Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Вобраз зубра у паэме Міколы Гусоўскага "Песня пра зўбра"

Па твору пісьменніка Мікола Гусоўскі
01-02-2020

   Прачытаўшы паэму Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”, я вырашыў, што яна мне вельмі спадабаецца. З назвы твора ўжо можна зразўмець, што ў паэме гаворка пойдзе пра зубра, які з'яўляецца галоўным дзеячам ў творы.

Тэма і ідэя твора "Песня пра зубра"

   Праз твор Мікола Гусоўскі ўсхваляе беларускага зубра, паказвае ўсю яго прыгажосць, постаць, магутнасць, сілу, яго каштоўнасць для людзей і веліч над усімі астатнімі жыхарамі лесу. Асновай твора з’яўляецца сутыкненне паміж зубрам і людзьмі, паляванне на зубра. Жывёла з усіх сіл імкнецца выжыць, уся душа зубра напоўнена нянавісцю да тых, хто захацеў яе пакрыўдзіць, хто замахнуўся на яе незалежнасць і жыццё. Звер з апошніх намаганняў імкнецца адпомсціць за свае раны, за кроў.

Вобраз зубра ў паэме "Песня пра зубра"

   У вобразе зубра Гусоўскі паказаў беларускі народ. Нораў зубра – хіба гэта не адметны характар беларуса: міралюбівы і добры народ. І, наадварот, калі ен абараняецца ад тых, хто ідзе на яго з мячом, то паўстае страшным, бязлітасным, помсцячым ворагам “і за кроў, і за раны, і за парушанае мірнае жыцце”.

Вобраз Вітаўта ў Песні пра Зубра

   Чытаючы твор мы сустракаем вобраз Вітаўта. Можна без цяжару параўнаць гэтыя два вобразы. І той, і другі - ўладары на сваёй тэрыторыі. Князь Вітаўт - смелы, мудры і справядлівы, не церпіць баязліўцаў і тых, хто хлусіць. і самае галоўнае- непамерна любіць сваю Бацькаўшчыну, сваю Радзіму. Зубр, князь і народ у творы выступаюць як адзінае цэлае. Зубр - сімвад нашай Беларусі, яе прыгажосці, велічы, магутнасці, яе свабодалюбівага мірнага народа.

   Твор Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра” прасякнуты шчырым каханнем да роднай Беларусі. У кожным сказе, у яскравым і трапным слове адчувальна ўзнеслае захапленне аўтара прыгажосцю беларускай зямлі, гонар за сумленнасць і справядлівасць беларускага народа. Паэма як своеасаблівы заклік да сумленнага жыцця, да неспыннага змагання за мірнае неба, але галоўнае – за захаванне культурнай спадчыны для наступных пакаленняў.



Падобныя сачыненні
28-05-2020
    Содержание страницы: Калі быў напісаны твор "Песня пра зубра"? Галоўная ідэя паэмы "Песня пра зубра"? Вобраз прыроды у творы "Песня пра зубра" Зубр - сімвал Беларусі Параўнанне зубра і Вітаўта Адносіны Міколы Гусоўскага да вайны? Галоўная думка ў Песні пра Зубра Калі быў напісаны твор "Песня пра зубра"?    Цудоўны высокапатрыятычны твор «Песня пра зубра» напісаны ўдалечыні ад Радзі...