Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Людзi на балоце, вобраз Васіля Дзятла, Ганны Чарнушкі, Яўхіма Глушака, Міканора, Хадоські, Андрэя Рудога, Грыбка, Сарокі, Халімона Глушака

Па твору пісьменніка Мележ І. П.
01-02-2020

   У цэнтры рамана «Людзі на балоце» — жыхары глу­хой вёскі Курані, адрэзанай ад знешняга свету непраходнымі палескімі балотамі. Iван Мележ паказвае штодзённае жыццё куранёўцаў (Васіля Дзятла, Ганны Чарнушкі, Яўхіма Глушака, Міканора, Хадоські, Андрэя Рудога, Грыбка, Сарокі, Халімона Глушака), тое знешне няяркае, аднастайна-шэрае, з чаго і складаецца жыццё мільёнаў людзей, моцна прывязаных да зямлі. Ніякіх значных подзвігаў, нічога гераічнага куранёўцы не робяць. Кожны з іх заняты сваімі неадкладнымі справамі, клопатамі, якія паўтараюцца з году ў год. Яны жывуць паводле зако­ну: летні дзень год корміць.

   Але ціхае жыццё куранёўцаў было абуджана рэвалюцыяй. На вачах пачаў мяняцца быт. Па-рознаму аднесліся да гэтых грандыёзных перамен жыхары вёскі, і ў першую чаргу Васіль і Ганна (галоўныя героі твора).

Вобраз Ганны Чарнушкі

   Ганна славілася на ўсё наваколле сваей гарэзлівасцю, прыгажосцю. Характарыстыка Ганны Чарнушкі вельмі добра апісана праз I. Мележа, ён параўноўвае яе з рабінай: «I неспадзявана адбылося незвычайнае: ціхая, нявідная, у жнівеньскім росквіце рабіна заружавела, зазырчэла яркім, кідкім хараством, гарачым полымем агністых гронак. I не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелыя ў жыццёвых пакутах да хараства, глядзелі здзіўлена, зачаравана: «Глядзі ты!..» Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна».

Знешні выгляд і характарыстыка Ганны Чарнушкі

   Прырода ўзнагародзіла Ганну рэдкай прыгажосцю і прывабнасцю, дасціпнасцю, чулай душой і пяшчотным сэрцам. I маральна, і духоўна Ганна вельмі прыгожая. Учынкі яе бескарыслівыя, пазбаўлены халоднага разліку. Хараство гераіні і ў яе здольнасці чуйна адклікацЦа на чужы боль, падтрымацьу цяжкую хвіліну. I. Мележ часта паказвае дзяўчыну ў сітуацыях, дзе выяўляюцца гэтыя рысы яе характару. Яна жыве па прынцыпу: «Ніколі не рабіце іншым таго, чаго не хацелі б вы, каб вам рабілі іншыя».

   Як і ўсе куранёўцы, Ганна з маленства прывыкла да працы. I тут не было ёй роўных. Яна выдзяляецца сярод аднавяскоўцаў надзвычайным спрытам. I ў рамане мы бачым яе ў асноўным за працай: на сенажаці, у полі з сярпом у руках, за малатарняй у Карчоў, у ягадах, на копцы бульбы, у клопатах па гаспадарцы.

Вобраз Васіля Дзятла

   Ганна пяшчотна, горача, самааддана пакахала Васіля. Яна марыць аб вялікім шчасці і чыстым каханні, але ў яе жыцці ўсё складваецца інакш. Першае каханне, трапяткое і нясмелае пачуццё, з самага пачатку абразіў сам Васіль. Паверыўшы ў брыдкія плёткі, ён растаптаў усё тое прыгожае, што існавала паміж імі.

Адносіны да зямлі Васіля Дзятла

Адносіны да зямлі (зямля для Васіля — яго жыц­цё, мары і горкія пакуты. У адносінах да зямлі Васіль нагадвае Міхала з «Новай зямлі» Я. Коласа. «Усе сілы чалавека — у зямлі,— разважае Васіль.— I сіла ўся, і радасць. Няма зямлі — няма, лічы, чалавека». I з сённяшняга пункту гледжання мы разумеем, што на гэтым стаіць праўда жыцця, якую добра адчуў I. Мележ).

Паядынкі за зямлю з Карчом («Людзі на балоце») і старшынёй калгаса Міканорам («Подых навальніцы»), вынікі гэтых паядынкаў (погляд I. Мележа на старога Глушака як на ахвяру несправядлівага сацыяльнага ладу. Драматызм яго становішча напярэдадні гвалтоўнай калектывізацыі і раскулачвання). Спалучэнне ў характары Васіля працаўніка і ўлас-ніка (у вялікай любові да зямлі, перададзенай дзядамі і бацькамі, перш за ўсё не асуджэнне Васіля-аднаасобніка, уласніка, а захапленне яго вялікай прагай да зямлі, яе паэтычнае адухаўленне. Уласніцкі пачатак развіты менш, чым працавітасць, любоў да зямлі).

