Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Сачыненне-разважанне аб зборніку Янкі Купалы "Жалейка"

Па твору пісьменніка Янка Купала
24-08-2020

Калі быў надрукаваны зборнік Купалы "Жалейка"?

    У 1908 г. выходзіць з друку першы паэтычны зборнік Я. Купалы «Жалейка», вершы якога ствараліся на самым грэбені рэвалюцыйных падзей 1905—1907 гг. Гэту рэвалюцыю паэт называў «зоркай праўды святой» і верыў, што яна знішчыць няволю-бяду.

Аналіз верша Янкі Купалы "Там"

У вершы «Там» (са зборніка «Жалейка» ён быў выключаны за яўна рэвалюцыйны змест) Купала заклікае працоўных Беларусі здабыць свабоду, далучыўшыся да рэвалюцыйных выступленняў рускага пралетарыяту.

До спаць! Паўстаньце грамадою
I йдзіце ім там памагаць,
Паўстаньце крэпасцю такою,
Каб вораг вас не мог зламаць.

З якой мэтай быў напісаны зборнік "Жалейка"

   Вершы зборніка «Жалейка» прасякнуты пафасам услаўлення беларускага мужыка-працаўніка, якога паэт з павагай называе панам сахі і касы. Купала паказвае цяжкае паднявольнае становішча селяніна, які не меў хлеба, хоць працаваў з ранку да вечара, паліваючы потам і свае вузкія палоскі, і бязмежныя панскія палі:

Бацькам голад мне быў,
Гадаваў і карміў,
Бяда маткай была,
Праца сілу дала.

Сачыненне па творы Янкі Купалы "А хто там ідзе?"

   Пагарджаныя, абяздоленыя, «сляпыя і глухія» беларусы ўзняліся на барацьбу (верш «А хто там ідзе?»). Ідуць яны грамадой, несучы сваю крыўду на паказ усяму свету. Рукі іх у крыві ад непасільнай працы, на нагах лапці. Імкнуцца яны да свабоды і шчаслівай долі, хочуць «людзьмі звацца». Верш «А хто там ідзе?» быў перакладзены на рускую мову М. Горкім, які назваў яго нацыянальным гімнам беларусаў. Словы «людзьмі звацца» сёння сталі сімвалам адраджэння нашага краю і заклікаюць да яго з першай старонкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва».

Вобраз будучыні ў вершы Купалы "Чаго нам трэба"

    Нягледзячы на сумныя, журботныя матывы першага купалаўскага зборніка, ёсць у ім і жыццесцвярджальныя вершы, скіраваныя ў светлыя далягляды будучыні. Надзеямі на лепшае жыццё прасякнуты верш «Чаго нам трэба»:

Працай усё зможам, новы быт зложым,
Гора затопчам сільнай нагой,
Зможам нядолю, зможам няволю,
Светач запалім шчасця свайго!



