Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Аналіз твора "Семнаццатай вясной" пісьменніка Іван Науменка і вобраз Цімоха

Па твору пісьменніка Навуменка І. Я.
01-02-2020

Кароткі змест твора Семнаццатой вясной

   У кожнага чалавека бывае момант, калі трэба прымаць рашэнне, ад якога залежыць усе жыцце. Так і Цімоха разам са сваімі сябрамі: Цішкай Драздом, Міколай і Сымонам Біцюгом - у сваім невялікім узросце, можна сказаць, у юнацтве, цвёрда вырашылі змагацца супраць фашыстаў. Галоўнаму дзеячу ўсяго сямнаццаць гадоў. А ўсё дзеянне адбывецца вясной. Адсюль і такая назва твора. Мне вельмі падабаецца, як цікава пабудаваны пачатак і канец твора. Цімоха любіць пах бэзу, таму што ў яго жыцці ен звязаны з вясной і школьнымі экзаменамі. Драматычна тое, што сямнаццатая вясна была першай, у якой не было экзаменаў. Вёску захапілі немцы, і хлапчукі ўвесь час рыхтаваліся да дыверсіі.

   Сапраўднае пачуцце нацыянальнай годнасці раскрываецца ў хлапчукоу падчас эпізода ў парку. Калі Цімох, Мікола, Сымон бачылі, як на заасфальтаванай яшчэ да вайны пляцоўцы наладжваліся танцы. Яны лічылі, што танцаваць у такі час, калі ідзе вайна, калі ліецца кроў, проста ганебна. Сапрауды кажучы, з хлопцамі я згодны. Таму што як можна весяліцца, калі ў суседнім падворку фашысты могуць забіваць тваіх знаемых. Трэба змагацца! Таксама лічыла і гэтая невялікая брыгада.

Характарыстыка Цімоха

   З першага погляду можа здацца, што хлопцы чэрствыя і акрамя помсты іх нічога не цікавіць. Канешне, гэта не так. Ведзь усе мы людзі. Так і Цімоха, аднойчы сустрэўшы дзяўчыну Стасю ў скверы, закахаўся ў яе прыгажосць і весялосць. Яе вобраз стаяў перад яго вачамі, дзе б ён ні быў, што б ён ні рабіў. Ён не мог пражыць дня, каб пад вечар не схадзіць у скверык, не пабачыць тоненькай дзяўчыны. Цімоха пастаянна мучаюць думкі, ці не сам ён не здраднік? Ці можна было думаць пра каханне і асабістае шчасце, калі на фронце паміралі сапраўдныя героі? Цікава і нават трохі смешна тое, што, каб спадабацца Стасе, хлопец вырашае апрануць бацькавыя штаны. У вобразе Цімоха закладзена асноўная ідэя твора – на зямлі заўсёды ёсць месца каханню, яно квітнее нават пасярод вайны і ўзвышае, натхняе людзей на подзвігі. Такі партрэт апісаны ў апавяданні.

Двайны рамантызм

   Такім чынам, у рамане складваецца “двайны” рамантызм. Две рэаліі прыгожа пераплятаюцца ў творы. З аднаго боку – пачуццё сапраўднага кахання, з другога - адказнасць перад сябрамі за іх агульную справу.

   Разам з сябрамі, падарваўшы чыгунку, Цімоха і здзейсніў подзвіг, якім так жадаў здзівіць Стасю. А калі яна, не задаючы лішніх пытанняў, выдала медыкаменты для Цімоха, то ён сапраўды зразумеў, што яна будзе ў іх невялікім атрадзе.

   Гэты добры момант, які сімвалізуе прадаўжэнне жыцця, рамантычна упрыгожаны пейзажам цвіцення бэзу.