Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Характарыстыка Машэкі па творы Янкі Купалы "Магіла Льва"

Па твору пісьменніка Янка Купала
01-02-2020

   Напэўна, кожны чалавек хоць раз у жыцці чытаў паэмы. Паэма — вялікі вершаваны, часцей сюжэтны твор, які расказвае пра важныя падзеі, апявае моцныя характары і перадае глыбокія перажіванні аўтара і яго герояў. Нядаўна я прачытаў цудоўную паэму Янкі Купалы “Магіла Льва”. Машэка — галоўны герой, які мне вельмі спадабаўся. Таму пра яго і пойдзе мая гаворка.

Вобраз Машэкі

   Апісанне Машэкі пачынаецца з трэцяй глаўцы. Адразу можна ўбачыць, што Машэка з дзяцінства быў дужы:

Асілкам гэтакім ад роду
Машэка быў у сваёй радні, -
Дзіцём нясці ўжо мог калоду,
Якой трох сталых - не маглі.

   Асілак меў цудоўны характар: “нікому крыўды не рабіў”, “як бы ягнём, патульны быў”. Проста заглядзенне, а не чалавек! Але сустрэў ён каханую дзяўчыну, ад якой і набраўся бедаў.

Вобраз Наталькі ў творы "Магіла Льва"

   Дзяўчыну, у якую закахаўся Машэка звалі Наталькай. Ведаў Машэка яе з дзяцінства. З дзяцінства і закахаўся. Закахаўся так, што

Машэка гэтакі асілак,
Што рваў дзярэўе з каранём,
У руках яе стаў як апілак:
Яго забрала хараством.

   Праз доўгія гады кахання яны вырашылі ажаніцца. Але ў іх не было грошаў на вяселле. І Наталька сказала: "Едзь! Штось заробішь к жаніцьбе". І Машэка не мог не паслухаць каханую і паехаў. А праз гады апынулася, што Наталька ажанілася з багатым панам.

   Машэка, не ведаючы што парабляць, падаўся ў разбойнікі. Канешне гэта няправільна, але я магу яго зразумець. Калі Наталька пакінула Машэку, тым самым яна пакінула пабітым яго сэрца. Ён назаўсёды страціў сэнс свайго жыцця…

   Праз нейкі час сустрэў Машэка на дарозе Натальку. Пачалі яны зноў жыць разам. Але не было ўжо ў Наталькі такога кахання. І аднойчы, калі Машэка спаў, яна забіла яго.

Адкуль паходзіць назва Магілёў

   Хоць Машэка і быў злодзеем, людзі, паважаючы яго, насыпалі магілу, дзе і пахавалі асілка. Назвалі пахаванне “Магілай льва”, а гору – Машэкавай. А вакол гары вырас горад, які і сення завецца Магілеў.

   Твор Янкі Купалы “Магіла Льва” — адна з найлепшых паэм, якія я прачытаў!



Падобныя сачыненні
01-02-2020
       Цікавым творам з’яўляецца паэма-біяграфія «Тара­сова доля», напісаная Я. Купалам з нагоды 125-годцзя з дня нараджэння Т. Шаўчэнкі. У паэме ўкраінскі пясняр п.аўстае як бясстрашны абаронца народных інтарэсаў, *:агутны ўладар чароўнай песні. Расказваючы пра жыццё і творчасць украінскага паэта і мастака, Я. Купала звяз-вае яго лёс з Беларуссю, праз якую ён праходзіў з Вільні. Паэт ...
01-02-2020
    Змест строны: Кароткая біяграфія Янкі Купалы Тэма і ідэя драмы "Раскіданае гняздо" Гісторыя стварэння драмы "Раскіданае гняздо" Час, калі адбываюцца дзеяніі у "Раскіданным гняздзе" Асноўны герой - селянін, вобраз Сымона Вобраз Зосі ў творы "Раскіданае гняздо" Вобраз Данілы ў творы "Раскіданае гняздо" Кароткая біяграфія Янкі Купалы    Янка Купала - народны паэт Беларусі, выдатны май...
01-02-2020
    Змест строны: Вобраз Мікіты Зноска у творы "Тутэйшыя" Вобраз народу - Янка Здольнік, Алена Вобраз Мікіты Зноска у творы "Тутэйшыя"    Творчая дзейнасць Я. Купалы была няпростай на пачатку аднаўленчага перыяду. Сведчаннем гэтага з’яўляецца п’еса «Тутэйшыя» (1922). Падзеі ў ёй разгортваюцца ў складаны для беларускага народа час — 1918— 1920 гг., калі адна акупацыя змяняецца другой. Ц...
01-02-2020
    Змест строны: Знешні выгляд Бандароўны Характар і паводзіны Бандароўны Аналіз твора "Бандароўна"    Сёння даволі часта пішуць пра жорсткасць жыцця, пра поўную маральную дэградацыю. Магчыма, так яно і ёсць. Хіба не з болем за сённяшні дзень даведваемся, чытаючы «Запіскі кірасіра» I. В. Трубяцкога, што для дзяўчыны ў час маладосці аўтара было верхам непрыстойнасці вытрымаць прысутнас...
01-02-2020
    Змест строны: Біяграфія Янкі Купалы Вобразы ў творы "Раскіданае гняздо" Вобраз Сымона Вобраз Лявона Вобраз Марылі Чаму я параю прычытаць "Раскіданае гняздо" Біяграфія Янкі Купалы    Янка Купала - народны паэт Беларусі, выдатны майстар паэтычнага слова, адзін з самых буйных паэтаў, якіх увогуле ведае сусветная літаратура. Янка Купала нарадзіўся ў 1882 годзе, 7 ліпеня- якраз на Купал...
01-02-2020
    Змест строны: Адносіны моладзі да творчасці Янкі Купалы Вобразы ў творы "Раскіданае гняздо" Адносіны моладзі да творчасці Янкі Купалы    У першым нумары часопіса «Маладняк» быў змешчаны верш Я. Купалы «Арлянятам» (1923), у якім аўтар даваў наказ маладым людзям свята захоўваць культурныя традыцыі, што засталіся «у спадчыну ад роду», быць у першых радах будаўнікоў свайго шчасця. Гэта...
01-02-2020
    П’еса Я. Купалы «Раскіданае гняздо» — першая нацыянальная драма. Сэнс назвы п’есы, яе рэалізм. Асаблівасці канфлікту ў п’есе. Ідэйна-мастацкая функцыя суда ў творы. Асноўныя дзеячыя асобы і пошукі імі шчасця (волі, лепшай долі, зямлі): а) Лявон Зяблік - прадстаўнік патрыярхальнага сялянства і яго лёс. б) Марыля - Жыццеўстойлівасць, вынослівасць самаахвярнай сялянкі-пакутніцы. в) Сымон Зяблік — ак...
22-01-2020
    Змест строны: Характарыстыка Сымона у творы "Раскіданае гняздо" Характар і думкі Сымона Біяграфія Сымона Характарыстыка Сымона у творы "Раскіданае гняздо"    Разам з Лявонам за зямлю змагаецца і яго старэйшы сын Сымон. У Сымона гэтакая ж самая прага да зямлі. Ён - моцны і адважны чалавек, натўра гордая і свабодалюбівая. Зоська так гаворыць пра свайго брата: "Птушкаю-арлом быць бы т...