Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Водгук на твор "Мая Бесядзь" пісьменніка Аркадзія Куляшова

Па твору пісьменніка Куляшоў А. А.
01-02-2020

Водгук на верш "Мая Бесядзь"

   Створаны праз пісьменніка Аркадзія Куляшова верш сапраудны унікальны і патрабуе водгук. У вершы «Мая Бесядзь» паэт адкрыта выяўляе свей эстэтычны ідэал, выказвае свае адносіны да творчасці, да жыцця, да людзей. Ён выкарыстоўвае народнае паданне аб тым, што «рэкі птушкамі створаны». I калі маленькія на выгляд птушкі капалі рэчышча, адносячы ў дзюбах мяшэчкі з выкапанай зямлёй, каня гуляла і здзекавалася з нястомных працаўнікоў. Птушкі праклялі каню, і з той пары лятае яна над рэкамі і просіць піць, канаючы ўлетку на спякоце. Лірычны герой не хоча нагадваць ка­ню, ён ставіць сябе на месца самаадданых птушак-працаўнікоў. Як і яны, ён упарты, не кіне пачатай справы, будзе крышыць каменне, разграбаць пяскі, капаць рэчы­шча ўласнай ракі і не заспакоіцца, пакуль не давядзе справы да канца, пакуль не заблішчыць вясёлая рачулка. Гэта рачулка яшчэ не Волга і нават не Кама, а род­ная Бесядзь, што працякае на радзіме Куляшова. Вось та­кая пазіцыя грамадзяніна і паэта. Ён сціплы ў сваіх імкненнях, не пераацэнъвае свой талент, жыве, усведам-ляючы, што «толькі ў справах гарачых куецца бяссмерце»:

Бо прагай да працы ахоплены часта я,
I сэрца абпалена смагяй радка,
Бо жыць не магу,
Як каня няшчасшя,
Кропляй дажджу з лесавога лістка.

Аналіз верша "Мая Бесядзь"

   Прачытаўшы верш Аркадзія Куляшова "Мая бесядзь", я хачу сказаць, што ен сапраўды геніальны. Таму я і вырашыў напісаць аналіз гэтага верша - Мая бесядзь. Першы раз прачытаушы твор, звыклы чытач можа не зразумець, што на самой спправе написана ў радках. Але калі прачытаем верш яшчэ раз, то ўсе становіцца ясным. Пад відам птушкі пісьменнік малюе свой вобраз. Птушка лятае, не можа знайсці сабе мейсца, свайго прызвання ў жыцці. Але гэта не затрымлівае птушку:

Я ўпарты, не кіну пачатае справы,
Каменне крышу,
Разграбаю пяскі...

Гэтымі радкамі пісьменнік гаворыць нам, што ен будзе шукаць сваю справу. Верш Аркадзія Куляшова - адзін з найлепшых пісьменніка.



Падобныя сачыненні
01-02-2020
    Змест строны: Асноўная тэма твору "Над брацкай магілай" Асноўная ідэя твору "Я хаце абавязаны прапіскаю" Аналіз верша Асноўная тэма верша "Я хаце абавязаны прапіскаю"    Да філасофскага цыкла адносіцца і невялікі памерам верш «Я хаце абавязаны прапіскаю...». Лірычны герой яго ўсім на свеце абавязаны роднай хаце. I самае галоўнае — ён «абавязан кожнай рыскаю, драулянай лыжкаю, гліня...
01-02-2020
    Змест строны: Асноўная тэма твору "Над брацкай магілай" Помста салдат Асноўная тэма твору "Над брацкай магілай"    Пахаванне забітых воінаў-беларусаў каля рускай вёскі Лажыны, што пад Старай Русаю,— такі асноўны змест верша «Над брацкай магілай». Пачынаецца верш са строгага і дакладнага апісання лугу ў вёсцы Лажыны, які вельмі падобны да лугу на Беларусі: растуць вербы і рабіны, цв...
22-01-2020
    Змест строны: Творчасць і біяграфія Аркадзія Куляшова Аналіз першай часткі верша "Над брацкай магілай" Водгук на верш "Над брацкай магілай" Асноўная тэма твору "Над брацкай магілай" Помста салдат Творчасць і біяграфія Аркадзія Куляшова    У гады Вялікай Айчыннай вайны А. Куляшоў стварыў цэлы баладны цыкл пра подзвіг беларускага народа ў гады вайны. Верш “Над брацкай магілай”, які б...