Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Вобраз Гарлахвацкага, вобраз Зелкіна, вобраз Тулягі, вобраз Чарнавуса ў аповесці "Хто смяецца апошнім"

Па твору пісьменніка Кандрат Крапіва
01-02-2020

   У рэпліках дзеючых асоб нярэдка можна пачуць выразы тыпу «замаскіраваны вораг», «здраднік», «двурушнік», «авантурыст», «паклёпнік», якія сёння ўспрымаюцца з асаблівай за вострасцю.

Кароткі змест "Хто смяецца апошнім"

   Дзеянне камедыі разгортваецца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі, дзе дырэктарам з’яўляецца Гарлахвацкі. Да навукі дырэктар не мае шякага дачынення: на пасаду кіраўніка інстытута яму дапамаглі ўладка-вацца «сябры», выдаўшы фальшивую даведку. Гарла-хвацкі адчувае сябе ў інстытуце, як шчупак у сажалцы. Паказвае сябе буйным вучоным-палеантолагам, хоць на самой справе не можа адрозніць костку свінні ад ма-мантавай. Адчуваючы сябе гаспадаром становішча, Гарлахвацкі тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы іх мёртвай хваткай за горла (зусім невыпадкова драматург дае яму прозвішча Гарлахвац-кі). Асабліва актыўнай стала яго дзейнасць пасля таго, як у інстытут прыйшла папера з патрабаваннем прад-ставіць спіс навуковых прац дырэктара. Не маючы нівод-най, Гарлахвацкі спрабуе выратаваць сваю шкуру шляхам шантажу, подкупу, пагроз, паклёпаў. I вось з яго лёгкай рукі былы настаўнік Варонежскай гімназіі Ту-ляга раптам становіцца дзянікінскім палкоўнікам, асіс-тэнтка Вера Міхайлаўна — распусніцай і амаральнай жанчынай, прафесар Чарнавус — здраднікам, ворагам народа, за што ён адхіляецца ад чытання лекцый, кніга яго здымаецца з выдавецкага плана, а над дачкой-студэнткай навісла пагроза выключэння з інстытута. Запа-лоханага Тулягу Гарлахвацкі прымушае напісаць за яго навуковы даклад: «Так. Вы напішаце, а я прачытаю, праверу. Пасля мы зачытаем яго на савеце, апублікуем. Але вы ж разумееце, што ставіць сваё прозвішча побач з вашым мне нязручна».

   Невуцтва і шарлатанства Гарлахвацкага поўнасцю выкрываюцца ў канцы п’есы, калі на вучоным савеце слухаецца даклад «Новы від дагістарычнай жывёліны». 3 сур’ёзным выглядам абараняе дырэктар тэорыю аб мамантавай свінні, напісаную Тулягам. Вобраз «свінту-са грандыёзуса», праўда, асацыіруецца не з дагістарыч-най жывёлінай, а з самім Гарлахвацкім.

Характарыстыка Зелкіна

   У дасягненні жаданай мэты Гарлахвацкаму дапамагае малодшы навуковы супрацоўнік Зёлкін — падхалім, паклёпнік і пляткар. Ён з’яўляецца правай рукой Гарла­хвацкага, надзейным яго паслужнікам, які, як шкоднае зелле, атручвае вакол сябе атмасферу, сее падазронасць і недавер сярод вучоных. Не маючы здольнасцей да навукі, пазбаўлены прынцыповасці, Зёлкін можа нейма-верна раздуць кожную дробязь, адшукаць у выпадко-вым, сказаным без усялякага прыхаванага намеру слове небяспечны палітычны сэнс. Варта было яму пачуць што-небудзь дрэннае аб сваім знаёмым, як сумленны чалавек станавіўся ворагам народа. «Баяўся раней. А цяпер, калі за яго ўзяліся, я ўжо маўчаць не буду. Пра брата — у мяне ёсць чалавек, які напіша. Пра фасфаты і пра здымку ў пагранічным раёне я сам напішу ў выда-вецтва і на геафак, дзе ён лекцыі чытае. У Маскву ж паслаў нейкую сваю працу. Чакае адказу, а таго не ве-дае, што зараз яму дадуць адказ... А што ён пра вас гаворыць, каб вы ведалі... Тулягу як вучонага ён ставіць вышэй вас»,— скардзіцца ён Гарлахвацкаму на Чарнавуса.