Як Васіль уяўляе асабістае шчасце?

(Шчасце, на думку Васіля, немагчыма без зямлі і багацця. Ён хоча быць багатым, жыць у дастатку, і ў гэтым нічога дзіўнага няма. Але шлях, які выбірае Васіль, не вядзе да жаданай мэты, не прыносіць шчасця. 3-за зямлі ён ахвяруе каханнем: выбірае не Ганну, а ўласную гаспа-дарку, пасаг Мані, вырашаючы тым самым свой лес). Васіль і Ганна (учынкі Ганны бескарыслівыя, па-збаўленыя разліку. Трапяткое, чыстае і пяшчотнае яе каханне да Васіля. Непакорлівая і рашучая, яна ў пэўны момант губляе цвёрдасць і падпарадкоўваецца волі бацькоў, даўняй традыцыі «сцерпіцца — злюбіцца». У адрозненне ад Васіля Ганна здольна дзеля ўласнага шчасця на рашучыя ўчынкі, гатова ахвяраваць сабой дзеля чагосьці больш важнага). Жыццёвая аснова Васіля («жыццё — не вясёлае, бесклапотнае свята, а найбольш доўгі і клопатны бу-дзень». Васіль амаль не выходзіць за межы сваёй сядзі-бы і ўласнага поля).

Адносіны да перамен, гістарычных пераўтварэнняў

старое і новае, змрочнае і светлае, злое і добрае перапля-ліся ў душы Васіля асабліва моцна і трагічна. Васіль цалкам знаходзіцца ва ўладзе мужыцкай мудрасці і верыць ва ўсталяваны парадак, у вечныя законы жыцця. Усве-дамленне неабходнасці змен даецца яму няпроста, ён з цяжкасцю ўступае націску новага. Таму і супярэчлівасць вобраза Васіля Дзятла іграе важную роль у творы.

Васіль Дзяцел як чалавечы тып

Далейшы лёс Васіля (з фрагментаў будучых раз- дзелаў можна даведацца, што Яўхім Глушак вяртаецца ў Курані з мэтай адпомсціць Васілю, Міканору, Ганне. Страляе ў Васіля, якога выратоўвае, засланяе сабой Ган- на. Яўхім уцякае за мяжу. Ганна выходзіць замуж за Міканора. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Васіль ідзе на фронт, дзе яго параніла. Змагаецца ў радах народных мсціўцаў. Хроніка павінна была закончыцца прыездам Васіля ў Курані з думкай: «I ўсё-такі мы будзем жыць. Нас — не задушыць. Бо мы — народ!»).

Вобраз Яўхіма Глушака

   Ганна, абражаная і пакрыўджаная, насуперак свайму жаданню, без кахання выходзіць замуж за Яўхіма, спадзеючыся на спрадвечнае «сцерпіцца — злюбіцца». Але не злюбілася і не сцярпелася. I чым даўжэй яна жыве ў сям’і Глу­шака, тым болып выразна разумев ўсю жахлівасць свайго становішча. Асабліва балюча адчула Ганна сваё становішча жонкі-рабыні, калі нарадзіла дзіця. Стары Глушак прымусіў яе ехаць на сенакос разам з Верачкай, дзе тая захварэла, а пазней — памерла. «Бог даў — бог узяў»,— вось рэакцыя Глушакоў на смерць дзіцяці.

   Пасля смерці дачкі Ганна не можа больш жыць побач са сваімі «сваякамі», нелюбімым мужам. Яна кідае Глушакоў і ідзе працаваць у школу (да настаўніцы Параскі), якая становіцца часовым прыстанішчам на яе жыццёвым шляху.

   Лес Ганны склаўся нялёгка. Надзеі на вяртанне былога кахання не апраўдаліся (Васіль застаўся з зямлёй), зварот у бацькоўскую хату душэўнага спакою не прынёс, пасля сустрэч з Башлыковым засталіся прыкрасць і горкая агіда...

   Па-іншаму склалася жыццё ў Васіля, кінутага ў бурлівы і драматычны рух калектывізацыі. Людзі на Балоце - найлепшы раман пісьменніка.



Падобныя сачыненні
22-01-2020
    Змест строны: Знешні выгляд і асноўныя рысы характару: Адносіны да зямлі Васіля Дзятла Як Васіль уяўляе асабістае шчасце? Адносіны да перамен, гістарычных пераўтварэнняў Васіль Дзяцел як чалавечы тып Знешні выгляд і асноўныя рысы характару: а) шчырасць, адкрытасць у адносінах да Ганны, маці; б) цвёрдасць, цярплівасць, стойкасць; в) працавітасць (любоў да штодзённай сур’ёзнай працы перадалася Васі...