Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Характарыстыка герояў: вобраз Сцепанiды, вобраз Пятрока, вобраз Лявона, аналіз аповесці "Знак бяды" Васіля Быкава

Па твору пісьменніка Быкаў В. У.
01-02-2020

Картокі змест

   У аповесці «Знак бяды», за якую ў 1986 г. В. Быкаву была прысуджана Ленінская прэмія, вайна паказана праз успрыняцце яе мірным жыхаром. Пачынаецца аповесць апісаннем спаленага хутара, які як бы папярэджвае людзей аб хуткай бядзе. Галоўныя героі — Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Дзеянне адбываецца ў першыя месяцы вайны, хаця нямала старонак у аповесці а^ведзена пе-радваеннаму жыццю. Праз успаміны галоуных герояў В. Быкаў паказвае перыяд масавай калектывізацыі на Ле-пельшчыне, складаны 1937 год. Сцепаніда (былая парабчанка ў пана Адольфа Якімоўскага) заўсёды верыла ў справядлівасць і перамогу дабра, была пераканана, што на чужым няшчасці сваё шчасце не пабудуеш. Таму ра-шуча выступілаяна супраць раскулачвання сваіх адна-вяскоўцаў (не толькі кулакоў, але сераднякоў і нават беднякоў), збірала подпісы ў абарону старшыні Лявона (каб вызваліць яго з турмы, адправіла нават Петрака ў Мінск да Чарвякова). Не магла змірыцца Сцепаніда і з новымі парадкамі гітлераўцаў, змагалася з імі, як магла: схавала газу, пазбавіўшы тым немцаў святла; схавала ў лесе парсючка, каб той не дастаўся ворагам; укінула ў глыбокі калодзеж вінтоўку.

Вобраз Пятрок Багацька

   Пятрок жа, наадварот, стараецца прыстасавацца да ўмоў фашысцкай акупацыі, улагоджвае паліцэйскіх сама-гонкай, паслухмянасцю дагаджае фашыстам. «Ціхае выжыванне» (не здрадніцтва) яго закончылася арыштам і турмой за «ашуканства» і «аскарбленне фюрэра». Воб-разам Петрака пісьменнік сцвярджаў, што ў часы цяжкіх выпрабаванняў спробы лавіраваць паміж сваімі і чужымі, хавацца за спіны іншых заканчваюцца трагічна.

Вобраз Сцепанiды

   Пасля арышту Петрака Сцепаніда, застаўшыся на хутары адна, вырашае змагацца з ворагам больш дзейсна. Страх і боязь яе прапалі, і гераіня вырашае знішчыць узноўлены мост. Здаецца, задуманае ёю вось-вось здзей-сніцца: знойдзена бомба («куплена» за парсюка ў Карні-лы), нагледжана месца пад мастом для яе ўладкавання... Але фашысцкія паслугачы арыштавалі Карнілу і выйшлі на след Сцепаніды. Апошняе, што яна магла зрабіць,— гэта перахаваць бомбу ў іншае месца. А калі вечарам па-ліцаі пачалі ламацца ў хату, Сцепаніда, выразна ўсведам-ляючы свой лёс, падпаліла дом знутры. Задыхаючыся ад дыму і полымя, ад якога смылелі валасы на галаве, гарэлі рукавы ватоўкі, Сцепаніда ўсё ж падумала: «Можа, й доб­ра, што з бомбай яе ніхто не бачыў. Добрым людзям і не трэба, а гэтыя хай шалеюць. Хай думаюць — дзе? I не спяць ні ўдзень, ні ўначы — баяцца да скону».

Сімвалічная назва твора

   Такім чынам аўтар вельмі правільна зрабіў, што так назваў твор. Бо ў ім пастаянна сустракаемся з сімваламі, са знакамі бяды. У вобразе Сцепаніды В. Быкаў увасобіў лепшыя рысы беларускай жанчыны: працавітасць, сумленнасць, душэўнасць, сілу і нязломнасць чалавечага духу, высокую чалавечую годнасць. А яшчэ — гатоўнасць да самаахвя-равання. Была ж у гераіні магчымасць жыць, перачакаць вайну. Але не было магчымасці выжыць, застацца ча-лавекам са сваімі прынцыпамі. I менавіта гэтыя прын-цыпы знайшлі сваё выяўленне ў апошнім учынку Сце-паніды.



Падобныя сачыненні
01-02-2020
    Змест строны: Вобраз Паўла Агеева у апавяданні Кар'ер Вобраз Марыі Вобраз Паўла Агеева у апавяданні Кар'ер    У адным з апошніх твораў В. Быкава — рамане «Кар’ер» (1986) — вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева. Герой рамана едзе ў тыя мясціны, дзе калісьці яго рас-стрэльвалі, а ён застаўся жывым у яме сярод мёртвых. Вобраз Марыі  &n...
01-02-2020
    Змест строны: Вобраз Пятрок Багацька Вобраз Сцепанiды Праблема гераізму ў рамане Праблема здрадніцтва    Здавался б, Пятрок i Сцепанiда, зусiм простыя i нiчым не адметныя жыхары. Словам, тыповае насельнiцтва вескi. Але за што i падабаецца мне Васiль Быкау, так гэта за тое, што нават у самых непрыкетных людзях ён можа ўбачыць штосьцi сваё, унiкальнае. Пiсьменнiк умела будуе кампазiц...
22-01-2020
    Змест строны: Кароткі змест Смерць Хведара Кароткі змест    Дзеянне ў аповесці «Аблава» (1988) разгортваецца ў перадваенны час, што з’яўляецца новым для творчасці В. Быкава. Галоўны герой аповесці — Хведар Роўба. Пяць гадоў ён адбываў прымусовыя працы ў Котласе, дзе на балотных могілках пахаваў сваю жонку Ганулю і дачку. Уцёкшы з котласкага лагера, Хведар прабіраецца да роднай вёск...
22-01-2020
    Змест строны: Адлюстраванне вайны у творах Васіля Быкава Аб чым твор? Біяграфія Сотнікава Вобраз Рыбака Вобраз Сотнікава Праблема маральнага выбару ў аповесці Сотнікаў Аналіз галоўных герояў Адлюстраванне вайны у творах Васіля Быкава    Вялікая Айчынная вайна – цяжкая, складаная тэма і для сенняшніх гісторыкаў і пістменнікаў. І ўсе ж, нягледзячы на цяжкасці, да гэтай тэмы звярнуўся...
22-01-2020
    Змест строны: Беларусь падчас вайны Жураўліны крык - гады стварэння Картокі змест Аналіз твора Жураўліны крык Вобраз Глечыка Беларусь падчас вайны    Хутка семдзесят гадоў, як скончылася вялікая вайна. Тады стаяла квітнеючая вясна. На вуліцах абдымаліся незнаёмыя людзі, у радыёпрымачоў выстройваліся чэргі : паслухаць радасныя навіны. Вярнуліся дадому мільёны мужчын, абазнаных усе н...