Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Вобраз Міхала Тварыцкага, вобраз Зосі ў творы "Трэцяе пакаленне" пісьменніка Кузьма Чорны

Па твору пісьменніка Кузьма Чорны
01-02-2020

Гісторыя стварэння рамана "Трэцяе пакаленне"

   Раман «Трэцяе пакаленне» (1935) —адіш з наи-больш вядомых твораў Кузьмы Чорнага. Ён напісаны ў неспрыяльных умовах 30-х гг. (напярэдадні масавых рэпрэсій) і з’яўляецца сугучным эпосе, калі выкрываліся перажыткі капіталізму ў свядомасці людзей. К. Чорны хацеў паказаць згубны ўплыў, разбуральнае ўздзеянне на чалавека ўласніцкай маралі, раскрыць працэс пакутлівага вызвалення чалавека ад індывідуалістычнай псіхалогіі, выявіць рэальныя цяжкасці складання новых узаемаадносін паміж людзьмі, новых поглядаў на працу, сям’ю.

Канфлікт пакаленняў

   У канфлікце людзей трох пакаленняў К. Чорны адлюстраваў розныя погляды на жыццё, на ўласнасць, працу, сям’ю, мараль. Прадстаўнікі першага пакалення, якія выраслі пры старым ладзе, па-свойму, у адпавед-насці з класавай прыналежнасцю і сваей жыццёвай філасофіяй аднесліся да рэвалюцыі. Адны сталі заклятымі яе ворагамі, другія ўзняліся на барацьбу за сваё канчатковае вызваленне. Другое пакаленне, што вырас-ла ва ўмовах рэвалюцыі, грамадзянскай вайны і новага ладу, таксама не было адзіным, маналітным. Некаторыя яго прадстаўнікі ажыццявілі задумапае, у працы знайшлі сваё шчасце. Іншыя ж, наадварот, з трывогай і нера-зуменнем успрынялі сацыялістычныя пераўтварэнні. Трэ­цяе пакаленне, на думку пісьменніка,— перадавыя людзі з новымі поглядамі на свет і шчаслівай будучыняй.

Вобраз Міхаіла Тварыцкага

   Характарыстыка Міхаіла Міхала Тварыцкага вельмі цікавая. Ен адзін з галоўных герояў рамана. Каб пракарміць сям’ю, Міхал вымушаны быў працаваць пастушком на хутары Скуратовіча. Тут ён сустрэ-ўся з жорсткімі законамі эксплуатации, з прыніжэннем чалавечай годнасці, з сілай уласніцтва і багацця. Запа-лоханы, Міхал Тварыцкі поўнасцю трапіў пад уладу Скуратовіча, які падачкамі і «спагадай» бярэ ў палон душу хлопца, нявечыць яе, выхоўвае страх перад людзьмі і жыццём. Паступова ў душы Міхала прарастаюць зярняткі эгаістычнай філасофіі: «Спадзявайся толькі на сябе, бо чалавек чалавеку воўк. Трымай пры сабе і свае думкі, і ўсё, што маеш, збірай багацце...». I гэта «філасофія», засвоеная героем рамана з дзяцінства, ста-новіцца ў далейшым асновай усяго яго жыцця. Лепшыя якасці сваёй натуры (працавітасць, практычны розум) Міхал скіроўвае на адмежаванне ад людзей, у якіх не бачыў ні родных, ні сяброў.

   3 арыштам гаспадара скончылася Міхалкава служба на хутары, скончылася і яго невясёлае дзящнства. Пасля рэвалюцыі і грамадзянскай вайны Міхал стаў самастой-ным гаспадаром, але жыццё па воўчай філасофіі не прыносіць радасці яго сям’і — жонцы Зосі і дачцэ Сла­ве. Тварыцкі думае толькі аб уласным узбагачэнні. Страх перад будучыняй, хваляванне за лес дачкі пера-тварылі яго ў сквапнага і недаверлівага чалавека, адгарадзілі ад навакольнага свету, жыцця людзей. Прага нажывы, багацця, прысваенне вялікай сумы дзяржаўных грошай прыводзяць Міхала на лаву падсудных. Пакутліва вызваляецца Тварыцкі ад змрочнай філасофіі ўласніцтва і становіцца на шлях духоўнага разняволен-ня. Аб гэтым сведчыць схватка з Толікам Скуратовічам і гібель апошняга, а таксама сцэна, калі Міхал пры-носіць схаванае ім золата дачцэ (праўда, сцэна гэтая носіць даволі павярхоўны, ілюстрацыйны характар).

