Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Вобраз Лабановіча з твора Якуба Коласа "На ростанях"

Па твору пісьменніка Якуб Колас
24-08-2020

Што такое "ростані"?

    Трылогія «На ростанях» — самы буйны твор Якуба Коласа. Прачытаўшы назву твора, адразу ўяўляеш постаць вандроўніка, які стаіць на перакрыжаванні дарог і думае, на якую з іх ступіць, каб дайсці да мэты. Ростані для галоўнага героя трылогіі Лабановіча — гэта роздум аб сваім жыцці, пошукі шляхоў да лепшай долі, змена месца жыхарства і адлучэнне ад людзей, якіх ён зведаў і ацаніў, перагляд прывычнага ладу жыцця, праверка сябе. У імя высакароднага служэння народу герой нязменна шукае верную, правільную дарогу. Дзе ж яна, гэта дарога? Пакуль што малады настаўнік не ведае. Ён толькі ўпэўнены, што яна ёсць: «Шмат на гэтай дарозе ям і калдобін, розных патырчак і злыдняў. Але калі ты чэсны і свядомы чалавек і перад табою паўстаюць цяжкасці, уразумей іх сваім розумам і адчуй сэрцам, не бойся, не адступайся ад праўды і ніколі, ні пры якіх умовах, не пагаджайся з тымі, хто зневажае народ, чыніць здзекі. Не паддавайся ні на якія спакусы і абяцанні, накіраваныя на крыўду народа».

   Я. Колас сутыкае свайго героя з рознымі людзьмі, ставіць у розныя сітуацыі, раскрываючы яго характар, духоўны свет, маральную высакароднасць.

Адносіны паміж Лабановічам і Кірылам

   Ужо на першых старонках трылогіі чытаем пра спрэчку Лабановіча з хатовіцкім папом Кірылам аб тым, як трэба глядзець на мужыка. На думку папа, мужык з’яўляецца ніжэйшай істотай, якая сама вінавата ў сваім цяжкім жыцці. Андрэй Лабановіч катэгарычна не згаджаецца з гэтым. Для яго мужык — гэта чалавек працы. У сваёй цёмнасці, забітасці і адсталасці народ не вінаваты. Такім яго зрабіў несправядлівы царскі рэжым. I таму Лабановіч горача бярэцца за пашырэнне асветы не толькі сярод дзяцей, але і дарослых.

Лабановіч і яго праца настаўнікам

   У сваю першую школу малады настаўнік прыехаў з мэтай быць карысным народу сваёй асветніцкай дзейнасцю. I таму спачатку яго клопатамі былі справы ў школе, якія прыносілі Лабановічу вялікае задавальненне. У адносінах дзяцей і настаўніка няма нічога казённага, афіцыйнага. У сваіх вучнях Лабановіч бачыць перш за ўсё людзей.

Лабановіч і Ядвіся, і Аксена

   Лабановіч не толькі вучыць, але і вучыцца сам. У адрозненне ад іншых настаўнікаў, ён не саромеўся вучыцца ў простых сялян, пераймаць у іх жыццёвы вопыт. Напрыклад, Аксёна Каля ён не толькі вучыў, але і сам вучыўся ў яго, пачынаў глыбей разумець жыццё і становішча сялян. Як роўны з роўнымі размаўляе ён з непісьменнымі сялянамі, не ганарыцца перад імі, ніколі не крыўдзіць. Наогул, адносіны героя да людзей характарызуюць яго з самага лепшага боку. Успомнім, напрыклад, цеплыню і клопаты, якімі былі прасякнуты яго адносіны да школьнай старожкі. Шчырае і чыстае каханне азарыла першыя жыццёвыя крокі Лабановіча, раскрыла багатую яго натуру. Успамінаючы Ядвісю, ён думае, што, можа, і лепш, што яны не пажаніліся, бо цяжкую дарогу ён сабе выбраў. I ў гэтай дарозе магла надламацца, не вытрымаць яе цяжару кволая дзяўчына. Сціплы, сумленны і патрабавальны да сябе, Лабановіч надзвычай прынцыповы ў адносінах да панямонскіх інтэлігентаў, якія здрадзілі сваёй справе, сталі духоўна беднымі, загразлі ў ціне мяшчанства, абывацелыпчыны, карцёжных гульняў, п’янак.

