Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Сачыненне на тэму "Вобраз Сотнікава і аналіз твора Сотнікаў". Васіль Быкаў

Па твору пісьменніка Быкаў В. У.
22-01-2020

Адлюстраванне вайны у творах Васіля Быкава

   Вялікая Айчынная вайна – цяжкая, складаная тэма і для сенняшніх гісторыкаў і пістменнікаў. І ўсе ж, нягледзячы на цяжкасці, да гэтай тэмы звярнуўся Васіль Быкаў у сваім мастацкім творы “Сотнікаў”. Праўдзіва адлюстроўваючы вайну, паводзіны, жыцце і гібель сваіх герояў, Быкаў імкнуўся паказаць чытачу зло ва ўсей агіднай, разбуральнай сіле, распазнаць яго прыроду і не мірыцца з ім. Быкаў пісаў: “Пра герояў і гераізм пісалі і заўседы будуць пісаць… Але ж у жыцці былі і здраднікі”. Не цяжка здагадацца, что ў творы здраднікам з’яўляецца Рыбак, а героем – Сотнікаў. Пісьменнік лічыў, што літаратура – чалавеказнаўства, яна павінна нам расшыфравать псіхалагічна і маральна ўсе матывы яго дзеянняў.

Аб чым твор?

   Быкаў не проста так вырашыў напісаць аповесць. Фактычна, гэты твор пра аднаго яго знаемага, якога ўсе лічылі загінуўшым. Але гэты чалавекна самой справе трапіў у палон. У яго было два шляхі: або смерць, або служба ў здрадніцкай арміі. Ен выбраў другое. У глыбіні душы ен хацеў потым сбегчы да савецкай арміі, але яму не ўдалося.

   Быкаў сцвярджаў, што перш за ўсе яго цікавіў чалавек і яго паводзіны перад нястрымнай сілай смерці. Ен хацеў выведаць, на што мы здольныя, каб абараніць жыцце і пазбегчы смерці.

Біяграфія Сотнікава

   Сотнікаў – былы камбат Савецкай Арміі. Меў 26 год. Вырас у сям’і ўдзельніка грамадзянскай вайны і выхоўваўся на гераічных традыцыях. У яго характары захавалася пачуцце ўласнай годнасці, вернасці ідэалам і стойкасці мінулых пакаленняў, якія вышэй за ўсе ставілі справу. Паспеў скончыць настаўніцкі інстытут і нават працаваў у школе. У час вайны камандаваў батарэяй.

Вобраз Рыбака

   Быкаў, каб лепей раскрыць сутнасць характару Сотнікава, робіць вельмі разумны ход: ён дадае ў аповесць вобраз Рыбака, поўнага антыпода Сотнікаву. Можа здацца, што галоўных дзеячаў ў творы два. Аднак гэта не так. Галоўнай ідэяй было поўцнасцю раскрыць душу Сотнікава, яе ўнутраныя канфлікты.

Вобраз Сотнікава

   Ваеннае жыцце Сотнікава пачалося вельмі дрэнна: яго родны полк, камандзірам якога ен з’яўляўся, быў поўнсцю знішчаны. І менавіта пасля гэтага, калі на яго вачах былі забіты хоць і не родныя, но блізкія ямў людзі, ен цверда для сябе вырашыў: змагацца, супрацяўляцца трэба, нягледзячы ні на што, да апошняй магчымасці. Так ен і апынуўся ў партызанах.

   Сваю волю і мужнасць Сотнікаў праявіў таксама ў першых баях. Пад час аднаго з баеў, Сотнікаў выратаваў Рыбака ад смерці. Рыбак быў удзячны таварышу і цягнуўся да яго, хацеў быць такім жа валявым і стойкім.

   Волю і рашучасць Сотікаваў загартаваў і палон. Там ен зразумеў адну простую ісціну: з тымі, хто адолеў страх смерці, фашысты ўжо нічога не могуць зрабіць. У асноўным, зразумець ен гэта тады, калі ўбачыў мужную смерць палкоўніка. На допыце той кідаў у твар гестапаўскаму афіцэру гнеўныя словы супраць Гітлера. Хоць ен і быў паранены, але ўже не баяўся фізічнага болю.

