Раскіданае гняздо» — першая нацыянальная драма. Сэнс назвы п’есы, яе рэалізм. Асаблівасці канфлікту ў п’есе. Ідэйна-мастацкая функцыя суда ў творы. Асноўныя дзеячыя асобы і пошукі імі шчасця (волі, лепшай долі, зямлі): а) Лявон Зяблік - прадстаўнік патрыярхальнага сялянства і яго лёс. б) Марыля - Жыццеўстойлівасць, вынослівасць самаахвярнай сялянкі-пакутніцы. в) Сымон Зяблік — ак...
01-02-2020
    Змест строны: Вобраз Машэкі Вобраз Наталькі ў творы "Магіла Льва" Адкуль паходзіць назва Магілёў    Напэўна, кожны чалавек хоць раз у жыцці чытаў паэмы. Паэма — вялікі вершаваны, часцей сюжэтны твор, які расказвае пра важныя падзеі, апявае моцныя характары і перадае глыбокія перажіванні аўтара і яго герояў. Нядаўна я прачытаў цудоўную паэму Янкі Купалы “Магіла Льва”. Машэка — галоў...
22-01-2020
    Змест строны: Характарыстыка Сымона у творы "Раскіданае гняздо" Характар і думкі Сымона Біяграфія Сымона Характарыстыка Сымона у творы "Раскіданае гняздо"    Разам з Лявонам за зямлю змагаецца і яго старэйшы сын Сымон. У Сымона гэтакая ж самая прага да зямлі. Ён - моцны і адважны чалавек, натўра гордая і свабодалюбівая. Зоська так гаворыць пра свайго брата: "Птушкаю-арлом быць бы т...