Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Кручкоў і Пісулькін – тыповыя прадстаўнiкi пiнскай шляхты

Па твору пісьменніка Вінцэнт Дунін Марцінкевіч
01-02-2020

Кручкоў

   Тыповы прадстаўнік царскай сістэмы чыноўнікаў. Яго паводзіны сярод шляхты - з’едлівая пародыя на правасуддзе. Не паспеў Кручкоў яшчэ пачаць "разбірацельства", а ўжо гучыць яго загад, каб шляхта несла хабар: "Няхай аддасць хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе". Нахабству і цынізму Кручкова няма межаў. Ён так вольна адчувае сябе сярод цёмнай, прастакаватай, запалоханай яго прыгаворамі і штрафамі шляхты, што не лічыць патрэбным захоўваць нават знешнюю форму правасуддзя. Кручкоў аб’яўляе вінаватымі тых, хто ніякіх адносінаў да справы не мае. Ён добра ведае натурў цёмнай шляхты і ўпэунены, што кожны вытрасе кашалёк, каб толькі не быць бітым лазой. Асабліва Пратасавіцкі: яго ж чакае "нечуванае ўніжэнне" - 25 лоз на голай зямлі, без дывана, як звычайнаму селяніну, не шляхціцу.

Вобраз Кручкова

   Вобраз Кручкова пададзены ў востра сатырычным плане. Аутар часта звяртаецца да камічнага перабольшання, калі паказвае, як Кручкоў ажыццяўляе "правасуддзе", як ён выносіць прыгаворы. Чытаючы царскія ўказы і законы, ён дапускае скажэнні: "акцябра 45-га чысла", "сенцябра 75-га дня" і іншыя. Кручкоў упэўнены, што такая несусветная лухта будзе прынята шляхтай за чыстую праўду. Нават у знешнім абліччы Кручкова відаць камічнае завастрэнне. "Ён вельмі сярдзіты, бо адзін вус колам угору стаў, - гаворыць Грышка. - Будзе вазня".

   Кручкоў - вобраз гратэскавы. У ім пісьменнік сабраў і паказаў усё самае характэрнае для царскага чыноўніцтва: свавольства, хабарніцтва, грубасць, п’янства. I мова гэтага персанажа не такая, як іншых. Кручкоў увесь час карыстаецца выразамі, запазычанымі з судовых дакументаў: "лічнасць падвяргаецца апаснасці", "гэта ўгалоўнае прэступленне, Сібірам пахне" і г. д.

   "Пінская шляхта" - значнае дасягненне беларўскай драматўргіі XIX сгагоддзя. Яна і зараз з поспехам ставіцца на сцэне, карыстаецца папулярнасцю ў гледача.

Пісулькін

   Двайніком свайго непасрэднага начальніка, яго верным слугою і надзейным памочнікам з’яўляецца пісар Пісулькін. Ён, як і Кручкоў, займаецца хабарніцтвам. 3 вялікім задавальненнем пісар прызнаецца: "Харашо быць шсьмавадзіцелем у разумнага чалавека, маляваныя госцікі самі ў карман лезуць, не нада і рук выцягваць".

Вобраз Пісулькіна

    В. Дунін-Марцінкевіч у вобразах станавога прыстава Кручкова і яго памочніка Пісулькіна па-мастацку дасканала і знішчальна выкрыў царскае чыноўніцтва Расіі, для якога характэрнымі былі хцівасць, хабарніцтва, грубасць, свавольства, невуцтва, п’янства. Напэўна, па гэтай прычыне ў 1890 годзе віленскі губернатар рашуча запратэставаў супраць друкавання камедыі. І толькі ў 1918 годзе выдатны твор В. Дуніна-Марцінкевіча ўбачыў свет.



Падобныя сачыненні
29-05-2020
    Змест строны: Сэнс напісання і кароткі змест «Пінскай шляхты» Аб чым галоўнае дзеянне ў творы «Пінская шляхта» Вобраз Кручкова ў творы «Пінская шляхта» Дзеянні і паступкі Кручкова ў «Пінскай шляхце» Сатырычныя паводзіны Кручкова ў «Пінскай шляхце» Вобраз пісара пісулькіна ў «Пінскай шляхце&ra...