Унутранныя перажыванні Лабановіча і яго светапогляд

   Бачачы амаральнасць панямонскай інтэлігенцыі, несправядлівасць улад у адносінах да сялян, Лабановіч часта задумваўся над складанымі праблемамі жыцця, ставіў перад сабой спрадвечныя філасофскія пытанні: што такое жыццё? У чым сэнс чалавечага жыцця? У чым прызначэнне асобы як грамадскай адзінкі? Думаючы над гэтымі пытаннямі на працягу ўсёй трылогіі, Лабановіч не знаходзіць пры гэтым поўнага адказу ні на адно з іх. Аднак, нягледзячы на гэта, ён не стаў песімістам, не расчараваўся ў жыцці, на яго не змаглі паўплываць «сябры-таварышы». Наадварот, ён пачынае ўсведамляць, што для таго, каб здабыць свабоду і шчасце, трэба змяніць увесь лад жыцця. Праўда, як гэта зрабіць, герой твора яшчэ не ведае.

Лабановіч і царскі суд

   Пасля знаёмства з нелегальнай літаратурай, гутарак з Вольгай Андросавай і Галубовічам усе падзеі сталі ўяўляцца Лабановічу ў новым святле. Герой адчуў вялікую радасць, што спазнаў тую праўду, якой жыў народ і за якую гінулі ў астрогах і на катаргах лепшыя яго сыны. Ён выходзіць на шлях актыўнай рэвалюцыйнай барацьбы, паступова набліжаецца да сваёй мэты — «намацаць галінамі сонца». Адданы справе, сумленны, Лабановіч гатовы пайсці на самаахвярнасць дзеля справы, за якую змагаецца народ. Самаахвярнасць — гэта таксама важная рыса характару, па якой можна меркаваць аб маральных якасцях Лабановіча. Успомнім эпізод, калі Лабановіч стаіць перад царскім судом. Яго абвінавачваюць у напісанні лістоўкі, аўтарам якой з’яўляўся іншы настаўнік. Лабановіч ведае прозвішча гэтага настаўніка, але таварыша па рэвалюцыйнай справе не выдае, хоць гэта каштуе яму трох гадоў турмы. Лабановіч — чалавек вялікага інтэлекту, здольны радавацца і хвалявацца, адчуваць хараствю роднай пры роды. Любоў да прыроды — адна з самых адметных рыс у яго характары. Яму здаецца, што ў залежнасці ад яго настрою нібы змяняецца сама прырода. Кожную вясну малады настаўнік адчувае радасць ад вечнага абнаўлення прыроды. Аўтар паказвае, што Лабановіч, як і працоўны чалавек, куды глыбей успрымае хараство прыроды, чым розныя прадстаўнікі мясцовых улад і іхс прыслужнікі, якія на прыроду глядзяць як на сродак узбагачэння.

Сэнс і галоўная думка твора "На ростанях"

   Складаны шлях прайшоў герой трылогіі Я. Коласа. Часамі ён памыляўся, але ніколі не ішоў на кампраміс са сваім сумленнем. Лабановіч быў мужным і непахісным у час суровых выпрабаванняў, з якіх ён выйшаў з адзінай думкай: «Чалавек павінен жыць для дабра, ён павінен быць карысным людзям». Падзеі, апісаныя ў трылогіі «На ростанях», далёкія ад нашых дзён, але блізкай, актуальнай сёння з’яўляецца мара Лабановіча аб добраўпарадкаванні зямлі, аб гаспадарскім яе выкарыстанні. Надзённымі з’яўляюцца і клопаты галоўнага героя аб тым, каб было добра людзям, каб яны маглі карыстацца вынікамі ўласнай працы, клопаты пра беларускую мову, якая павінна заняць сваё дастойнае месца ў жыцці беларусаў, і аб саміх носьбітах гэтай мовы, іх чалавечай годнасці і высокім прызначэнні.



