Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Аналіз і вобразы герояў твора "Новая зямля" аўтара Якуб Колас

Па твору пісьменніка Якуб Колас
01-02-2020

   Паэма Я. Коласа «Новая зямля» — вяршыня паэтычнага майстэрства песняра. Працаваў над ёй аўтар больш за дванаццаць гадоў: паэма была пачата ў 1910 г., а апошні раздзел — трагічная развязка — напісаны ў 1923 г. За гэты перыяд адбыліся значныя змены ў жыцці грамадства, і таму паглыбляецца творчая задума аўтара: з аповесці аб жыцці адной лесніковай сям’і паэма пера-растае ў вялікі твор аб жыцці ўсяго беларускага сялянства (яго беззямеллі, збядненні, пошуках кавалка хлеба на панскай службе, яго палітычным абуджэнні і ўсвдамленні сваёй чалавечай годнасці). Праблемы зямлі і волі з’яўляюцца галоўнымі ў паэме.

   У сваёй аснове паэма «Новая зямля» аўтабіяграфічная. Многія героі маюць сваіх прататыпаў: Міхал — бацька паэта, Ганна — маці, Антось — дзядзька. Напісаная паэтам-селянінам, паэма не абмежавалася аўтабіяграфічным матэрыялам. Яна ўвабрала ў сябе ўсю мудрасць народа, яго думы і імкненні.

Вобраз Міхала ў паэме "Новая зямля"

   Галоўны герой паэмы — Міхал. Беззямелле і галеча прымушаюць яго наняцца лесніком да князя Радзівіла. Ужо на першых кроках самастойнага жыцця Міхал сутыкнуўся з тым, што існуюць жорсткія, няўмольныя законы, якім неабходна падпарадкоўвацца працоўнаму чалавеку.

Характарыстыка Міхала

   Міхал працуе не шкадуючы сіл, здароўя. У працы ён знаходзіць задавальненне, верыць у яе як аснову жыцця і дабрабыту, спадзяецца сваімі рукамі здабыць сваё шчасце. Але служба ставіць лесніка ў поўную залежнасць ад волі пана ляснічага. Прыгнет, знявага, пры-ніжэнне, лаянка, пагрозы, варожыя адносіны сялян — усё гэта цяжкім грузам клалася на душу Міхала. Чала-век свабодалюбівы і дзейсны, ён шукае выйсця з цяжкага паднявольнага становішча. Вызваліцца з-пад улады пана, стаць свабодным, на думку Міхала, можна шляхам набыцця зямлі:

Купіць зямлю, прыдбаць свой кут, Каб з
панскіх выпутацца пут,
I там зажыць сабе на нова: Свая
зямля — вось што аснова!

   Думка аб зямлі свяціла Міхалу «зоркай яснай» у самыя змрочныя дні, надаючы сэнс і мэту яго жыццю. Зямля, ва ўяўленні Міхала,— «аснова ўсёй айчыне», «промень волі і свабоды». Аднак мары Міхала не суджа-на было ажыццявіцца. Ён памірае, даючы наказ брату Антосю прадаўжаць пачатую справу. Смерцю Міхала Я. Колас паказвае крах ілюзій беларускіх сялян, якія спрабавалі дабіцца свабоды ў адзіночку, мірным шляхам.

Вобраз дзядзькі Антося ў паэме "Новая зямля"

   У паэме Я. Колас паэтызуе працэс сельскагаспадарчай працы і людзей, што працуюць на зямлі. На вобразе Антося паэт раскрывае здольнасць, майстэрства, працавітасць простага чалавека, сілу яго любві да роднай зямлі. На плячах Антося — майстра на ўсе рукі — ля-жыць увесь клопат па гаспадарцы. Ён «рабіў за двух, на сваім карку цягнуў ярэмца хлебароба», усе свае сілы аддаваў сям’і брата. Антось, добра разбіраючыся ва ўсіх жыццёвых абставінах, разлічваў, як і Міхал, вызваліцца з «няволі цяжкай, з паланення» шляхам набыцця ўласнай зямлі.