Вобраз Зосі

    На характарыстыку Зосі трэба звярнцуць увагу. Вобраз Зосі, як і Міхала, пададзены ў развіцці. У па-чатку рамана перад намі бясхітрасная, па-дзіцячы наіў-ная дзяўчынка. Яна дапамагае Назарэўскаму, а потым камісару харчатрада выкрыць усе махінацыі Скурато-віча. Як і Міхал, Зося з ранняга дзяцінства спазнала горыч парабкоўства, смерць родных (бацьку і брата за-білі бандыты на чале са Скуратовічам), голад і нястачу. Аднак яна не стала памагатым гаспадара, а, наадварот, з нянавісцю пачала адносіцца да фальшу, жорсткасці, своекарыслівага разліку.

   Дабрыня, калектывісцкае светаадчуванне, бескарыс-лівасць — вызначальныя, паводле К. Чорнага, рысы характеру Зосі. Стаўшы жонкай Міхала, яна хоча адра-дзіць у ім усё тое добрае, што вынішчыла прага да на-жывы. Праўда, не зусім правільнымі, з пункту гледжання людзей нашага часу, з’яўляюцца ўчынкі Зосі ў дачыненні да мужа. Не будучы ўпэўненай, што Міхал прысвоіў знойдзеныя грошы, яна паведамляе пра падазрэнне следчым органам. Гэты ўчынак можна кваліфікаваць як палітычны да нос — з’яву, распаўсюджаную ў гады ўсеагульнай падазронасці і недаверу. Ён абумоўлены дагматызмам мыслення Зосі, адсутнасцю трывалай веры ў духоўную моц Міхала. Як носьбіт ідэй гуманізму, Зося павінна была добрым словам, настойлівымі і цярп-лівымі ўгаворамі пераканаць Міхала ў неабходнасці паведаміць пра выпадак з грашыма. Непрымальным з маральнага пункту гледжання з’яўляецца і характар узаемаадносін гераіні з карнымі органамі. Зося падказ-вае Назарэўскаму эфектыўны сродак, якім можна дабіц-ца ад арыштаванага прызнання. Пагроза следчага абві-наваціць Міхала ў шпіянажы, у палітычным злачынстве, што вяло за сабой самае жорсткае пакаранне, з’яўля-ецца супрацьзаконнай.

   Зося справядліва асуджае замкнёнасць Міхала, праявы яго чэрствасці і падазронасці да людзей. Але яна не ўлічвае абыякавых адносін дзяржавы да працоўнага селяніна, вымушанага не давяраць нікому, разлічваць пераважна на ўласныя сілы. Магчыма, па гэтай прычыне Зося не працуе на зямлі (яна пераязджае на будаў-ніцтва электрастанцыі), і ў яе адсутнічае паважнае стаў-ленне да зямлі як да маці-карміцелькі.

   Вобраз Зосі Тварыцкай — гэта вобраз жывога чала­века, які не можа быць ідэальным ва ўсіх адносінах. Зося жыве цяжка, падчас пакутліва, але і радасна. Яна актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці калектыву, усведамляючы сябе яго часцінкай, выхоўвае дачку, збіраецца ехаць на вучобу ў горад.

   Праз узаемаадносіны галоўных герояў твора К. Чорны паказвае складаны працэс перавыхавання чалавека, згубны ўплыў на яго ўласніцкай філасофіі, духоўны рост цёмных і забітых у мінулым людзей, дабратворны ўплыў на іх калектыву. Аўтар развенчвае эгаізм, люд­скую адасобленасць, сквапнасць — усё тое, што нявечыць душы, калечыць жыццё людзей. Тыя жыццёвыя ідэалы,погляды на чалавечае шчасце, якія не мелі пад сабой грунтоўнай асновы, былі абвергнуты жыццём, пацяр-пелі крах. Пранікаючы ў свядомасць герояў, раскры-ваючы іх супярэчлівасць на крутых паваротах гісторыі, К. Чорны ставіць пытанне аб адказнасці самога чала­века за выбар свайго шляху, аб сэнсе і сапраўдных вартасцях жыцця.



Падобныя сачыненні
01-02-2020
    Змест строны: Характарыстыка Сафрона Дзядзюлі Аналіз твора Макаркавых волька Даносы Сафрона Дзядзюлі    У апавяданні “Макаркавых Волька” вобраз Сафрона Дзядзюлі, які пранізаны выкрывальна-сатырычным пафасам, займае галоўную ролю. Характарыстыка Сафрона Дзядзюлі    Сафрон Дзядзюля - начальнiк усёй кааперацыйнай сеткi па сельсавеце. Пісьменнік адзначае тое, што ступае ...