Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Аналіз твора "Раскіданае гняздо" пісьменніка Янка Купала

Па твору пісьменніка Янка Купала
01-02-2020

Кароткая біяграфія Янкі Купалы

   Янка Купала - народны паэт Беларусі, выдатны майстар паэтычнага слова, адзін з самых буйных паэтаў, якіх увогуле ведае сусветная літаратура. Янка Купала нарадзіўся ў 1882 годзе, 7 ліпеня- якраз на Купалле, у вёске Вязынка. Як вядома, у ноч на Івана Купалу шукаюць у лесе папараць-кветку - кветку шчасця. Паэт таксама хацеў здабыць шчасце - і не столькі для сябе, колькі для роднага народа. Таму і псеўданім сабе такі выбраў. Паэт, на думку Я.Купалы, павінен быць выразнікам дум і спадзяванняў народа, змагаром за яго лепшае будучае. У творчасці Янкі Купалы шмат розных вершаў і паэм, апавяданняў і п’ес, якія напісаны на розныя тэматыкі.

Тэма і ідэя драмы "Раскіданае гняздо"

   Сам пісьменнік лічыў, што з дапамогай літаратуры можна расказаць людзям усю праўду чалавечага жыцця. Асноўнае імкненне паэта — абудзіць сваёй творчасцю беларускі народ, згуртаваць яго, зрабіць сацыяльна актыўным. Усе гэтыя рысы можна ярка ўбачыць у драме "Раскіданае гняздо", якая напісана ў 1913 годзе.

Гісторыя стварэння драмы "Раскіданае гняздо"

   У аснову драмы пакладзены рэальныя факты з жыцця сям’і дзеда Ануфрыя, у якога князь Радзівіл адабраў зямлю і хату. Асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, Янка Купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі.

Час, калі адбываюцца дзеяніі у "Раскіданным гняздзе"

   Падзеі ў драме адбываюцца ў пярэдадзень першай рускай рэвалюцыі 1905 года. Разам з тым Я. Купала ў сваім творы адлюстраваў рэвалюцыйны настрой перадавой часткі сялянства, якая не хацела сядзець склаўшы рукі і чакаць лепшага жыцця, а імкнулася дабіцца гэтага жыцця са зброяй у руках.

   Сям’я Лявона Зябліка - тыповая вясковая сям’я таго часу. Зяблікі маюць сваю хату і невялікі надзел зямлі, які Лявон атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі. Ды вось бяда - малады паніч захацеў адабраць гэтую зямлю.

Асноўны герой - селянін, вобраз Сымона

   Асноўны герой дарэвалюцыйнай творчасці Я. Купалы — селянін, мужык-працаўнік. Вось і ў гэтай драме галоўным дзеячам з’яўляецца Сымон, старэйшы сын Зяблікаў. Гэта свабодалюбівы, непакорны, моцны духам чалавек. Ён здольны абараніць сваю чалавечўю годнасць, застўпіцца за іншых. Ен гаворыць: “Свайго ў крыўду не папушчу, хоць бы там свет дагары нагамі перакуліўся ”. Зоська і Незнаёмы параўноваюць яго з вольнай птушкай, магутным арлом: “Птушкаю –арлом быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны!”. Вобраз Сымона пададзены ў развіцці. Спачатку ён, як і яго бацька , спадзяецца на справядлівасць суда і законаў. Упэўнены ў сваёй праваце, ён з сякераю ў руках бароніць сваю землю. Як чалавек рашучы, настойлівы і ўпарты, Сымон хоча дабіцца прауды ўласнымі сіламі. На бацькавай магіле ён дае клятвў: “жывым не сысці з гэтага месца, з гэтага разграбленнага гнязда,…хай бюць, рэжуць, катуюць ”. На прапанову маці пайсці да Паніча на службу Сымон рашуча адказвае: “Пакарыцца?..Гэта , мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас рабства ў спадчыну атрымаюць ”.

   Купала паказвае, як пад уплывам усяго перажытага: смерць бацькі, ганьба сястры, страта зямлі і г.д., змяняюцца погляды на жыццё. Становіцца зразумелым, чаму герой так строга асуджае Зосю, не разумее Лявона і Марылю, якія шукаюць праўду з дапамогай закона. Яны прывыклі пакарацца і жывуць на літасць , на справядлівае рашэнне суда. Сымон жа разумее, што закон не можа абараніць інтэрэсаў працоўнага чалавека. “Трэба ваяваць розумам, а не тапаром” - гэтай асноўнай думкай паэт вучыць маладое пакаленне.

Вобраз Зосі ў творы "Раскіданае гняздо"

   Яшчэ адзін з дзеячаў твора – Зоська. Зося — чалавек добрай душы, а такія людзі звычайна кахаюць вельмі моцна. Яе маналогі паэтычныя, мова багатая, вобразная, а душа ажно рвецца да прыгожага. Не пратэст і абурэнне выклікае ў яе зло, што прычыніў усёй сям’і паніч, а жаданне памірыць брата з ім. Супярэчлівым вобразам Зоські Купала славіць паэтычнасць яе душы, улюбёнасць у прыроду, чуйнасць да яе, славіць імкненне да шчасця, святла. У апошняй сцэне паказана, як Зоська разам з Сымонам ідзе «на Вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!». Не цяжка зразумець, што з дапамогай вобраза Зоські Купала ўсхваляе прыгажосць Бацькаўшчыны. Чытачу робіцца вельмі сумна, бо ўсё гэта хараство адыйшло да Паніча. Тым самым мы падсвядома жадаем разам з дзеячамі твора змагацца за гэту цудоўную зямельку.