   У «Новай зямлі» нямала лірычных адступленняў, у якіх аўтар разважае аб вечных жыццёвых дарогах чалавека, яго прызначэнні на зямлі, жыцці і смерці. Мяккім сумам авеяны зварот паэта да дзён свайго ма-ленства і юнацтва. Глыбокай сардэчнасцю прасякнуты словы да свайго лепшага сябра Я. Купалы. Асаблівай сілай пачуцця вызначаюцца лірычныя адступленні, звернутыя да роднага краю:

Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны
мае убогай, К табе я ў думках залятаю
I там душою спачываю.

Прырода ў "Новай зямле"

   У паэме паказана ранняя беларуская вясна, летняя спёка, першыя дні восені, калі з палёў звезены хлеб, скошаны лугі, калі ў чырвань апрануты лес, а ў паветры носяцца ніці белай павуціны. Чытаючы паэму, мы можам уявіць усход сонца і летнюю раніцу, пачуць бусліны клёкат і спеў жаўрука, пабываць на квітнеючым лузе і пясчаным беразе. «Прырода... з людзьмі жыве суполь-на, згодна»,— падкрэслівае гэту думку Я. Колас. Яна з’яўляецца неад’емнай часткай жыцця чалавека, сугучная з яго пачуццямі і перажываннямі. У лірычных адступленнях раскрываецца і вобраз паэ.та, адданага сына народа, які верыць, што «дарожанькі людскія, пуцінкі вузкія, крывыя» злучацца ў адзін прасторны шлях.

   Энцыклапедыяй называюць навуковае даведачнае выданне ў выглядзе слоўніка, дзе звычайна даюцца асноўныя звесткі па ўсіх або па асобных галінах ведаў. «Новую зямлю» Я. Коласа справядліва называюць энцы­клапедыяй жыцця беларускага сялянства канца XIX — пачатку XX ст. I невыпадкова. Паэма — вялікі эпічны твор аб гістарычным лесе беларускага сялянства і по-шуках ім шляхоў да светлай будучыні. Паэт расказвае аб усім, чым багата і цікава жыццё сялян: аб клопатах і занятках дарослых, аб забаўках дзяцей і іх вучобе, аб святочных днях і буднях, ясных летніх днях і ціхіх зімовых вечарах, калі дарослыя пры дзецях «пачнуць казаць свае ўспамінкі, вясці размовы пра старынкі». Успомнім, напрыклад, раздзелы «Раніца ў нядзельку», «Падгляд пчол», дзе аўтар па-майстэрску апісвае святоч­ную раніцу працоўнага селяніна і снеданне сям’і Мі-хала. Яда ў сялянскай хаце — цэлы абрад са строга ўстаноўленымі правіламі і парадкам. За сталом збіра-ліся абавязкова ўсе члены сям’і:

Чатыры хлопцы, тры дзяўчаці
Ды бацька з дзядзькам, трэцця маці...

   Кожны меў сваё пастаяннае месца. У кут звычайна саджалі пачэснага госця. Малыя дзеці, якія яшчэ не ведалі парадку, елі асобна. Там Юзік «пальцам поркаў страву і верашчакай мазаў лаву, а сёстры дужа серда-валі і за лаб Юзіка цягалі». За сталом жа, дзе сядзелі дарослыя, панавала цішыня і парадак, адчувалася павага да ўсяго таго, што знаходзілася на стале, як да здабытку цяжкай працы.

