Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Сачыненне па драме "Раскіданае гняздо" Янкі Купалы

Па твору пісьменніка Янка Купала
01-02-2020

Біяграфія Янкі Купалы

   Янка Купала - народны паэт Беларусі, выдатны майстар паэтычнага слова, адзін з самых буйных паэтаў, якіх увогуле ведае сусветная літаратура. Янка Купала нарадзіўся ў 1882 годзе, 7 ліпеня- якраз на Купалле, у вёске Вязынка. Як вядома, у ноч на Івана Купалу шукаюць у лесе папараць-кветку - кветку шчасця і хто знойдзе яе- таму адкрыюцца многія таямніцы жыцця. Паэт таксама хацеў здабыць шчасце - і не столькі для сябе, колькі для роднага народа. Таму і псеўданім сабе такі выбраў. Паэт, на думку Я.Купалы, павінен быць выразнікам дум і спадзяванняў народа, змагаром за яго лепшае будучае. У творчасці Янкі Купалы шмат розных вершаў і паэм, апавяданняў і пес, напісаных на розныя тэматыкі. І зараз я раскажу аб апавяданне, якое мне вельмі падабаліся, і якое я б параяла прачытаць кожнаму.

   Драма "Раскіданае гняздо" напісана ў 1913 годзе. У яе аснову пакладзены факты з жыцця сям’і дзеда Ануфрыя, у якога князь Радзівіл адабраў зямлю і хату. Асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, Янка Купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі.

   Сам пісьменнік лічыў, што з дапамогай літаратуры можна расказаць людзям усю праўду чалавечага жыцця. І гэта сапраўды так. З твораў мы даведваемся пра жыцё простых сялян і іх умовы.

   Падзеі ў драме адбываюцца ў пярэдадзень першай рускай рэвалюцыі 1905 года. Разам з тым Я. Купала ў сваім творы адлюстраваў рэвалюцыйны настрой перадавой часткі сялянства, якая не хацела сядзець склаўшы рукі і чакаць лепшага жыцця, а імкнулася дабіцца гэтага жыцця са зброяй у руках.

   Сям’я Лявона Зябліка - тыповая вясковая сям’я таго часу. Зяблікі маюць сваю хату і невялікі надзел зямлі, які Лявон атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі. Ды вось бяда - малады паніч захацеў адабраць гэтую зямлю.

Вобразы ў творы "Раскіданае гняздо"

Вобраз Сымона

   Галоўны герой драмы - Сымон, старэйшы сын Зяблікаў. Гэта свабодалюбівы, непакорны, моцны духам чалавек. Ён здольны абараніць сваю чалавечую годнасць, заступіцца за іншых. “Свайго ў крыўду не папушчу, хоць бы там свет дагары нагамі перакуліўся ”- гаворыць ён. Зоська і Незнаёмы параўноваюць яго з вольнай птушкай, магутным арлом: “Птушкаю – арлом быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны!”. Вобраз Сымона пададзены ў развіцці. Спачатку ён, як і яго бацька, спадзяецца на справядлівасць суда і законаў. Упэўнены ў сваёй праваце, ён, калі дваровыя людзі заворваюць пасевы, з сякераю ў руках бароніць сваю землю. Як чалавек рашучы, настойлівы і ўпарты, Сымон хоча дабіцца праўды ўласнымі сіламі. На бацькавай магіле ён дае клятву "жывым не сысці з гэтага месца , з гэтага разграбленнага гнязда, …хай бюць, рэжуць, катуюць ”. На прапанову маці скарыцца, пайсці да паніча на службу Сымон рашуча адказвае: "Пакарыцца?.. Гэта , мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас рабства ў спадчыну атрымаюць". Становіцца зразумелым, чаму герой так строга асуджае Зосю, не разумее Лявона і Марылю, якія шукаюць праўду з дапамогай закона. Яны прывыклі пакарацца і жывуць на літасць, на справядлівае рашэнне суда.

Вобраз Лявона

    Лявон - нястомны працаўнік , спагадлівы бацька . Ён моцна і самаахвярна любіць сваю зямлю-карміцелькў, аддае ёй ўсе сілы, не можа жыць без яе. Лявон лічыць зямлю, на якоц працуе, сваёй уласнасцю. Яна належыць яму па праву спадчыны, перайшла ад дзядоў і бацькоў. Лявон лічыць, што царскі суд узаконіць яго права на зямлю, якую хоча адабраць паніч, але Лявон канчае жыццё прыгубствам.

Вобраз Марылі

    Жана Лявона Марыля, якая бачыла шмат гора і мала радасці, неяк нагадвае свайго мужа, але адрозніваецца вынослівасцю. Не гледзячы на ўсё, што адбылося, яна мужна пераносіла ўсе нягоды жыцця. У характары гэтай жанчыны шмат цярплівасці і пакорлівасці. Купала паказвае, як пад уплывам усяго перажытага: смерць бацькі, ганьба сястры, страта зямлі і г.д., змяняюцца погляды на жыццё.

