Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Вобразы Юрыя Горава і Пора-Леановіча ў творы "Паром на бурнай рацэ"

Па твору пісьменніка Караткевіч У. С.
01-02-2020

Кароткі змест "Паром на бурнай рацэ"

   У творы Ўладзіміра Караткевіча ”Паром на бурнай рацэ” дзеянне адбываецца ў час паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага (1863-1864). Гэта псіхалагічна вельмі насычаны і дынамічны аповед, дзе пісьменнік апісвае час, калі паўстанне ўжо затухала. Але пагроза яшчэ існавала. Таму паром на Дняпры ахоўваўся ротай салдат. З герояў твора мне больш за ўсе спадабаўся Юрый Гораў – карэнны рўсак са старой маскоўскай фаміліяй.

Вобраз Юрыя Горава

   Юрый Гораў – камрад атрада, якi ахоўвае паром. Паранiўшы руку, яго накіравалі у тыл. Так ен тут i ачуціўся. Пад час чытання мы бачым, што ў Маскве ў Горава засталiся мацi I каханая дзяўчына, па якіх ен вельмі сумуе. Камрад – добры, чуйны, справядлівы i добразычлівы чалавек. Напэўна таму i пра яго пайдзе мая гаворка.

Узаімадносіны паміж Юрыем Горавым і Пора-Леановічам

   Твор асноўваецца на ўзаімаадносінах паміж Юрыем Горавым і Пора-Леановічам. З пачатку Пора-Леановіч можа паказацца нам добрым i чуйным чалавекам. Але калі вядзецца гаворка пра жыцце мужа жанчыны, якую трэба пераправіць, мы бачым яго з усім другога боку. Юрыя Горава сапраўды можна назваць справядлівым суддзей, таму што ен становіцца на бок жанчыны, жадае дапамагчы ёй, але Пора-Леановіч не дазваляе зрабіць гэтага. З аднаго боку-Пора-Леановіч прау, ведзь гэта загад “верха” нікога не пускаць на паром. З другой – калi рэч вядзецца аб жыццi мірнага чалавека, то я лiчу, што можна было зрабiць выключэнне. І калі Гораў хоча неяк абразуміць Пора-Леановіча, гаворачы, што да свайго народа трэба адносіцца з павагай, што людзі не вінаватыя, той адказвае, што народ — гэта “быдла, якое па галаве трэба біць. І ваша, і наша, і польскае, і ўсякае. Іншага яны не варты. Людзей не шкадуй. Ні жанчын, ні дзяцей. Ідзі па трупах, і добра табе будзе”.

   І мы пачынаем разумець, які жудасны чалавек гэты Пора-Леановіч. Важна разумець - для яго галоўнае — стаць на той бок, які выйграе. А прысяга, закон гонару — гэта не для яго.

   Юрый Гораў разумее гэта, таму вырашае дапамагчы беднай жанчыне. Ен перапраўляе яе на той бераг, але ўсе ж, яна спазнiлася…на дзесяць хвiляў.

Дуэль Пора-Леановіча і Юрыя Горава

   Пасля гэтага Пора-Леановіч вызывае Юрыя на дуэль, у якой памірае. Але апошнія яго словы былі -“Дзякуй, дзякуй”. Магчыма, ен асазнаў тое, сколькі памерлых чалавек ляжыць на яго плячыма i не змог з гэтым змiрыцца.

   Мне вельмi спадабаўся гэты твор, таму што ен насычаны “сапраўдным жыццем”. Вельмi спадабалася тое, як аўтар разгортвае дзеянне. Вельмі спадабаўся справядлівы Юрый Гораў. І я сапраўды лічу, што гэты твор –адзiн з лепшых прац Уладзiміра Караткевiча!