Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Аналiз твора "Над брацкай магiлай" пісьменніка Аркадзія Куляшова

Па твору пісьменніка Куляшоў А. А.
22-01-2020

Творчасць і біяграфія Аркадзія Куляшова

   У гады Вялікай Айчыннай вайны А. Куляшоў стварыў цэлы баладны цыкл пра подзвіг беларускага народа ў гады вайны. Верш “Над брацкай магілай”, які быу створаны у 1942 годзе – не выключэнне. Пахаванне забітых воінаў-беларусаў каля рускай вёскі Лажыны, што пад Старай Русаю, — такі асноўны змест верша. На вайне не бывае без смярцей: адна з мэт любой вайны не толькі захоп тэрыторый, але і забойства людзей, якія стаяць на варце сваёй зямлі.

Аналіз першай часткі верша "Над брацкай магілай"

   Пачынаецца верш са строгага і дакладнага апісання лугу ў вёсцы Лажыны, які вельмі падобны да лугу на Беларусі: растуць вербы і рабіны, цвітуць прыгожыя краскі і «ржавеюць варожыя каскі». На гэтай зямлі чэсна злажылі галовы беларускія хлопцы. Яшчэ нядаўна яны жылі, змагаліся, марылі, хацелі вярнуцца ў родны край — і вось загінулі. Па народным павер’і , памерлы павінен знайсці сваё апошняе прыстанішча на радзіме, але куля сляпая, яна не выбірае сваю ахвяру. Беларускіх хлопцау хаваюць у брацкай магіле на месцы іх смерці. Вельмі цяжка і балюча тым, хто застаўся жыць, хто хавае загінуўшых герояў. Перадаючы момант пахавання, аўтар паказвае нясцерпны душэўны боль і незвычайную стрыманасць, уласцівую людзям, моцным духам.

   Ад імя ўсіх жывых салдаты клянуцца здзейсніць запаветную мару загінуўшых — адпомсціць ворагу, вызваліць радзіму ад чужынцаў. Воіны гатовы ісці на любыя выпрабаванні ў імя вызвалення Айчыны.

   На працягу болшай часткі верша паведамленне вядзецца ад імя калектыунага “мы”. Герой як бы увабрау у сябе пачуцці і думкі усіх байцоу вайскавой часці, якая хавае сваіх забітых сяброу. Такі прыём падкрэслівае аб’яднанасць людзей, якія вядуць агульную барацьбу з ворагам.

Водгук на верш "Над брацкай магілай"

   Прыгажосць у вершы ствараецца рознымі прыемамі. Спыняюся на рыфме «Лажыны — рабіны» і ўяўляю роднасць сярэднепалосай Расіі і Беларусі, шматколернасць (белы — зялёны — чырвоны) яе прыроды. «Краскі — каскі» — таксама невыпадковая рыфма: дзякуючы вынесеным у канец радкоў словам паказваюцца кантрасты жыцця — суровасць і строгасць ваенцых будняў. Рытм верша запаволены. Ствараецца ўражанне, што аўтару не хапае дыхання, каб выказаць боль па страчаных аднапалчанач. Рытм гэты дасягаецца пяцістопным анапестам, жаночай рыфмоўкай (таму і адсутнічае эфект абрыўнасці пераважыння).

   У вершах А. Куляшова ваеннага часу гучыць светлы, пранікнёны, узнёсла-балючы голас чалавека, грамадзяніна, байца. Героі твораў Аркадзія Куляшова — фігуры рэальныя і легендарныя, драматычныя і бессмяротныя. Яны аддаюць сваё жыццё за маральныя каштоўнасці ўсяго чалавецтва.

Асноўная тэма твору "Над брацкай магілай"

   Пахаванне забітых воінаў-беларусаў каля рускай вёскі Лажыны, што пад Старай Русаю,— такі асноўны змест верша «Над брацкай магілай». Пачынаецца верш са строгага і дакладнага апісання лугу ў вёсцы Лажыны, які вельмі падобны да лугу на Беларусі: растуць вербы і рабіны, цвітуць прыгожыя краскі і «ржа-веюць варожыя каскі». На гэтай зямлі чэсна злажылі га-ловы беларускія хлопцы. Яшчэ нядаўна яны жылі, змага-ліся, марылі, хацелі вярнуцца ў родны край,— і вось за-гінулі. Вельмі цяжка і балюча тым, хто застаўся жыць, хто хавае загінуўшых герояў. Перадаючы момант паха-вання, аўтар паказвае нясцерпны душэўны боль і незвычайную стрыманасць, уласцівую людзям, моцным духам:

Мы без слез іх хаваем, Памягаем пра
свой абавязак... Мы не плачам, бо слёзы
Суровых саромяцца касак.

Помста салдат

   Ад імя ўсіх жывых салдаты клянуцца здзейсніць запаветную мару загінуўшых — адпомсціць ворагу, вызваліць радзіму ад чужынцаў. Воіны гатовы ісці на любыя выпрабаванні ў імя вызвалення Айчыны:

Беларусь мая родная,
Як жа я рвуся яшчэ раз
Пета ўсю цябе змераць,
Увесь, і чабор твой, і верас!..
Наглытацща хачу туманоў,
Твайго в*гру і пылу;
Наглытавда хачу за сябе і за тых,
Што не ўстануць з нябыту;
Вочы просядь нябёсаў тваіх,
Ім твяйго не хапае блакіту.


Падобныя сачыненні
01-02-2020
    Змест строны: Асноўная тэма твору "Над брацкай магілай" Асноўная ідэя твору "Я хаце абавязаны прапіскаю" Аналіз верша Асноўная тэма верша "Я хаце абавязаны прапіскаю"    Да філасофскага цыкла адносіцца і невялікі памерам верш «Я хаце абавязаны прапіскаю...». Лірычны герой яго ўсім на свеце абавязаны роднай хаце. I самае галоўнае — ён «абавязан кожнай рыскаю, драулянай лыжкаю, гліня...
01-02-2020
    Змест строны: Творчасць і біяграфія Аркадзія Куляшова Аналіз верша "Мая Бесядзь" Водгук на верш "Мая Бесядзь"    Створаны праз пісьменніка Аркадзія Куляшова верш сапраудны унікальны і патрабуе водгук. У вершы «Мая Бесядзь» паэт адкрыта выяўляе свей эстэтычны ідэал, выказвае свае адносіны да творчасці, да жыцця, да людзей. Ён выкарыстоўвае народнае паданне аб тым, што «рэкі птушкамі...
01-02-2020
    Змест строны: Асноўная тэма твору "Над брацкай магілай" Помста салдат Асноўная тэма твору "Над брацкай магілай"    Пахаванне забітых воінаў-беларусаў каля рускай вёскі Лажыны, што пад Старай Русаю,— такі асноўны змест верша «Над брацкай магілай». Пачынаецца верш са строгага і дакладнага апісання лугу ў вёсцы Лажыны, які вельмі падобны да лугу на Беларусі: растуць вербы і рабіны, цв...