Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Вобраз Васькi Шкетава, вобраз Ванькi Разанскага ў творы "Над бугам"

Па твору пісьменніка Лынькоў М. Ц.
01-02-2020

Гісторыя стварэння "Сустрэчы"

   Апавяданне «Над Бутам» (1926) прысвечана бараць-бе Чырвонай Арміі з белапалякамі. Чырвонаармейцы рыхтуюцца да ранішняга наступления, у выніку якога яны павінны авалодаць процілеглым берагам Буга, дзе акапаўся вораг. Рыхтуюцца да гэтай бітвы і Васька Шкетаў з Ванькам Разанскім.

Вобраз Ваські Шкетава

   Васька Шкетаў — чалавек без біяграфіі, які не па-мятае ні бацькоў, ні родных, ні сяброў. Мінулае яго — страшны сон, нейкае непаразуменне. Працаваў падку-харам, у тракціры. Быў басяком, злодзеем, задзірыстым буянам, якога не хацелі лічыць за чалавека. У пошуках шчасця ён пайшоў у Чырвоную Армію, стаў салдатам. Полк для яго — школа выхавання, у якой ён пераадоль-вае (праўда, з цяжкасцю) ранейшыя звычкі. Васька яшчэ можа ў вёсцы «пашукаць яек курыных», але ўжо робіць гэта не толькі для сябе, але і для баявых сяброў. Паступова герой іншымі вачамі пачынае глядзець на жыццё, усведамляе сябе паўнацэнным чалавекам. «Жыву ж я цяпер, жыву, чалавек я цяпер, не абы-хто...»,— шэпча Васька перад наступлением. Ён пачынае марыць аб шчасці, якога, праўда, яшчэ выразна не ўяўляе. Для яго яно «саткана з дзіўных жаданняў, са светлых на-дзей, апавітых нібы сонцам ружовым».

Вобраз Ванькі Разанскага

   Ванька Разанскі — патомны разанскі селянін, які пайшоў на вайну, пакінуўшы дома жонку і чатырох дзя-цей. Ён сумуе «аб каласах жытніх на сваёй паласе», «аб дзецях-румзах, аб жонцы», якой збіраецца паслаць у падарунак свой салдацкі мяшок з кавалачкам воску, ніткамі, гузікам, агрызкам алоўка. Гаспадарлівасць і разважлівасць вясковага хлопца, адказнасць за даруча-ную справу кіруюць учынкамі Івана. Ён рыхтуецца да адказнага бою, дзе прыйдзецца стаяць насмерць, як да самай важнай справы ў жыцці: прышывае гузік так моцна, што яго нельга было б адарваць паўротай сал-дат; наводзіць парадак у сваёй салдацкай торбе; пера-чытвае пісьмо ад жонкі; па даўняму сялянскаму звычаю апранае самае лепшае адзенне. Усведамляючы сябе часцінкай вялікага калектыву, Ванька Разанскі чакае перадсвітальнага бою, каб на тым беразе Буга «сустрэць сонца, а з ім разам залатую радасць жыцця».

   Бераг быў узяты чырвонаармейцамі. Смяртэльна паранены ў баі, Васька Шкетаў перажывае пачуццё ра-дасці ад таго, што вораг разбіты. Паміраючы, ён шэпча: «Эх, позна, позна, і так рана, рана...» У гэтых словах — шкадаванне, што яго шчаслівае жыццё прыйшло позна і што так рана трэба памірапь. Паміраючы ад ран, Ванька Разанскі ўжо думае не пра салдацкі мяшок, а пра свой «непераможны полк», пра які ён з пачуццём гордасці гаворыць у перадсмяротным пісьме жонцы Алене.

Тэма і ідэя твора "Над бугам"

   М. Лынькоў, адлюстроўваючы напружаную барацьбу за новы лад, паказвае перавыхаванне чалавека ў агні грамадзянскай вайны. Героі апавядання «Над Бугам» рознымі шляхамі прыйшлі ў Чырвоную Армію, і ў працэсе змагання з белапалякамі яны становяцца новымі людзьмі, аддаюць свае жыцці за справу вызвалення працоўнага чалавека.



Падобныя сачыненні
22-01-2020
    Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны зборнік апавяданняў М. Лынькова «Астап» (1944). У ім пісьмен-нік расказвае пра гераічнае змаганне беларускага народа супраць фашысцкай навалы на часова акупіраванай тэрыторыі. На барацьбу супраць фашыстаў узнімаюцца ўсе жыхары рэспублікі, для якіх лепш загінуць, чым жыць у няволі. Стары ляснік Астап паўтарае подзвіг Івана Сусаніна (апавяданне «Астап»). Трына...
22-01-2020
    Змест строны: Гісторыя стварэння "Сустрэчы" Вобраз Захара Крамянца Гісторыя стварэння "Сустрэчы"    Вызваленчы паход 17 верасня 1939 г. закончыуся ўз’яднаннем беларускага народа. Ён прыцягнуў увагу М. Лынькова, які сам у якасці рэдактара газеты «Беларуская звязда» ўдзельнічаў у гэтай акцыі. Падзеі 1939 г. леглі ў аснову апавяданняў «Ядвігін дуб», «Тры злотых», «Капля малака», «Суст...