Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Вобраз Сафрона Дзядзюлi па творы "Макаркавых волька" Кузьмы Чорнага

Па твору пісьменніка Кузьма Чорны
01-02-2020

   У апавяданні “Макаркавых Волька” вобраз Сафрона Дзядзюлі, які пранізаны выкрывальна-сатырычным пафасам, займае галоўную ролю.

Характарыстыка Сафрона Дзядзюлі

   Сафрон Дзядзюля - начальнiк усёй кааперацыйнай сеткi па сельсавеце. Пісьменнік адзначае тое, што ступае Дзядзюля дробна і ціха. Дзядзюля быў вялiкiм актывiстам. Хоць работа ў яго дома i стаяла, але затое ён быў практыкам ў тым, каб лезцi ў цэнтр "вялiкiх" спраў. Ён пакрысе лез у кааперацыю, у малочную арцель, а пасля i ў сельсавет. Нейк так выходзiла, што ён заўсёды трапляўся пад рукой, заўсёды ўсё ведаў, заўсёды пра ўсё мог тонка здагадацца, i нават самыя лепшыя працаўнiкi так да яго прывыкалi, што трацiлi патрэбу падумаць пра яго, а што гэта за чалавек такi? У гэтай справе Сафрон Дзядзюля быў сапраўдны талент, можна сказаць, глыбокi i тонкi. З некаторага часу ён пачаў нават дабiрацца да раённага цэнтра, каб прымасцiцца там, калi не на службу, то на годнасць раённага актывiста. Але райвыканком быў ад яго дома далёка, i Дзядзюля задаволiўся тым, што пакiнуў за сабой агульнапрызнаную годнасць то "душы ўсiх спраў", то "цэнтра ўсiх спраў" у сельсавецкiм маштабе. Вядома, з такога чалавека кпiлi ў кожнай хаце, але за вочы. У вочы ж нiхто не хацеў з iм звязвацца, кiруючыся прыказкай, што "воўк сабакi не баiцца, але звягi не любiць". Скончылася тым, што словы "душа" i "цэнтр" з’ядналi разам i пачалi зваць Дзядзюлю "цэнтральнай душой".

Аналіз твора Макаркавых волька

   Ужо ў першай частцы апавядання, па таму, як апісвае Сафрона Волька, можна здагадацца, што начальнiк кааперацыйнай сеткi – чалавек вельмі ганарлівы, самалюбівы. Калі мы даведваемся пра дзяцінства Дзядзюлі, ужо можна ўбачыць, што з яго вырасце чалавек, у якога адзінай каштоўнасцю ў жыцці з’яўляецца ён сам: “- Калi ты возьмеш у рукi якую-небудзь рэч, то адразу пачнеш на ёй цвiком, шклом цi хоць запалкай вырысоўваць сваё прозвiшча i зглумiш тое, што трымаеш у руках.”; “- Стол, за якiм ты сядзiш, заўсёды астаецца пасля цябе зрэзаны нажом i сколаны. А на кожным лiсце паперы, якi трапiцца табе пад руку, ты сто разоў распiшашся...”

Даносы Сафрона Дзядзюлі

   Можна сказаць, што ўсе сваё жыццё Дзядзюля піша даносы, у прыватнацсці на Вольку, за тое (прыслухайцеся!), што яна ў далёкім дзяцінстве зарагатала, калі маленькага Сафрона ўдарыў конь. Сафрон Дзяюдзюля жорстка ёй помсціць. Нават калі памірае і маці, і бацька, ён працягвае помсціць.

   Такія, як Сафрон, тыпы легка судзяць іншых людзей, караюць, аднак няздольныя трымаць удары уласнага лесу, бо не маюць духоўнай апоры. У гэтым пераконвае чытача аўтар, калі перадае рэакцыю героя на яго харобу.

   Кузьма Чорны сцвярджае, што ганарлівасць выпальвае душу ахвяры, ператвараючы чалавека ў раба страсці. Волечка ўратавала Сафрона, хвароба адступіла. Здавалася б, чалавек павінен быць удзячным доктару, а ён зноў піша на жанчыну данос. Трагізм сітуацыі паглыбляецца ўсведамленнем той акалічнасці, што гэты бяздушны чалавек займае пасаду дзяржаўнага чыноўніка.

   Апавяданне “Макаркавых Волька» напісана Кузьмой Чорным у жудасны для краіны час вынішчэння лепшых людзей нацыі. Заявы ганарлівага зайдросніка было дастаткова, каб знішчыць невінаватага чалавека. Аднак цудоуны знаўца чалавечай душы, якога нездарма называюць беларускім Дастаеўскім, Кузьма Чорны выявіў тую праблему, якая існуе ў любы час.



Падобныя сачыненні
01-02-2020
    Змест строны: Гісторыя стварэння рамана "Трэцяе пакаленне" Канфлікт пакаленняў Вобраз Зосі Гісторыя стварэння рамана "Трэцяе пакаленне"    Раман «Трэцяе пакаленне» (1935) —адіш з наи-больш вядомых твораў Кузьмы Чорнага. Ён напісаны ў неспрыяльных умовах 30-х гг. (напярэдадні масавых рэпрэсій) і з’яўляецца сугучным эпосе, калі выкрываліся перажыткі капіталізму ў свядомасці людзей. К...