Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Сачыненне па творы Міколы Гусоўскага "Песня пра Зубра"

Па твору пісьменніка Мікола Гусоўскі
28-05-2020

Калі быў напісаны твор "Песня пра зубра"?

   Цудоўны высокапатрыятычны твор «Песня пра зубра» напісаны ўдалечыні ад Радзімы (у 1522 г.) па просьбе папы Льва X, які хацеў пачуць праўдзівае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Напісана паэма на лацінскай мове — на той час мове навукі, культуры, міжнародных зносін у Еўропе. На беларускай мове «Песня» з’явілася нядаўна — у другой палове 60-х гг.— у перакладзе Язэпа Семяжона.

Галоўная ідэя паэмы "Песня пра зубра"?

   Уся паэма прасякнута любоўю паэта да роднага краю, глыбокім адчуваннем радзімы як месца адзінага і непаў- торнага. М. Гусоўскі замілавана любуецца пушчай, дзе прайшло яго дзяцінства, захапляецца незлічонымі ба- гаццямі, прыгажосцю роднай зямлі:

Нашы лясы — гэта нашых даброт і багацця
Невычарпальны калодзеж.

Вобраз прыроды у творы "Песня пра зубра"

   У беларускіх пушчах незлічоная колькасць звяроў, птушак, у нераст рыба кішыць не толькі ў рэках і азёрах, але і ў лужынах. А як маляўніча апісвае Гусоўскі нашы лясы! Высокія стройныя сосны, хмаркі навіслі на «макаўках кронаў», з ранняй вясны да позняй восені пушчы напоўнены водарам кветак, спевам птушак. I гэтыя «скарбы свае нашы людзі на золата нават не прамяняюць».

Зубр - сімвал Беларусі

   Царом беларускіх лясоў і пушчаў з’яўляецца грозны і магугны асілак — зубр. Такіх магутных звяроў, піша аўтар, прырода захавала толькі пад зоркай Палярнай — у нас, на Беларусі. Зубр у паэме — алегарычшы вобраз роднага краю, сімвал яго былой магутнасці, сілы і адвагі. Надзелены незвычайнай сілай, зубр — звер міралюбівы, бяскрыўдны, калі яго не зачапіць, не патрывожыць. I ён люты, бязлітасны, калі абараняецца пры нападзе ворагаў. Паэт маляўніча апісвае зубрыны статак: тут аддюстраваны і стадны інстынкт, і вернасць у парах, якую можа парушыць толькі смерць, і скрытая сіла, і невычэрпная энергія, і магутнасць. М. Гусоўскі надзяляе зубра здольнасцю мысліць, чуйна рэагаваць на дабро і зло:

Зубр, як мы лічым спрадвеку, хоць звер, але ж ратнік,
Ён прызнае перамогу, здабытую чэсна,—
Сілай на сілу, у рожкі, і мужнасць на мужнасць.

   Безліч радкоў прысвячае паэт паляванню ў пушчы: зубр трапляе ў пастку, і на яго сыплецца цэлы град стрэл і коп'яў, упіваючыся ў цела і грыву; кроў сочыцца з яго, пеняцца ёю свежыя раны; вочы поўныя гневу; раз’юшаны звер доўга яшчэ бушуе, спрабуючы адпомсціць ворагам «і за кроў, і за раны, і за парушанае мірнае жыццё»; паступова сілы пакідаюць зубра; па звычаі двое юнакоў клін- камі дабіваюць яго. Страшнае відовішча! I паэт асуджае бессэнсоўнае знішчэнне зуброў, узнімае праблему беражлівыых адносін да прыроды.

Параўнанне зубра і Вітаўта

   Зубр у паэме параўноўваецца з адважным і смелым князем Вітаўтам, у час княжання якога Вялікае княства Літоўскае дасягнула небывалага росквіту. Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы Росквітам княства Літоўскага, нашага краю, I называюць той век залатым...

   Воінская мудрасць дапамагла Вітаўту дасканала рыхтаваць будучых воінаў, прывучаючы іх да справядлівасці, вернасці клятве, бясстрашнасці: «Ох, не любіў клятваадступнікаў — сведак, несправядлівых суддзяў».

   Расказваючы пра паляванні, М. Гусоўскі паказвае працавітых і гаспадарлівых людзей, іх звычаі, вераванні, традыцыі. Яго землякі звыкліся з нягодамі. Гэта смелыя і адважныя людзі. Зразумела, каб пайсці на зубрынае паляванне, трэба мець немалую адвагу.

Адносіны Міколы Гусоўскага да вайны

   Як адданага сына сваёй Айчыны, паэта да глыбіні душы хвалююць усе беды і пакуты беларускага народа. І адна з іх — вайна. М. Гусоўскі асуджае войны як сродак высвятлення адносін паміж людзьмі: Войны! Злачынная справа — вайна выклікае Гнеў мой, і слёзы, і боль.

   Ворагі (крыжаносцы, татара-мангольскія захопнікі) урываюцца на беларускія землі, агнём і мячом усталёўваюць свой лад, жорстка распраўляюцца з прыхільнікамі нашай веры, вынішчаюць мястэчкі і сёлы, не шкадуючы ні жанок, ні дзяцей. Там, дзе пройдуць варожыя войскі, застаюцца толькі «асмолкі ды печышчы, попел ды косці, зграі варон ды чароды сабак адзічэлых». Галоўную прычыну паражэнняў паэт бачыць у раз’яднанасці людзей, іх незгуртаванасці, таму і заклікае ўсіх князёў беларускай зямлі да аб’яднання, адкрта асуджае міжусобіцы, братазабойствы:
Ад сваіх міжусобіц мы ўсе не дужэем, Нашы ж мячы падсякаюць і веру Хрыстову.

Галоўная думка ў Песні пра Зубра

   У апошніх радках твора М. Гусоўскі выкрывае шлях тых князёў, якіх не хвалюе лёс свайго народа, для якіх прага славы і нажывы вышэй за людскую кроў і слёзы. Такія людзі не могуць стаць народнымі заступнікамі. На- адварот, яшчэ горш, чым татары, душаць яны пятлёй любыя хваляванні, любыя абурэнні ў народзе. I таму паэт звяртаецца з малітвай да дзевы Марыі, маці боскай, каб яна спыніла забойствы і кровапраліцці, каб не пакі- нула ў бядзе простых людзей, дала мудрасці, раўнавагі князям і ваяводам.

   М. Гусоўскі напісаў паэму не толькі пра зубрыныя ловы. Ён напісаў узнёслую песню пра беларускую зямлю, пра тое, чым яна багата, пра яе людзей, іх думы і пачуцці, пра прыроду, жывёльны свет гэтага цудоўнага краю. Гэта споведзь пра любоў і нянавісць, жыццё і смерць, вайну і мір. Паэма вучыць нас любові да роднай зямлі, да свайго народа, яго гісторыі, культўры, нацыянальных традыцый, любові і павазе да іншых народаў і іх культур. Паэма заклікае сумленна жыць, змагацца за справядлівасць і праўду, весці няспынную барацьбу за мір і свабоду, за святло і шчасце.



Падобныя сачыненні
01-02-2020
    Змест строны: Тэма і ідэя твора "Песня пра зубра" Вобраз зубра ў паэме "Песня пра зубра" Вобраз Вітаўта ў Песні пра Зубра    Прачытаўшы паэму Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”, я вырашыў, што яна мне вельмі спадабаецца. З назвы твора ўжо можна зразўмець, што ў паэме гаворка пойдзе пра зубра, які з'яўляецца галоўным дзеячам ў творы. Тэма і ідэя твора "Песня пра зубра"   ...