Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог

Сачыненні па творам, аналізы вершаў, водгукі, біяграфіі, вобразы па аўтару Янка Купала

Янка Купала | Сачыненні па творам пісьменніка

Янка Купала | Біяграфія пісьменніка

Ты вечна будзеш сярод нас, І
непаўторнай тваё імя Легендай стане
у вяках, Паходняй, што сваім
праменнем Паможа ў будучыню
шлях Прабіць наступным пакаленням. М. Танк

Чым знакаміты і цікавы Янка Купала?

   Творчасць Янкі Купалы называюць летапісам жыцця, працы і барацьбы беларускага народа, квітнеючым садам, у якім сабраны самыя дарагія каштоўнасці мастацкага слова. Купала адкрыў вобраз беларускага селяніна як першаасновы народнага жыцця, маралі, яго духоўнай моцы. Першы народны паэт Беларусі, драматург, перакладчык, палымяны публіцыст, грамадскі дзеяч, Янка Купала пакінуў нам багатую спадчыну, якая ўвабрала ў сябе народныя паданні, песні, казкі, легенды, а таксама традыцыі дэмакратычнай літаратуры XIX ст.

Калі нарадзіўся Янка Купала?

   Нарадзіўся Іван Дамінікавіч Луцэвіч у ноч на 7 ліпеня (25 чэрвеня) 1882 г. недалёка ад Мінска, у фальварку Вязынка. Нараджэнне яго супала са старажытным народным святам Купалля, назву якога паэт узяў у якасці свайго псеўданіма. Закончыўшы Бяларуцкае народнае вучылішча, Купала вучыцца на агульнаадукацыйных курсах А. С. Чарняева ў Пецярбурзе і ў Маскоўскім універсітэце Шаняўскага. Пасля смерці бацькі працуе хатнім настаўнікам (дарэктарам), пісарам у судовага следчага ў Радашковічах, малодшым прыказчыкам на Сенненшчыне, практыкантам і памочнікам вінакура на броварах у маёнтках.