Праблема маральнага выбару ў аповесці Сотнікаў

    Прачытаўшы аповесць Васіля Быкава "Сотнікаў" я з упэўненасцю магу паведзець, што яшчэ падчас напісання твора вырайшыў падняць праблему маральнага выбару ў аповесці. Гэта з легкасцю мы можам убачыць у творы. Напрыклад, з гэтай мэтай пісьменнік і ўводзіць у твор двух галоўных дзеячаў, якія працівапастаўлены адзін аднаму. Героі у творы не выбіраюць. Праблема выбару ўзложана на нас, чытачоў. Геніальны Васіль Быкаў хоча, каб мы самі для сябе вырашылі, хто для нас лепшы - Сотнікаў ці Рыбак.

Аналіз галоўных герояў

   Такім чынам, чалавек перад знішчальнай сілай абставін здольны рабіць непасцігальнае. Увеўшы ў твор два вобразы (Рыбака і Сотнікава), Быкаў як бы дае чытачу магчмасць паразважаць: чый бок бы мы выбралі, здарыўшысь з намі такое. Прадалі б душу д’яблу, каб выратаваць сабе і потым пакутваць усё жыцце? Альбо ўсё ж такі не страціць чалавечую годнасць? Мусіць, таму і чытаюць творы Быкава і па сенняшні дзень.



Падобныя сачыненні
01-02-2020
    Змест строны: Вобраз Паўла Агеева у апавяданні Кар'ер Вобраз Марыі Вобраз Паўла Агеева у апавяданні Кар'ер    У адным з апошніх твораў В. Быкава — рамане «Кар’ер» (1986) — вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева. Герой рамана едзе ў тыя мясціны, дзе калісьці яго рас-стрэльвалі, а ён застаўся жывым у яме сярод мёртвых. Вобраз Марыі  &n...
01-02-2020
    Змест строны: Вобраз Пятрок Багацька Вобраз Сцепанiды Праблема гераізму ў рамане Праблема здрадніцтва    Здавался б, Пятрок i Сцепанiда, зусiм простыя i нiчым не адметныя жыхары. Словам, тыповае насельнiцтва вескi. Але за што i падабаецца мне Васiль Быкау, так гэта за тое, што нават у самых непрыкетных людзях ён можа ўбачыць штосьцi сваё, унiкальнае. Пiсьменнiк умела будуе кампазiц...
01-02-2020
    Змест строны: Кароткі змест Вобраз Пятрок Багацька Вобраз Сцепанiды Сімвалічная назва твора Картокі змест    У аповесці «Знак бяды», за якую ў 1986 г. В. Быкаву была прысуджана Ленінская прэмія, вайна паказана праз успрыняцце яе мірным жыхаром. Пачынаецца аповесць апісаннем спаленага хутара, які як бы папярэджвае людзей аб хуткай бядзе. Галоўныя героі — Сцепаніда і Пятрок Багацькі....
22-01-2020
    Змест строны: Кароткі змест Смерць Хведара Кароткі змест    Дзеянне ў аповесці «Аблава» (1988) разгортваецца ў перадваенны час, што з’яўляецца новым для творчасці В. Быкава. Галоўны герой аповесці — Хведар Роўба. Пяць гадоў ён адбываў прымусовыя працы ў Котласе, дзе на балотных могілках пахаваў сваю жонку Ганулю і дачку. Уцёкшы з котласкага лагера, Хведар прабіраецца да роднай вёск...
22-01-2020
    Змест строны: Беларусь падчас вайны Жураўліны крык - гады стварэння Картокі змест Аналіз твора Жураўліны крык Вобраз Глечыка Беларусь падчас вайны    Хутка семдзесят гадоў, як скончылася вялікая вайна. Тады стаяла квітнеючая вясна. На вуліцах абдымаліся незнаёмыя людзі, у радыёпрымачоў выстройваліся чэргі : паслухаць радасныя навіны. Вярнуліся дадому мільёны мужчын, абазнаных усе н...