Чаму я параю прычытаць "Раскіданае гняздо"

    Цяпер Сымон разумее, што закон не можа абараніць інтэрэсаў працоўнага чалавека, “трэба ваяваць розўмам, а не тапаром” і гэтаму паэт вучыць другіх. Янка Купала паказаў, што вырвацца з-пад перыгнёту і ўціску, здабыць зямлю і волю можна толькі шляхам барацьбы і змагання. Я бы параяла кожнаму прачытаць гэтую п'есу, ў аснову якой, паложыны рэальныя праблемы амаль кожнай сялянскай сямі.



Падобныя сачыненні
01-02-2020
       Цікавым творам з’яўляецца паэма-біяграфія «Тара­сова доля», напісаная Я. Купалам з нагоды 125-годцзя з дня нараджэння Т. Шаўчэнкі. У паэме ўкраінскі пясняр п.аўстае як бясстрашны абаронца народных інтарэсаў, *:агутны ўладар чароўнай песні. Расказваючы пра жыццё і творчасць украінскага паэта і мастака, Я. Купала звяз-вае яго лёс з Беларуссю, праз якую ён праходзіў з Вільні. Паэт ...
01-02-2020
    Змест строны: Кароткая біяграфія Янкі Купалы Тэма і ідэя драмы "Раскіданае гняздо" Гісторыя стварэння драмы "Раскіданае гняздо" Час, калі адбываюцца дзеяніі у "Раскіданным гняздзе" Асноўны герой - селянін, вобраз Сымона Вобраз Зосі ў творы "Раскіданае гняздо" Вобраз Данілы ў творы "Раскіданае гняздо" Кароткая біяграфія Янкі Купалы    Янка Купала - народны паэт Беларусі, выдатны май...
01-02-2020
    Змест строны: Вобраз Мікіты Зноска у творы "Тутэйшыя" Вобраз народу - Янка Здольнік, Алена Вобраз Мікіты Зноска у творы "Тутэйшыя"    Творчая дзейнасць Я. Купалы была няпростай на пачатку аднаўленчага перыяду. Сведчаннем гэтага з’яўляецца п’еса «Тутэйшыя» (1922). Падзеі ў ёй разгортваюцца ў складаны для беларускага народа час — 1918— 1920 гг., калі адна акупацыя змяняецца другой. Ц...
01-02-2020
    Змест строны: Знешні выгляд Бандароўны Характар і паводзіны Бандароўны Аналіз твора "Бандароўна"    Сёння даволі часта пішуць пра жорсткасць жыцця, пра поўную маральную дэградацыю. Магчыма, так яно і ёсць. Хіба не з болем за сённяшні дзень даведваемся, чытаючы «Запіскі кірасіра» I. В. Трубяцкога, што для дзяўчыны ў час маладосці аўтара было верхам непрыстойнасці вытрымаць прысутнас...
01-02-2020
    Змест строны: Адносіны моладзі да творчасці Янкі Купалы Вобразы ў творы "Раскіданае гняздо" Адносіны моладзі да творчасці Янкі Купалы    У першым нумары часопіса «Маладняк» быў змешчаны верш Я. Купалы «Арлянятам» (1923), у якім аўтар даваў наказ маладым людзям свята захоўваць культурныя традыцыі, што засталіся «у спадчыну ад роду», быць у першых радах будаўнікоў свайго шчасця. Гэта...
01-02-2020
    П’еса Я. Купалы «Раскіданае гняздо» — першая нацыянальная драма. Сэнс назвы п’есы, яе рэалізм. Асаблівасці канфлікту ў п’есе. Ідэйна-мастацкая функцыя суда ў творы. Асноўныя дзеячыя асобы і пошукі імі шчасця (волі, лепшай долі, зямлі): а) Лявон Зяблік - прадстаўнік патрыярхальнага сялянства і яго лёс. б) Марыля - Жыццеўстойлівасць, вынослівасць самаахвярнай сялянкі-пакутніцы. в) Сымон Зяблік — ак...
01-02-2020
    Змест строны: Вобраз Машэкі Вобраз Наталькі ў творы "Магіла Льва" Адкуль паходзіць назва Магілёў    Напэўна, кожны чалавек хоць раз у жыцці чытаў паэмы. Паэма — вялікі вершаваны, часцей сюжэтны твор, які расказвае пра важныя падзеі, апявае моцныя характары і перадае глыбокія перажіванні аўтара і яго герояў. Нядаўна я прачытаў цудоўную паэму Янкі Купалы “Магіла Льва”. Машэка — галоў...
22-01-2020
    Змест строны: Характарыстыка Сымона у творы "Раскіданае гняздо" Характар і думкі Сымона Біяграфія Сымона Характарыстыка Сымона у творы "Раскіданае гняздо"    Разам з Лявонам за зямлю змагаецца і яго старэйшы сын Сымон. У Сымона гэтакая ж самая прага да зямлі. Ён - моцны і адважны чалавек, натўра гордая і свабодалюбівая. Зоська так гаворыць пра свайго брата: "Птушкаю-арлом быць бы т...