Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Аналіз твора "Сустрэчы" - Захар Крамянец (характарыстыка)

Па твору пісьменніка Лынькоў М. Ц.
22-01-2020

Гісторыя стварэння "Сустрэчы"

   Вызваленчы паход 17 верасня 1939 г. закончыуся ўз’яднаннем беларускага народа. Ён прыцягнуў увагу М. Лынькова, які сам у якасці рэдактара газеты «Беларуская звязда» ўдзельнічаў у гэтай акцыі. Падзеі 1939 г. леглі ў аснову апавяданняў «Ядвігін дуб», «Тры злотых», «Капля малака», «Сустрэчы». Асабліва глыбокага пранікнення ва ўнутраны свет людзей удалося дасягнуць М. Лынькову ў апавяданні «Сустрэчы».

Вобраз Захара Крамянца

   Захар Крамянец — галоўны герой апавядання. Вобраз яго ствараўся пад уражаннем асабістага знаёмства М. Лынькова з вядомым заходнебеларускім падпольшчыкам С. Прытыцкім. Герой апавядання, выконваючы рэвалюцыйнае задание, кіруючыся ўласным пачуццём абавязку, забіў правакатара, свайго ранейшага сябра. За гэта Захар быў асуджаны на пажыццёвае турэмнае зняволенне. Семнаццаць гадоў прасядзеў гэты чалавек за турэмнымі кратамі. Нават у адзіночнай камеры ён сустракаў кожны новы дзень песняй, якой гаварыў ворагам, што ён яшчэ жыве і не збіраецца паміраць: «Іржа згрызе жалеза, струхнеюць каменныя сцены, косці ворагаў яго спапялеюць у зямлі, а ён будзе жыць, на зло ім, на страх».

   Вызваленне прыйшло ў 1939 г. 3 групай былых палітычных зняволеных Захар Крымянец вяртаецца на радзіму. Фізічна слабы і хворы, ён «ішоў заўсёды ўперадзе», падтрымліваючы астатніх і бадзёрачы іх. Захар сустракаецца з Геняй, якую разам з мужам прыгаварылі два гады назад. Мужа забілі, а Геня апынуўся турме, дзе ў яе нарадзілася дзіця. У хуткім часе лини памерла, а Гені нават не дазволілі быць п.I м,| -..пиши М.іці іамратэставала, за што была жорстка им II. Смерць. сына, бязшчадныя пабоі, зверствы турэммщікау падарвалі здароў'е маладой жанчыны. Захварэўшы нібы на сухоты, яна і памірае па дарозе дадому, не дажыўшы некалькі гадоў да сустрэчы з байцамі Чырвонай Арміі.«Вы не ведаеце, якая гэта вялікая пакута — столькі цярпець і не ўбачыць тое, за што столькі прыйшлося перацярпець... А яно ж блізка... Вы ж бачыце, гараць пад імі масты...» А жорсткі лёс рыхтаваў для Захара новыя выпрабаванні. У старой, спакутаванай жанчыне ён ледзь пазнаў жонку, ад якой даведаўся пра смерць сына і арышт дачкі Вярунькі. А калі жонка паказала здымак, Захар зразумеў, што Геня, якую ён пахаваў на крутым беразе ракі, была яго дачкой. Семнаццаць гадоў расстання змянілі іх абліччы настолькі, што Крымянец не змог пазнаць родную дачку.

   У вобразе Захара Крымянца М. Лынькоў паказаў нязломнага змагара за свабоду, аптыміста. Загартаваны жыццёвымі выпрабаваннямі, ён мужна пераносіць асабістае гора і верыць у шчаслівую будучыню народа.



Падобныя сачыненні
01-02-2020
    Змест строны: Гісторыя стварэння "Сустрэчы" Вобраз Ваські Шкетава Вобраз Ванькі Разанскага Тэма і ідэя твора "Сустрэчы" Гісторыя стварэння "Сустрэчы"    Апавяданне «Над Бутам» (1926) прысвечана бараць-бе Чырвонай Арміі з белапалякамі. Чырвонаармейцы рыхтуюцца да ранішняга наступления, у выніку якога яны павінны авалодаць процілеглым берагам Буга, дзе акапаўся вораг. Рыхтуюцца да гэ...
22-01-2020
    Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны зборнік апавяданняў М. Лынькова «Астап» (1944). У ім пісьмен-нік расказвае пра гераічнае змаганне беларускага народа супраць фашысцкай навалы на часова акупіраванай тэрыторыі. На барацьбу супраць фашыстаў узнімаюцца ўсе жыхары рэспублікі, для якіх лепш загінуць, чым жыць у няволі. Стары ляснік Астап паўтарае подзвіг Івана Сусаніна (апавяданне «Астап»). Трына...