Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Вобраз Васіля Дзятла ў творы "Людзі на балоце" пісьменніка Іван Мележ

Па твору пісьменніка Мележ І. П.
22-01-2020

Знешні выгляд і асноўныя рысы характару:

  • а) шчырасць, адкрытасць у адносінах да Ганны, маці;
  • б) цвёрдасць, цярплівасць, стойкасць;
  • в) працавітасць (любоў да штодзённай сур’ёзнай працы перадалася Васілю ад бацькоў і дзядоў; у працы змалку загартоўваліся людзі);
  • г) недаверлівасць, замкнутасць (ён не мог верыць,што хтосьці будзе дбаць пра яго выгаду; вопыт сведчыў адваротнае);
  • д) упартасць (надзея была толькі на самога сябе; ён мог захаваць сваю незалежнасць);
  • е) сквапнасць (пашкадаваў Грыбку, у якога захварэушае дзіця, лыжку мёду).

Адносіны да зямлі Васіля Дзятла

Адносіны да зямлі (зямля для Васіля — яго жыц­цё, мары і горкія пакуты. У адносінах да зямлі Васіль нагадвае Міхала з «Новай зямлі» Я. Коласа. «Усе сілы чалавека — у зямлі,— разважае Васіль.— I сіла ўся, і радасць. Няма зямлі — няма, лічы, чалавека». I з сённяшняга пункту гледжання мы разумеем, што на гэтым стаіць праўда жыцця, якую добра адчуў I. Мележ).

Паядынкі за зямлю з Карчом («Людзі на балоце») і старшынёй калгаса Міканорам («Подых навальніцы»), вынікі гэтых паядынкаў (погляд I. Мележа на старога Глушака як на ахвяру несправядлівага сацыяльнага ладу. Драматызм яго становішча напярэдадні гвалтоўнай калектывізацыі і раскулачвання). Спалучэнне ў характары Васіля працаўніка і ўлас-ніка (у вялікай любові да зямлі, перададзенай дзядамі і бацькамі, перш за ўсё не асуджэнне Васіля-аднаасобніка, уласніка, а захапленне яго вялікай прагай да зямлі, яе паэтычнае адухаўленне. Уласніцкі пачатак развіты менш, чым працавітасць, любоў да зямлі).

Як Васіль уяўляе асабістае шчасце?

(Шчасце, на думку Васіля, немагчыма без зямлі і багацця. Ён хоча быць багатым, жыць у дастатку, і ў гэтым нічога дзіўнага няма. Але шлях, які выбірае Васіль, не вядзе да жаданай мэты, не прыносіць шчасця. 3-за зямлі ён ахвяруе каханнем: выбірае не Ганну, а ўласную гаспа-дарку, пасаг Мані, вырашаючы тым самым свой лес). Васіль і Ганна (учынкі Ганны бескарыслівыя, па-збаўленыя разліку. Трапяткое, чыстае і пяшчотнае яе каханне да Васіля. Непакорлівая і рашучая, яна ў пэўны момант губляе цвёрдасць і падпарадкоўваецца волі бацькоў, даўняй традыцыі «сцерпіцца — злюбіцца». У адрозненне ад Васіля Ганна здольна дзеля ўласнага шчасця на рашучыя ўчынкі, гатова ахвяраваць сабой дзеля чагосьці больш важнага). Жыццёвая аснова Васіля («жыццё — не вясёлае, бесклапотнае свята, а найбольш доўгі і клопатны будзень». Васіль амаль не выходзіць за межы сваёй сядзі-бы і ўласнага поля).

Адносіны да перамен, гістарычных пераўтварэнняў

старое і новае, змрочнае і светлае, злое і добрае перапля-ліся ў душы Васіля асабліва моцна і трагічна. Васіль цалкам знаходзіцца ва ўладзе мужыцкай мудрасці і верыць ва ўсталяваны парадак, у вечныя законы жыцця. Усве-дамленне неабходнасці змен даецца яму няпроста, ён з цяжкасцю ўступае націску новага. Таму і супярэчлівасць вобраза Васіля Дзятла іграе важную роль у творы.

Васіль Дзяцел як чалавечы тып

Далейшы лёс Васіля (з фрагментаў будучых раз- дзелаў можна даведацца, што Яўхім Глушак вяртаецца ў Курані з мэтай адпомсціць Васілю, Міканору, Ганне. Страляе ў Васіля, якога выратоўвае, засланяе сабой Ган- на. Яўхім уцякае за мяжу. Ганна выходзіць замуж за Міканора. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Васіль ідзе на фронт, дзе яго параніла. Змагаецца ў радах народных мсціўцаў. Хроніка павінна была закончыцца прыездам Васіля ў Курані з думкай: «I ўсё-такі мы будзем жыць. Нас — не задушыць. Бо мы — народ!»).



Падобныя сачыненні
01-02-2020
    Змест строны: Вобраз Ганны Чарнушкі Знешні выгляд і характарыстыка Ганны Чарнушкі Вобраз Васіля Дзятла Адносіны да зямлі Васіля Дзятла Як Васіль уяўляе асабістае шчасце? Адносіны да перамен, гістарычных пераўтварэнняў Васіль Дзяцел як чалавечы тып Вобраз Яўхіма Глушака    У цэнтры рамана «Людзі на балоце» — жыхары глу­хой вёскі Курані, адрэзанай ад знешняга свету непраходнымі палес...