Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог

Сачыненні па творам, аналізы вершаў, водгукі, біяграфіі, вобразы па аўтару Францішак Багушэвіч

Францішак Багушэвіч | Сачыненні па творам пісьменніка

Францішак Багушэвіч | Біяграфія пісьменніка

Сорак гадоў б'юся, Ніяк
не звярнуся, Ніяк не
натраплю Вадзіцы хоць
каплю, Ды такой вадзіцы,
Ды з такой крыніцы,
Што, як хто нап’ецца,
Дык вольным стаецца.
Ф. Багушэвіч

Калі нарадзіўся Францішак Багушэвіч?

   Францішак Багушэвіч — самая значная і яркая фігура ў гісторыі беларускай літаратуры парэформеннага часу. Пісьменнік нарадзіўся ў 1840 гаду. Імя таленавітага паэта, вясковага настаўніка, удзельніка паўстання 1863 г., судовага следчага і адваката стала першым у шэрагу імёнаў вялікіх беларускіх нацыянальных паэтаў. Ён ведаў нялёгкую долю беларускага сялянства і разумеў яе прычыны. Таму ў цэнтры ўвагі яго быў просты чалавек, селянін-пакутнік, якога абяздолілі, абдзялілі і які заслугоўваў лепшага жыцця. Адвакат па прафесіі, Ф. Багушэвіч і ў літаратуры стаў адвакатам — абаронцам правоў прыгнечанага беларускага працоўнага сялянства, правоў на зямлю, волю, свабоднае развіццё нацыянальнай культуры, літаратуры, мовы. Творчасць рэвалюцыянера-дэмакрата, пачынальніка крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры цесна звязана з фальклорам, а таксама лепшымі эстэтычнымі традыцыямі славянскай паэзіі.

Дзе нарадзіўся Францішак Багушэвіч?

   Нарадзіўся Ф. Багушэвіч у фальварку Свіраны пад Вільняй. Маленства ж і свядомыя гады яго жыцця прайшлі ў Кушлянах Ашмянскага павета. Адтуль шлях яго пройдзе праз недалёкую Віленскую гімназію, далёкі Пецярбургскі універсітэт і блізкі Лідскі павет. На Лідчыне заспела Францішка паўстанне 1863 г., удзельнічаючы ў якім, ён быў паранены. з-за пагрозы рэпрэсій Багушэвіч пераязджае на Украіну, дзе пры садзеянні Я. Карловіча паступае ў Нежынскі юрыдычны ліцэй. Пасля заканчэння вучобы працуе ў судовых установах Украіны і Валагодскай губерні. Вяртаецца судовы следчы на радзіму толькі праз 20 гадоў (у 1884 г.). Вяртаецца, каб скалануць знямелую цішыню адвечным і праўдзівым матчыным словам, каб расказаць свету пра беларускага селяніна, пагаварыць з ім пра яго долю-нядолю, пра яго будучыню.

Першы твор Францішка Багушэвіча

   У 1891 г. у Кракаве пад псеўданімам Мацей Бурачок выйшаў першы паэтычны зборнік Ф. Багушэвіча «Дудка беларуская», а праз тры гады — зборнік «Смык беларускі» (пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава). Да абодвух зборнікаў Ф. Багушэвіч напісаў прадмовы, у якіх гаварыў пра багатую гісторыю і культуру беларусаў, абгрунтоўваў права беларускага народа на развіццё сваёй мовы. Ён падкрэсліваў спрадвечнасць «нашай бацькавай мовы», якай такая ж «людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая». «Наша мова для нас святая,— піша Ф. Багушэвіч,— бо яна нам ад Бога даная». Паэт з гневам выкрывае тых, хто грэбуе роднай мовай, абыякава ставіцца да лёсу свайго народа, яго культуры і традыцый. «Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай,— засцерагае паэт,— каб не ўмёрлі!» Уздымаючы голас у абарону роднага люду, Ф. Багушэвіч выказвае глыбокую павагу да іншых народаў і іх моў.

Аналіз верша "Мая дудка"

   Зборнік «Дудка беларуская» адкрываецца вершам «Мая дудка», дзе паэт параўноўвае сваю творчасць з народным музычным інструментам. Герой верша хоча зра- біць дудку, якая б весяліла людзей, выклікала ў іх радасць. Але такая дудка маўчыць, бо «бачыць» вакол сябе слёзы, стогны і плач людзей. Дудка «ад жалю, ад смутку» аказалася здатнай толькі да сумных песень, у якіх выразіла бязрадасную долю народа. Паэт, сцвярджае аўтар, павінен складаць праўдзівыя песні, якія б не толькі паказвалі гістарычную праўду і лёс яго народа, але і шлях да лепшага жыцця.

Вобраз сялянства ў творчасці Багушэвіча

   Асноўнае месца ў творчасці Ф. Багушэвіча займае жыццё беларускага сялянства. Селянін, працавіты і руплівы земляроб, жыве ў холадзе і галечы. 3 яго здзекуюц- ца, называючы цёмным і дурным. Працай жа яго карыстаюцца іншыя, не пакідаючы стваральніку матэрыяльных сродкаў самага неабходнага: мужыком пабудаваны прыгожыя палацы і касцёлы, сам жа ён «жыве ў мокрай яме», сялянскімі рукамі ўзведзены чыгункі, дарогі і масты, а сам ён не мае грошай нават на білет. Такая думка падкрэсліваецца ў вершах «Дурны мужык, як варона» і «Бог не роўна дзеле».

Аналіз верша "Не цурайся"

   Ф. Багушэвіч, абараняючы мужыка, паказвае, як у яго прачынаецца пачуццё ўласнай годнасці, расце пратэст супраць несправядлівасці. Так, у вершы «Не цурайся» (зборнік «Смык беларускі») аўтар параўноўвае жыццё селяніна і паніча: іх знешні выгляд, адзенне, жыллё, адукацыю.

На кашулю глядзіш крывым вокам, Што у хаце мне бабы
пашылі, Прапацела яна маім сокам, Цэлы тыдзень яе не
памылі... А твая ж? як той снег, як папер, І пацеў хто, і ткаў,
і бяліў, І хто шыў, і хто праў... а цяпер Ты той пот на сябе узваліў.

    Селянін не толькі скардзіцца, але і патрабуе лепшага жыцця, бо ён — стваральнік усіх матэрыяльных каштоўнасцей на зямлі.

   Супраць здзекаў і прыгнёту, несправядлівасці царскіх законаў і парадкаў выступае селянін і ў вершы «У астрозе». За знішчэнне межавога слупа селяніна садзяць у турму пакуль яны не пераадолеюць сваёй патрыярхальнасці, у тым ліку і веры ў справядлівы царскі суд.

Адносіны Францішка Багушэвіча да Кастуся Каліноўскага

   Ф. Багушэвіч быў перакананым рэвалюцыянерам-дэмакратам, пуцяводнай зоркай для якога сталі ідэі К. Каліноўскага. Ён мог жыць без лішніх клопатаў, ціха і спа- койна, як многія яго калегі-чыноўнікі. Але паэт свядома выбраў шлях цяжкіх выпрабаванняў і барацьбы, бо найважнейшым для сябе лічыў справядлівасць і праўду. Пошукамі праўды, якая «згінула ў свеце», якую «каменнем накрылі», марай пра лепшы час, калі «перастанем плакаць мы над сваёй доляй. прасякнута творчасць Ф. Багушэвіча і ўвесь парыў у шчырай душы.

Калі памёр Францішак Багушэвіч?

   Памёр Францішак Багушэвіч у 1900 годзе.