Вобраз Зелкіна

   Невуцтва і падхалімства Зёлкіна найбольш ярка праяўляецца ў сцэне абароны Гарлахвацкім «навуковай працы». У прамове Зёлкін кідаецца расхвальваць вялікія адкрыцці свайго начальніка, яго канструктыўны розум, даследчыя здольнасці. Але калі высвятляецца, што даклад не мае навуковай вартасці і што напісаны ён Тулягам, Зёлкін, нават не чырванеючы, гаворыць адваротнае: «Я так і думаў! Не можа быць, каб вы, Аляк-сандр Пятровіч, такую бязглуздзіцу напісалі».

Вобраз Тулягі

   Важную ролю ў п’есе адыгрывае Туляга. Гэта сумленны, працавіты і сціплы чалавек. Вызначальнай рысай характару з’яўляецца баязлівасць. Магчыма, карані

   Страх Тулягі, абумоўлекы і грамадскай атмасфераю, існавалі ўсеагульная падазронасць і игдаи-р, ка.’н ч.ы.ии-ка без усякай прычыны маглі арыштаваць- и мандат уласнага ценю, запужаны прайдзісвстам Гарлпхвйцмм, Туляга згаджаецца напісаць навуковую мрацу с найму дырэктару. Востра перажываючы сваё становішча і, Туляга паступова паоабляецца ўласцівага яму страху. Нерашучы і баязлівы, ён у канцы камедыі з’яўляецца самым актыўным у барацьбе з Гарлахвацкім, у канчатковым яго выкрыцці. Ён не толькі піша даклад, які паказаў невуцтва лжэвучонага, але і з горда паднятай галавой, з выглядам пераможцы праходзіць праз Гарлахвацкага.

   Безумоўна, шлях героя да перамогі быў нялёгкім. Пераадолець сваю баязлівасць і нерашучасць яму да-памаглі чулыя адносіны калег па працы — Чарнавуса, Веры, Левановіча. Дзякуючы іх намаганням зрываецца маска вучонага з невука і паклёпніка, высмейваецца падхалімства і прыстасавальніцтва, кар’ерызм і двурушніцтва. Апошнімі, на шчасце, смяюцца сумленныя вучоныя (у гэтым сэнс назвы камедыі).

   У п’есе «Хто смяецца апошнім» праявілася майстэрства К. Крапівы як тонкага псіхолага, які знайшоў непаўторныя, індывідуальныя рысы для герояў, поўна і закончана «вымаляваў» іх партрэты. Імёны Гарла-хвацкага, Зёлкіна, Тулягі, як і імёны шматлікіх гогалеўскіх і шчадрынскіх герояў, ператварыліся з уласных у агульныя. На жаль, падхалімства, нахабства, подласць, пляткарства часта сустракаюцца і ў нашы дні. Нямала ёсць людзей, якія робяць усё, каб падняцца па службовай лесвіцы, заняць больш высокую пасаду. Дзеля сваіх асабістых інтарэсаў такія людзі не грэ-буюць нічым, ідуць на любую подласць. Змагацца з імі, лічыць К. Крапіва, трэба агульнымі сіламі, проціпаставіўшы невуцтву і ашуканству прынцыповасць, строгасць і ваяўнічасць.



Падобныя сачыненні
22-01-2020
    Змест строны: Галоўная думка твора "Хто смяецца апошнім" Вобраз Гарлахвацкага Аналіз характару Гарлахвацкага Вобраз Зелкіна Аналіз характару Зёлкіна Галоўная думка твора "Хто смяецца апошнім"    Твор К. Крапівы «Хто смяецца апошнім» был напісан перад самай вайной, у тысяча дзевяцьсот трыццаць дзевятым годзе. Камедыю можна назваць сучаснай, бо дзеянні, якія адбываюцца ў інстытуце ге...