Вобраз Ганны ў паэме "Новая зямля"

   Працай былі запоўнены будні сялян. Працавалі і дарослыя, і дзеці: Міхал выконваў абавязкі лесніка, Антось «правіў гаспадарку», усю хатнюю работу выкон-вала Ганна — жонка Міхала. Я. Колас паказвае працэс ворыва, сяўбы, жніва, малацьбы. У час жніва калектыўная праца становіцца крыніцай прыгожага, напаўняе душу сялян радасцю, прыносіць ім задавальненне. Паэт можа расказаць цэлую гісторыю пра стары дзедаў човен, пра тое, як трэба ўмела выбраць касу. Апісанне касьбы — гэта цэлы гімн у гонар чалавека працы. Касцы параўноўваюцца з «ваякамі», якія ідуць, «нібы ў атаку», то «грамадою, то шнурам цягнуць, чарадою, то паасобку, то па пары». У паэме апісваюцца і прылады працы, створаныя працавітымі рукамі (сярпок крывенькі, граблі, навой), і сялянская хата, гумно, павець. Я. Колас ведае, як звіваецца пчаліны рой і як яго трэба абіраць, як трэба слаць снапы на таку, каб было зручна малаціць. Аўтар услаўляе працоўную сілу народа, цяжкую сялянскую працу паказвае як штосьці велічнае і прыгожае, паэтызуе яе.

   3 энцыклапедычнай шырынёй апісвае Я. Колас усе вычаі і абрады, якія бытавалі ў той час на Беларусь Гэта каляндарныя святы (куцця, вялікдзень, коляды), звычаі ўзаемадапамогі (талака, кумаванне), кірмашы, сходы, народныя песні, казкі. На першы дзень каляд, напрыклад, збіралі сена са стала і кармілі ім жывёлу, шукалі ў сене зярняткі і па іх гадалі, ці ўродзіцца хлеб. Каляндарныя святы — даніна даўнім традыцыям і звычаям, што звязаны са светам сялянскіх уяўленняў і прынцыпаў.

   Па-энцыклапедычнаму шырока апісвае Я. Колас сваю родную зямлю-маці. Апяваючы знаёмыя яму з дзяцінст-ва мясціны, ён паказвае, наколькі прыгожая наша зям­ля і як многа хараства і паэзіі ў яе сціплых краявідах. Чаргуюцца дні і ночы, за зімамі ідуць вёсны, птушкі прылятаюць з выраю і зноў ляцяць у цёплыя краіны, ідуць дажджы, гуляюць завірухі, разліваюцца і замяр-заюць рэкі — пра ўсё гэта расказваецца ў паэме. У воб-разах роднага краю Я. Колас заўсёды чэрпаў натхненне і сілу. Хараство роднай прыроды выклікала ў паэта не толькі радасць і захапленне, але і смутак. Яго сэрца баліць за бяспраўнага, прыгнечанага і зняважанага се­ни піна. 3 паэмы мы ўяўляем яго знешні выгляд, у што #м быў апрануты, што еў і піў, аб чым марыў, на што спадзяваўся і ў што верыў. Працоўнаму чалавеку, які пійтае ў паэме ва ўсёй сваёй велічы, аддае Я. Колас усе Свае сілы, сваю любоў і свой талент. Яму ён прысвячае і свой лепшы твор — паэму «Новая зямля».



