Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог

Сачыненні па творам, аналізы вершаў, водгукі, біяграфіі, вобразы па аўтару Вінцэнт Дунін Марцінкевіч

Вінцэнт Дунін Марцінкевіч | Біяграфія пісьменніка

Як стораж, стаў смела на варце
Радзімых запушчаных гоняў, Стаў
сеяць па-свойму ўсё тое, Што мы
далей сеем сягоння.
Я. Купала

Гады нараджэння і творчасць Дуніна-Марцінкевіча

   Самым буйным пісьменнікам другой паловы XIX ст. па праве лічыцца В. Дунін-Марцінкевіч. Гады яго жыцця: 1807—1884. Паэт, драматург, тэатральны крытык, ён усхваляў працавіты і шчыры беларускі народ, крытыкаваў прыгонны лад і прыгоннікаў. Вялікая заслуга В. Дуніна-Марцінкевіча ў распрацоўцы і ўзбагачэнні новых жанравых форм — вершаваных апавяданняў, аповесцей, балад, драм, у якіх спалучаліся рысы сентыменталізму, рамантызму і рэалізму. Многія вобразы і сюжэты пісьменнік чэрпаў з народных казак і песень, легенд, паданняў. Яго камічная опера «Сялянка» была пакладзена на музыку вядомым польскім кампазітарам Станіславам Манюшкам. Камедыі «Пінская шляхта», «Залёты» з поспехам ставяцца на сцэнах многіх тэатраў краіны, карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў гледачоў.