Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Аналiз твора "Кожны з нас прыпасае радзімы куток" аўтара Пімен Панчанка

Па твору пісьменніка Панчанка П. Е.
01-02-2020

Гісторыя стварэння твора "Кожны з нас прыпасае радзімы куток"

   I калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, П. Панчанка адным з першых стаў на абарону Радзімы: «Бела­русь, я — твой воін адданы і сын, мае думкі і сэрца заўсёды з табою». У вершы «Кожны з нас прыпасае радзімы куток...» паэт расказвае пра цяжкія падзеі 1941 г.

Кароткі змест твора "Кожны з нас прыпасае радзімы куток"

   3 акружэння на ўсход, за лінію фронту, прабіраюцца нашы воіны, адзін з якіх — беларус. Трапіўшы ў аршанскія лясы, родныя мясціны, баец падпоўз да сяла, расхінуў асцярожна кусты і знямеў — каміны... каміны... Многа фашысцкіх здзекаў паспеў пабачыць салдат на спапялёнай і здратаванай ворагам роднай зямлі, але такое... Немагчыма было пазнаць родны куток: з усяго жывога застаўся толькі абгарэлы клён, які пасадзіў калісьці яго бацька. Вакол горкі пыл, жудасная цішыня, ні стуку, ні груку. I салдат упаў на зямлю, якая «прытулілася целам магутным» да яго, нібы просячы абараніць яе ад злых ворагаў-ліхадзеяў. У сэрцы салдата, што зведала горыч адступленняў, нечалавечы боль па ахвярах, па па-ланёнай Радзіме, мацнее нянавісць да ворагаў.

I прамыла раса мае сумныя вочы,
Каб убачыў я ўсё, каб запомніў усё,
Каб я думаў пра помету і ўдзень, і уночы.

   I хаця паэзія П. Панчанкі была і ёсць глыбока гуманістычная, суровая неабходнасць патрабавала ад паэта заклікаць да помcты, бо "не на тое Радзіма мне ў рукі дала аўтамат, каб стаяў на дарозе маёй тройчы выкляты гад".