Падобныя сачыненні
24-08-2020
    Змест строны: Сатырычныя і камедыйныя творы Якуба Коласа Вобраз урадніка з твора Якуба Коласа - "Соцкі падвёў" Сатырычныя і камедыйныя творы Якуба Коласа    Сярод празаічных твораў Я. Коласа вылучаюцца сатырычныя апавяданні, дзе аўтар зброяй вострай сатыры, іроніі выкрывае і высмейвае няўдалых «ахоўнікаў» самаўладства, недальнабачных слуг цара, прадстаўнікоў рэлігіі і буржуазнай ін...
24-08-2020
    Змест строны: З якіх частах пабудавана трылогія Якуба Коласа "На ростанях"? Вобразы Мікодыма, Марціна, Бязручкі, Цімоха, Аксёна з трылогіі "На ростанях" З якіх частах пабудавана трылогія Якуба Коласа "На ростанях"?     Новым крокам на шляху станаўлення беларускай прозы стала трылогія Я. Коласа «На ростанях». Першая частка «У палескай глушы» была апублікавана ў 1923 г., другая — «У ...
24-08-2020
    Змест строны: Аналіз аповесці "Голас зямлі" і вобраз Талаша Аб чым санеты Якуба Коласа "Наперад" Аналіз аповесці "Голас зямлі" і вобраз Талаша?     Асноўныя тэмы творчасці Я. Коласа 30-х гг.— перабудова вёскі на новы лад, стваральная праца беларускага народа, барацьба яго супраць замежных інтэрвентаў. У аповесці «Адшчапенец» аўтар паказвае, як фарміруецца новы светапогляд сялянства...
24-08-2020
    Змест строны: Што такое "ростані"? Адносіны паміж Лабановічам і Кірылам Лабановіч і яго праца настаўнікам Лабановіч і Ядвіся, і Аксена Унутранныя перажыванні Лабановіча і яго светапогляд Лабановіч і царскі суд Сэнс і галоўная думка твора "На ростанях" Што такое "ростані"?     Трылогія «На ростанях» — самы буйны твор Якуба Коласа. Прачытаўшы назву твора, адразу ўяўляеш постаць вандр...
24-08-2020
    Змест строны: З якой мэтай быў напісаны твор "Соцкі падвёў" Аналіз вобраза соцкага з апавядання Якуба Коласа "Соцкі падвёў" Вобразы сялян ў творы З якой мэтай быў напісаны твор "Соцкі падвёў"     Сярод празаічных твораў Я. Коласа вылучаюцца сатырычныя апавяданні, дзе аўтар зброяй вострай сатыры, іроніі выкрывае і высмейвае няўдалых «ахоўнікаў» самаўладства, недальнабачных слуг цара...
24-08-2020
    Змест строны: Аналіз верша "Не бядуй" Аналіз верша "Не бядуй"    Верай у народ, у яго светлае будучае прасякнуты верш «Не бядуй». Напісаны ў часы рэакцыі (пасля паражэння рэвалюцыі 1905 г.), ён заклікаў простых людзей не паддавацца роспачы, не траціць надзеі на прыход светлага дня свабоды. Колас упэўнены, што на змену халоднай зіме прыйдзе сонечная вясна вызвалення, што прыгнечанне...
24-08-2020
    Змест строны: Аналіз верша "Голас зямлі" Аналіз верша "Чымган" Аналіз верша "Голас зямлі"     У гады Вялікай Айчыннай вайны Я. Колас жыў і працаваў у Ташкенце і Падмаскоўі, дзе напісаў зборнікі вершаў «Адпомсцім», «Голас зямлі», паэмы «Суд у лесе», «Адплата». Творам Я. Коласа, напісаным у гады вайны, уласцівы публіцыстычны пафас і адначасова глыбокі лірызм. У вершы «Голас зямлі» аў...
24-08-2020
    Змест строны: Вобраз селяніна з верша Якуба Коласа "Асадзі назад!" Вобраз селяніна з верша Якуба Коласа "Асадзі назад!"    Рэальны вобраз беларускага селяніна створаны Я. Коласам у сатырычным вершы «Асадзі назад!». Селянін з сумнай іроніяй, нібы жартуючы, апавядае аб сваёй нялёгкай долі, аб сваім прыгнечаным становішчы. Куды б ён ні пайшоў, што б ні хацеў зрабіць, усюды ён чуе адно...
24-08-2020
    Змест строны: Вяртанне Якуба Коласа на Радзіму Аналіз твора "На ростанях" Вяртанне Якуба Коласа на Радзіму     Пасля вайны Я. Колас вяртаецца на сваю радзіму і не пазнае яе. У руінах ляжалі многія гарады (верш «У родных мясцінах»). Многае змянілася і ў Вусці — прытулку дум паэта: «згубілася ў траве» сцяжынка, «паменшылася раць дубоў, як і людзей у родным краі». Горкія думы паэта пр...