Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог

Сачыненні па творам, аналізы вершаў, водгукі, біяграфіі, вобразы па аўтару Мікола Гусоўскі

Мікола Гусоўскі | Біяграфія пісьменніка

Кожны народ не без роду і племя мае
Летапіс свой і гісторыі след на
старонках.
М. Гусоўскі

Калі нарадзіўся Мікола Гусоўскі?

    Мікола Гусоўскі — наш славуты зямляк эпохі Адраджэння, сучаснік Францыска Скарыны. Сёння мы не ведаем дакладна ні гадоў жыцця, ні месца нараджэння і смерці паэта. Не акрэслена пакуль што і месца на беларускай зямлі, якое дало свету геніяльнага чалавека, бо паселішчаў і рэк з назвамі Гусаў, Усава, Уса на Беларусі шмат. Адно несумненна: паэт з Гусава нарадзіўся на беларускай зямлі Вялікага княства Літоўскага.

Якія творы напісаў Мікола Гусоўскі?

   Пяру М. Гусоўскага належаць тры паэмы, болей за дзесяць вершаў. Самым удалым творам, якому былі суджаны доўгае жыццё і вялікая слава, стала паэма «Песня пра зубра» (поўная назва «Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго») Дзякуючы таленту і багатаму жыццёваму вопыту паэта паэма стала песняй яго сэрца, гімнам бацькаўшчыне, паэмай жыцця зямлі «пад зоркай Палярнай». Сачыненні па гэтым твора вы можаце знайсці на гэтай старонцы.