Падобныя сачыненні
24-08-2020
    Змест строны: Праца Янкі Купалы ў Нашай ніве і яго жыццё ў Вільні Вобразы Радзімы, мужыка і зямлі ў зборніку Купалы "Шляхам жыцця" Аналіз любві Купалы да роднай зямлі Праца Янкі Купалы ў Нашай ніве і яго жыццё ў Вільні     У 1912 г. Я. Купала пакідае Пецярбург і вяртаецца ў Вільню, дзе працуе ў рэдакцыі «Нашай нівы». Паэт прымае актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці Вільні ...
24-08-2020
    Змест строны: Аналіз верша Янкі Купалы - "Лета" Перажыванні паэта Пейзажная лірыка Купалы ў вершах «Явар і каліна», «Дзве таполі», «Жніво», «Адцвітанне» Аналіз верша Янкі Купалы - "Лета"     Лірыка Я. Купалы прасякнута любоўю да сваёй зямлі, захапленнем яе прыгажосцю. У вершы «Лета» паэт стварае цудоўны малюнак беларускай прыроды: Лета ты, лета прыгожа-квяцістае, Колькі ты ўносіш а...
24-08-2020
    Змест строны: Вобраз беларусаў у вершы "Мужык" Вобраз беларуса у вершы "Мужык" Паэтычны дэбют паэта — верш «Мужык», надрукаваны ў 1905 г. у газеце «Северо-Западный край». Верш «стрэліў як пярун сярод яснага дня», абвяшчаючы моц і сілу народа, увасобленую ў вобразе мужыка. Купала паказвае беларуса, які працуе, «як той вол рабочы», лечыцца без доктара і «свята рэдка калі» знае, не ўмее ні чытаць, н...
24-08-2020
    Змест строны: Кароткі змест твора "Тутэйшыя" Вобраз Мікіты з п’есы Янкі Купалы "Тутэйшыя" Кароткі змест твора "Тутэйшыя"    Творчая дзейнасць Я. Купалы была няпростай на пачатку аднаўленчага перыяду. Сведчаннем гэтага з’яўляецца п’еса «Тутэйшыя» (1922). Падзеі ў ёй разгортваюцца ў складаны для беларускага народа час — 1918— 1920 гг., калі адна акупацыя змяняецца другой. Цэнтральнай...
24-08-2020
    Змест строны: Аналіз верша Купалы - "Беларускім партызанам" Вобраз народу ў творы "Зноў будзем шчасце мець і волю" Калі памёр Янка Купала? Аналіз верша Купалы - "Беларускім партызанам"     У гады Вялікай Айчыннай вайны Я. Купала жыў і працаваў недалёка ад Казані. Асаблівай папулярнасцю ў народзе карыстаўся яго верш ваеннай пары «Беларускім партызанам». У ім аўтар пасылаў праклён Гі...
24-08-2020
    Змест строны: Якім павніне быць паэт на думку Купалы Вобразы паэзіі ў вершах «З кутка жаданняў», «З маіх песень», «Не кляніце мяне» Аналіз твора Купалы "Мая навука" Якім павніне быць паэт на думку Купалы     Значнае месца ў творчасці Я. Купалы займае тэма паэта і паэзіі. Паэт, на думку Я. Купалы, павінен быць выразнікам дум і спадзяванняў народа, змагаром за яго лепшае будучае. У а...
01-02-2020
       Цікавым творам з’яўляецца паэма-біяграфія «Тара­сова доля», напісаная Я. Купалам з нагоды 125-годцзя з дня нараджэння Т. Шаўчэнкі. У паэме ўкраінскі пясняр п.аўстае як бясстрашны абаронца народных інтарэсаў, *:агутны ўладар чароўнай песні. Расказваючы пра жыццё і творчасць украінскага паэта і мастака, Я. Купала звяз-вае яго лёс з Беларуссю, праз якую ён праходзіў з Вільні. Паэт ...
01-02-2020
    Змест строны: Кароткая біяграфія Янкі Купалы Тэма і ідэя драмы "Раскіданае гняздо" Гісторыя стварэння драмы "Раскіданае гняздо" Час, калі адбываюцца дзеяніі у "Раскіданным гняздзе" Асноўны герой - селянін, вобраз Сымона Вобраз Зосі ў творы "Раскіданае гняздо" Вобраз Данілы ў творы "Раскіданае гняздо" Кароткая біяграфія Янкі Купалы    Янка Купала - народны паэт Беларусі, выдатны май...
01-02-2020
    Змест строны: Вобраз Мікіты Зноска у творы "Тутэйшыя" Вобраз народу - Янка Здольнік, Алена Вобраз Мікіты Зноска у творы "Тутэйшыя"    Творчая дзейнасць Я. Купалы была няпростай на пачатку аднаўленчага перыяду. Сведчаннем гэтага з’яўляецца п’еса «Тутэйшыя» (1922). Падзеі ў ёй разгортваюцца ў складаны для беларускага народа час — 1918— 1920 гг., калі адна акупацыя змяняецца другой. Ц...
01-02-2020
    Змест строны: Знешні выгляд Бандароўны Характар і паводзіны Бандароўны Аналіз твора "Бандароўна"    Сёння даволі часта пішуць пра жорсткасць жыцця, пра поўную маральную дэградацыю. Магчыма, так яно і ёсць. Хіба не з болем за сённяшні дзень даведваемся, чытаючы «Запіскі кірасіра» I. В. Трубяцкога, што для дзяўчыны ў час маладосці аўтара было верхам непрыстойнасці вытрымаць прысутнас...