Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог

Сачыненні па творам, аналізы вершаў, водгукі, біяграфіі, вобразы па аўтару Цётка Алаіза Пашкевіч

Цётка Алаіза Пашкевіч | Біяграфія пісьменніка

...Стану песняй у народзе.
Цётка

Калі нарадзілася Цётка?

   Цётка (Алаіза Пашкевіч) нарадзілася ў 1876 годзе. На золаку XX ст., калі Расію ўскалыхнулі хвалі першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, на Беларусі цвёрда і ўпэўнена, паэтычна-натхнёна загучаў голас Цёткі. Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветніца, рэдактар, настаўніца, публіцыст, вучоны, медыцынскі работнік — такую жанчыну падарыла беларускаму народу эпоха рэвалюцыйных бітваў. Цётка быццам знарок была народжана для такога бурлівага часу, які стаў для яе творчасці зорным. Паэтэса адкрывае новую старонку ў беларускай літаратуры — старонку мужнасці і барацьбы.

Аналіз творчасці Цеткі

   Палымяная творчасць Цёткі пачалася не на голым месцы: яна ўвабрала ў сябе дэмакратычныя ідэі і прынцыпы сваіх папярэднікаў, і перш за ўсё Ф. Багушэвіча. Нават назва яе зборніка «Скрыпка беларуская» асацыіруецца з назвамі зборнікаў Ф. Багушэвіча «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». I калі Ф. Багушэвіч хацеў адшукаць «такой вадзіцы ды з такой крыніцы, што як хто нап’ецца, дык вольным стаецца», то Цётка марыць «зярном пшаніцы ўпасць на ніўкі вёскі, зазалаціцца без мятліцы, даць хлеб смачнейшы трошкі». Але Цётка, у адрозненне ад Ф. Багушэвіча, жыла ў іншы час. Рэвалюцыя дапамагла таленту паэтэсы адкрыцца перад людзьмі, абудзіла няўрымслівае жаданне данесці праўду да свядомасці працоўных, выказаць яе голасна, ледзь не на ўвесь свет.

Сачыненне па вершу Цеткі - "Мора"

   Бурлівы, кіпучы 1905 год цалкам захапіў Цётку. «Люблю ўраганы... У буры я адчуваю рай»,— прызнаецца паэтэса. Раз’юшанай марской стыхіяй здаецца ёй рэвалюцыя ў вершы «Мора» (яго падзагаловак — «Рэвалюцыя народная»). Шырокае, неабсяжнае мора становіцца неспакойным. Грыміць гром — і хвалі ўспененага мора ўздымаюцца да неба, рвуць берагі, змываюць векавыя горы і скалы.

Мора вуглем цяпер стала,
Мора з дна цяпер гарыць,
Мора скалы пазрывала,
Мора хоча горы змыць.

   Раз’юшаная стыхія на моры — гэта барацьба паўстаўшых мас супраць самаўладства. I ніхто не можа стаць папярок дарогі народнаму гневу, які, як і мора, крышыць і змятае на сваім шляху ўсё гнілое, старое, струхлелае. У такой бясстрашнай барацьбе нараджаюцца героі-гіганты, для якіх лепш загінуць, чым адступіць, здацца.

Такі бой вякамі жджэцца,
Такі бой гігантаў дасць,
У такім бою толькі грэцца,
У такім бою толькі пасць.

Аналіз верша Алаізы Пашкевіч - "Вера беларуса"

   Паэзія Цёткі, якую можна ўпэўнена назваць летапісам рэвалюцыі 1905 г., уздымала рэвалюцыйны дух народа, паказвала сілу і моц працоўнага чалавека, які яшчэ так нядаўна пакорліва цярпеў прыніжэнне і прыгнёт. У вершы «Вера беларуса» паэтэса сцвярджае, што беларускі народ стаіць на парозе сваёй свабоды, што яшчэ адзін націск — і падуць ланцу

Веру, братцы: людзьмі станем,
Хутка скончым мы свой сон;
На свет божы шырай глянем,
Век напіша нам закон.

   Магутнасць народа яна параўноўвае з каменем, з жалезам, а душу яго — з дынамітам, якому дастаткова адной іскрынкі, каб узарваць і знішчыць ненавісны лад жыцця. Верш, поўны аптымізму і веры ў народную сілу, напісаны ў канцы 1905 г., калі рэвалюцыйны рух быў на ўздыме, і Цётка кідала свае вершы ў полымя рэвалюцыі, каб вышэй і ярчэй яно разгаралася. Цяпер, братцы, мы з граніту, Душа наша з дынаміту, Рука цвёрда, грудзь акута, Пара, братцы, парваць пута!