Вобраз Данілы ў творы "Раскіданае гняздо"

   Вобраз Данілкі таксама дадзены не проста так. Праз яго Купала славіць таленавітасць народа, яго імкненне да духоўнага. Паэт нагадвае нам, што сяляне – не жывелы. Што яны як і ўсе людзі, каклі ім даць магчымасць, могуць атрымліваць адукацыю, духоўна развівацца.

   Такім чынам, Янка Купала стварыў не просты твор, а твор-заклік. Ен разумеў усё назапашанае напружанне, якое было ў думках людзей таго рэвалюцыйнага часу. Купала не жадаў згаджацца з гэтым становшчам. У сваім творы ен паказаў як пакутуе просты люд, калі яго прыгнетаць, адбіраць родную зямельку. Тым самым паэт заклікаў маладое пакаленне таго часу да змагання супраць прыгнету, дапамагаў яму знайсці найлепшыя шляхі вызвалення Бацькаўшчыны.

   Я бы параяў кожнаму прачытаць гэтую песу, у аснову якой, паложыны рэальныя праблемы амаль кожнай сялянскай сямі.



Падобныя сачыненні
01-02-2020
       Цікавым творам з’яўляецца паэма-біяграфія «Тара­сова доля», напісаная Я. Купалам з нагоды 125-годцзя з дня нараджэння Т. Шаўчэнкі. У паэме ўкраінскі пясняр п.аўстае як бясстрашны абаронца народных інтарэсаў, *:агутны ўладар чароўнай песні. Расказваючы пра жыццё і творчасць украінскага паэта і мастака, Я. Купала звяз-вае яго лёс з Беларуссю, праз якую ён праходзіў з Вільні. Паэт ...
01-02-2020
    Змест строны: Вобраз Мікіты Зноска у творы "Тутэйшыя" Вобраз народу - Янка Здольнік, Алена Вобраз Мікіты Зноска у творы "Тутэйшыя"    Творчая дзейнасць Я. Купалы была няпростай на пачатку аднаўленчага перыяду. Сведчаннем гэтага з’яўляецца п’еса «Тутэйшыя» (1922). Падзеі ў ёй разгортваюцца ў складаны для беларускага народа час — 1918— 1920 гг., калі адна акупацыя змяняецца другой. Ц...
01-02-2020
    Змест строны: Знешні выгляд Бандароўны Характар і паводзіны Бандароўны Аналіз твора "Бандароўна"    Сёння даволі часта пішуць пра жорсткасць жыцця, пра поўную маральную дэградацыю. Магчыма, так яно і ёсць. Хіба не з болем за сённяшні дзень даведваемся, чытаючы «Запіскі кірасіра» I. В. Трубяцкога, што для дзяўчыны ў час маладосці аўтара было верхам непрыстойнасці вытрымаць прысутнас...
01-02-2020
    Змест строны: Біяграфія Янкі Купалы Вобразы ў творы "Раскіданае гняздо" Вобраз Сымона Вобраз Лявона Вобраз Марылі Чаму я параю прычытаць "Раскіданае гняздо" Біяграфія Янкі Купалы    Янка Купала - народны паэт Беларусі, выдатны майстар паэтычнага слова, адзін з самых буйных паэтаў, якіх увогуле ведае сусветная літаратура. Янка Купала нарадзіўся ў 1882 годзе, 7 ліпеня- якраз на Купал...
01-02-2020
    Змест строны: Адносіны моладзі да творчасці Янкі Купалы Вобразы ў творы "Раскіданае гняздо" Адносіны моладзі да творчасці Янкі Купалы    У першым нумары часопіса «Маладняк» быў змешчаны верш Я. Купалы «Арлянятам» (1923), у якім аўтар даваў наказ маладым людзям свята захоўваць культурныя традыцыі, што засталіся «у спадчыну ад роду», быць у першых радах будаўнікоў свайго шчасця. Гэта...
01-02-2020
    П’еса Я. Купалы «Раскіданае гняздо» — першая нацыянальная драма. Сэнс назвы п’есы, яе рэалізм. Асаблівасці канфлікту ў п’есе. Ідэйна-мастацкая функцыя суда ў творы. Асноўныя дзеячыя асобы і пошукі імі шчасця (волі, лепшай долі, зямлі): а) Лявон Зяблік - прадстаўнік патрыярхальнага сялянства і яго лёс. б) Марыля - Жыццеўстойлівасць, вынослівасць самаахвярнай сялянкі-пакутніцы. в) Сымон Зяблік — ак...
01-02-2020
    Змест строны: Вобраз Машэкі Вобраз Наталькі ў творы "Магіла Льва" Адкуль паходзіць назва Магілёў    Напэўна, кожны чалавек хоць раз у жыцці чытаў паэмы. Паэма — вялікі вершаваны, часцей сюжэтны твор, які расказвае пра важныя падзеі, апявае моцныя характары і перадае глыбокія перажіванні аўтара і яго герояў. Нядаўна я прачытаў цудоўную паэму Янкі Купалы “Магіла Льва”. Машэка — галоў...
22-01-2020
    Змест строны: Характарыстыка Сымона у творы "Раскіданае гняздо" Характар і думкі Сымона Біяграфія Сымона Характарыстыка Сымона у творы "Раскіданае гняздо"    Разам з Лявонам за зямлю змагаецца і яго старэйшы сын Сымон. У Сымона гэтакая ж самая прага да зямлі. Ён - моцны і адважны чалавек, натўра гордая і свабодалюбівая. Зоська так гаворыць пра свайго брата: "Птушкаю-арлом быць бы т...