Падобныя сачыненні
24-08-2020
    Змест строны: Сатырычныя і камедыйныя творы Якуба Коласа Вобраз урадніка з твора Якуба Коласа - "Соцкі падвёў" Сатырычныя і камедыйныя творы Якуба Коласа    Сярод празаічных твораў Я. Коласа вылучаюцца сатырычныя апавяданні, дзе аўтар зброяй вострай сатыры, іроніі выкрывае і высмейвае няўдалых «ахоўнікаў» самаўладства, недальнабачных слуг цара, прадстаўнікоў рэлігіі і буржуазнай ін...
24-08-2020
    Змест строны: З якіх частах пабудавана трылогія Якуба Коласа "На ростанях"? Вобразы Мікодыма, Марціна, Бязручкі, Цімоха, Аксёна з трылогіі "На ростанях" З якіх частах пабудавана трылогія Якуба Коласа "На ростанях"?     Новым крокам на шляху станаўлення беларускай прозы стала трылогія Я. Коласа «На ростанях». Першая частка «У палескай глушы» была апублікавана ў 1923 г., другая — «У ...
24-08-2020
    Змест строны: Аналіз аповесці "Голас зямлі" і вобраз Талаша Аб чым санеты Якуба Коласа "Наперад" Аналіз аповесці "Голас зямлі" і вобраз Талаша?     Асноўныя тэмы творчасці Я. Коласа 30-х гг.— перабудова вёскі на новы лад, стваральная праца беларускага народа, барацьба яго супраць замежных інтэрвентаў. У аповесці «Адшчапенец» аўтар паказвае, як фарміруецца новы светапогляд сялянства...
24-08-2020
    Змест строны: З якой мэтай быў напісаны твор "Соцкі падвёў" Аналіз вобраза соцкага з апавядання Якуба Коласа "Соцкі падвёў" Вобразы сялян ў творы З якой мэтай быў напісаны твор "Соцкі падвёў"     Сярод празаічных твораў Я. Коласа вылучаюцца сатырычныя апавяданні, дзе аўтар зброяй вострай сатыры, іроніі выкрывае і высмейвае няўдалых «ахоўнікаў» самаўладства, недальнабачных слуг цара...
24-08-2020
    Змест строны: Аналіз верша "Не бядуй" Аналіз верша "Не бядуй"    Верай у народ, у яго светлае будучае прасякнуты верш «Не бядуй». Напісаны ў часы рэакцыі (пасля паражэння рэвалюцыі 1905 г.), ён заклікаў простых людзей не паддавацца роспачы, не траціць надзеі на прыход светлага дня свабоды. Колас упэўнены, што на змену халоднай зіме прыйдзе сонечная вясна вызвалення, што прыгнечанне...
24-08-2020
    Змест строны: Аналіз верша "Голас зямлі" Аналіз верша "Чымган" Аналіз верша "Голас зямлі"     У гады Вялікай Айчыннай вайны Я. Колас жыў і працаваў у Ташкенце і Падмаскоўі, дзе напісаў зборнікі вершаў «Адпомсцім», «Голас зямлі», паэмы «Суд у лесе», «Адплата». Творам Я. Коласа, напісаным у гады вайны, уласцівы публіцыстычны пафас і адначасова глыбокі лірызм. У вершы «Голас зямлі» аў...
24-08-2020
    Змест строны: Вобраз селяніна з верша Якуба Коласа "Асадзі назад!" Вобраз селяніна з верша Якуба Коласа "Асадзі назад!"    Рэальны вобраз беларускага селяніна створаны Я. Коласам у сатырычным вершы «Асадзі назад!». Селянін з сумнай іроніяй, нібы жартуючы, апавядае аб сваёй нялёгкай долі, аб сваім прыгнечаным становішчы. Куды б ён ні пайшоў, што б ні хацеў зрабіць, усюды ён чуе адно...
24-08-2020
    Змест строны: Вяртанне Якуба Коласа на Радзіму Аналіз твора "На ростанях" Вяртанне Якуба Коласа на Радзіму     Пасля вайны Я. Колас вяртаецца на сваю радзіму і не пазнае яе. У руінах ляжалі многія гарады (верш «У родных мясцінах»). Многае змянілася і ў Вусці — прытулку дум паэта: «згубілася ў траве» сцяжынка, «паменшылася раць дубоў, як і людзей у родным краі». Горкія думы паэта пр...
01-02-2020
    Змест строны: Вобраз Міхала ў паэме "Новая зямля" Характарыстыка Міхала Вобраз дзядзькі Антося ў паэме "Новая зямля" Прырода ў "Новай зямле" Вобраз Ганны ў паэме "Новая зямля"    Паэма Я. Коласа «Новая зямля» — вяршыня паэтычнага майстэрства песняра. Працаваў над ёй аўтар больш за дванаццаць гадоў: паэма была пачата ў 1910 г., а апошні раздзел — трагічная развязка — напісаны ў 1923...