Аналіз верша Алаізы Пашкевіч - "Хрэст на свабоду"

   Асаблівым рэвалюцыйным запалам вызначаецца верш «Хрэст на свабоду», які апявае саму рэвалюцуыю і адлюстроўвае падзеі крывавай нядзелі 9 студзеня. Расстрэл мірнай дэманстрацыі паказаў, што цар і самадзяржаўе з’яўляюцца галоўнымі ворагамі народа. Верш расказвае і пра бясслаўную руска-японскую вайну, у якой па віне цара «кроў ракамі льецца ў мора, салдат гіне там ад гора без кашулі і без хлеба». Разбуджаны расстрэлам студзеньскай дэманстрацыі, працоўны люд уздымаецца на барацьбу'і патрабуе знішчэння «бюракратаў, антыхрыстаў», павешання цара. Сваёй палітычнай накіраванасцю, выкрывальным пафасам верш «Хрэст на свабоду» нагадвае паэтычную лістоўку (пракламацыю), што заклікала да ўсенароднага паўстання супраць цара і самадзяржаўя.

Адносіны да ўлады ў творы "Суседзям у няволі"

   Цётка добра разумела, што ў барацьбе з царызмам працоўныя Беларусі не павінны быць ізаляванымі, што дабіцца перамогі можна толькі ў еднасці з іншымі народамі. У вершы «Суседзям у няволі» паэтэса звяртаецца да брацкіх народаў, якія таксама пакутуюць у няволі, з заклікам узняцца на барацьбу супраць прыгнятальнікаў:

Мы вам родны. Праўду знайце: Ці ў долі, ці ў нядолі — 3 вамі станем у адным полі, Рука ў руку з вашым братам За свабоду перад катам.

Вобраз селянніна Мацея з апавядання "Прысяга над крывавымі разорамі"

   Рэвалюцыйны пад’ём 1905 г. выявіў яшчэ адзін бок шматграннага таленту Цёткі — майстэрства псіхолага- апавядальніка. Стары, слабы, змучаны цяжкай працай і нястачай селянін Мацей з’яўляецца галоўным героем апавядання «Прысяга над крывавымі разорамі» (1906 г.). Тры сыны Мацея разляцеліся, як птушкі, па свеце: адзін наняўся парабкам, другі стаў рабочым, трэцяга забралі ў войска. I прыходзіцца старому чалавеку, хвораму і нямогламу, апрацоўваць сваю зямлю самому. Змарыўся Мацей, прылёг адпачыць і заснуў. I сніцца яму, што на яго палосцы «сабралася моц народу» (і маладыя, і старыя, і мужчыны, і жанчыны, і дзеці) і ўсе крычаць: «Вузка! Цесна! Мала!» Беднякі з натоўпу ставяць пытанне: «А скуль узяць? Скуль дастаць?» — I ў адказ ім чуюцца галасы: «Глядзіце, во прасторы! Во нівы, лясы, палі! Усё гэта наша!» Сусед жа Мацея Астап запалохвае: «Не дадуць: то казённае, дворнае,— ні я, ні вы не маеце права... Не да- дуць, паб’юць...» Сярод натоўпу бачыць Мацей і трох сваіх сыноў, якія становяцца на калені і прысягаюць: «Мы дамо! Мы — сіла! Мы — права!» Тры браты, якія сімвалізуюць адзінства рабочых, сялян і салдат, здольны дабіцца свабоды свайму народу, даць зямлю беззямельным. Апавяданне заканчваецца сімвалічна: «разоры стаяць поўны крыві, а над імі вісяць тры скрыжаваныя далоні...» Цётка паказвае гэтым, што барацьба за свабоду і шчасце будзе нялёгкай, што яна патрабуе адзінства і згуртаванасці.

Твор Алаізы Пашкевіч - "Бура ідзе"

   Пасля паражэння рэвалюцыі 1905—1907 гг. Цётка не губляе надзеі на перамогу, верыць у непазбежнасць новай рэвалюцыі. Праўда, у новых творах не адчуваецца былога рэвалюцыйнага хвалявання, але паэтэса верыць, што яе песня ажыве «з стотысячнай сілай». Сваю веру ў будучую рэвалюцыю яна выказала ў алегарычным вершы «Бура ідзе». У творчасці пазнейшага перыяду адлюстроўваюцца горкія пачуцці і перажыванні паэтэсы, якія яна зведала ў эміграцыі.

Калі памерла Цетка?

   Дванаццаць гадоў пісала Цётка, пакінуўшь: нам каля чатырох дзесяткаў вершаў і некалькі апавяданняў. Здавалася б, нямнога. Але гэтыя творы, у якіх сплавілася жыццё творцы з жыццём народа, заклікалі беларусаў да змагання, паказвалі шлях да лепшай долі. Памёрла Цётка ў 1916 годзе.