Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Аналіз твора і Вобраз Алiндаркi | "Кепска будзе!" - сачыненне

Па твору пісьменніка Францішак Багушэвіч
01-02-2020

Вобраз Аліндаркі

   Ф. Багушэвічу было добра вядома цяжкае жыццё сялянства, якое задыхалася ад беззямелля, цярпела нястачы. У вершаванай аповесці «Кепска будзе!» паэт паказвае бесчалавечнасць царскіх чыноўнікаў і паноў, бясконцыя пакуты простата беларускага мужыка.

   Аліндарка — галоўны герой твора — нарадзіўся ў сакавіку, нешчаслівым, па народных павер’ях, месяцы. Зімовыя запасы ўжо з’едзены, а да лета яшчэ далека. «Кепска будзе!» — такімі словамі сустракае бацька сына, як быццам ведаючы наперад яго лес.

Як я толькі нарадзіўся — Бацька
сказаў: «Кепска будзе!» Ну дык жа
ж не памыліўся: Здзекавалісь
Бог і людзі.

Тэма і ідэя твора "Кепска будзе"

   I словы бацькі спраўдзіліся. 3 самага нараджэння хлопчыка суправаджаюць няшчасці: недарэчнае хрышчэнне халоднай вадой з рэчкі, смерць бацькоў, галеча і голад. У дваццацігадовым узросце Аліндарку западозрылі ў імкненні ўхіліцца ад рэкруцтва (ён не быў запісаны ў метрычнай кнізе) і кінулі ў астрог. Айчым, які верыць, што «праўда гдзесьці не змёрла», бярэцца за цяжкую справу па выратаванні свайго прыёмнага сына. Ён абівае судовыя парогі Вільні і Ліды і дамагаецца свайго — вызваляе Аліндарку з няволі.

   У вершаванай аповесці «Кепска будзе!» Ф. Багушэвіч паказвае шлях абуджэння чалавечай годнасці беларускага сялянства. Людзі, якія жылі на гэтай зямлі без свайго імя, пачынаюць знаходзіць яго, пачынаюць усведамляць сваё чалавечае «я», сцвярджае паэт. Бяздольны, пазбаўлены чалавечых правоў, Аліндарка не страціў сваіх лепшых якасцей, добрых намераў. Хлопец вырас працавітым, кемлівым, з чулай душой. Жыццёвыя нягоды не зла-малі героя, а, наадварот, загартавалі яго характар. Калі асэсар зневажае яго і б’е па твары айчыма, Аліндарка па-водзіць сябе смела і рашуча. Ён дае надежны адпор крыў-дзіцелю, узяўшы яго за грудзі і пхнуўшы лбом у дзверы.

   У астрозе Аліндарка сваімі вачыма бачыць здзекі і глумленні з людзей, часта ні ў чым не вінаватых. Ён спачувае ім, жадае хутчэйшага вызвалення. Турэмнае зняволенне, зняважлівыя адносіны да Аліндаркі турэмшчыкаў яшчэ больш развілі ў ім імкненне да свабоды. «Так, здаецца, і сканаў бы, за свабоду жыццё даў бы!» — усклікае ён.

Лёс Аліндаркі

   Расказваючы пра цяжкі лёс Аліндаркі, Ф. Багушэвіч паказвае невыносныя ўмовы жыцця беларускага наро­да, вострую нянавісць яго да прыгнятальнікаў, абуджэнне пачуцця чалавечай годнасці, смеласці і свабодалюбства. Такім людзям будзе кепска да той пары, сцвярджае паэт, пакуль яны не пераадолеюць сваей патрыярхальнасці, у тым ліку і веры ў справядлівы царскі суд.

Краткая біяграфія Францішка Багушэвіча

   Ф. Багушэвіч быў перакананым рэвалюцыянерам-дэмакратам, пуцяводнай зоркай для якога сталі ідэі К. Каліноўскага. Ён мог жыць без лішніх клопатаў, ціха і спакойна, як многія яго калегі-чыноўнікі. Але паэт свядома выбраў шлях цяжкіх выпрабаванняў і барацьбы, бо найважнейшым для сябе лічыў справядлівасць і праўду. Пошукамі праўды, якая «згінула ў свеце», якую «каменнем накрылі», марай пра лепшы час, калі «перастанем плакаць мы над сваёй доляй», прасякнута творчасць Ф. Багушэвіча і ўвесь парыў яго шчырай душы.