Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Вобраз Хведара Роўбы ў творы "Аблава"

Па твору пісьменніка Быкаў В. У.
22-01-2020

Кароткі змест

   Дзеянне ў аповесці «Аблава» (1988) разгортваецца ў перадваенны час, што з’яўляецца новым для творчасці В. Быкава. Галоўны герой аповесці — Хведар Роўба. Пяць гадоў ён адбываў прымусовыя працы ў Котласе, дзе на балотных могілках пахаваў сваю жонку Ганулю і дачку. Уцёкшы з котласкага лагера, Хведар прабіраецца да роднай вёскі. Ён марыць дайсці да яе, дапаўзці, каб акінуць хоць адным толькі позіркам. Калісьці там ён быў шчаслівы. Яму, як былому батраку, тады выдзелілі добры кавалак панскага поля. Уласнымі рукамі, сваімі мазалямі нажываў ён дабро: пабудаваў хату, гумно, хлеў, купіў ма-лацілку. Але мяняецца час. I ў адзін міг Хведар стра­шу усё, стаўшы «ворагам» народа, «прыгнятальнікам». ідучы на катаргу, ён не разумее сваёй віны, пытае: «За-вошта?». Але да канца жыцця не пачуе на гэта пытанне адказу.

Смерць Хведара

   Прайшоўшы за тры месяцы тысячы вёрст, Хведар так і не пабачыў роднай хаты. Толькі груда цэглы ад печы ды дзікі сад засталіся на месцы былой сядзібы. Апошняя на-дзея згінула. I Хведар блукае па могілках, ваколіцах вёскі, па лесе, баючыся спаткаць знаёмых. Але дарэмна: гэта сустрэча адбылася. Аднавяскоўцаў, раённы актыў, пагра-нічнікаў і сына Міколку, які ўжо даўно адрокея ад бацькі, убачыў ён у аблаве. Аблаве не на ваўкоў, а на яго, чала­века. Загнаны ў багну, Хведар гіне. Смерцю галоў-нага героя В. Быкаў паказвае цяжкі трагічны лес пака-лення людзей, якім выпала нарадзіцца сялянамі ў той складаны час, узаемаадносіны іх з грамадст-вам.



Падобныя сачыненні
01-02-2020
    Змест строны: Вобраз Паўла Агеева у апавяданні Кар'ер Вобраз Марыі Вобраз Паўла Агеева у апавяданні Кар'ер    У адным з апошніх твораў В. Быкава — рамане «Кар’ер» (1986) — вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева. Герой рамана едзе ў тыя мясціны, дзе калісьці яго рас-стрэльвалі, а ён застаўся жывым у яме сярод мёртвых. Вобраз Марыі  &n...
01-02-2020
    Змест строны: Вобраз Пятрок Багацька Вобраз Сцепанiды Праблема гераізму ў рамане Праблема здрадніцтва    Здавался б, Пятрок i Сцепанiда, зусiм простыя i нiчым не адметныя жыхары. Словам, тыповае насельнiцтва вескi. Але за што i падабаецца мне Васiль Быкау, так гэта за тое, што нават у самых непрыкетных людзях ён можа ўбачыць штосьцi сваё, унiкальнае. Пiсьменнiк умела будуе кампазiц...
01-02-2020
    Змест строны: Кароткі змест Вобраз Пятрок Багацька Вобраз Сцепанiды Сімвалічная назва твора Картокі змест    У аповесці «Знак бяды», за якую ў 1986 г. В. Быкаву была прысуджана Ленінская прэмія, вайна паказана праз успрыняцце яе мірным жыхаром. Пачынаецца аповесць апісаннем спаленага хутара, які як бы папярэджвае людзей аб хуткай бядзе. Галоўныя героі — Сцепаніда і Пятрок Багацькі....
22-01-2020
    Змест строны: Адлюстраванне вайны у творах Васіля Быкава Аб чым твор? Біяграфія Сотнікава Вобраз Рыбака Вобраз Сотнікава Праблема маральнага выбару ў аповесці Сотнікаў Аналіз галоўных герояў Адлюстраванне вайны у творах Васіля Быкава    Вялікая Айчынная вайна – цяжкая, складаная тэма і для сенняшніх гісторыкаў і пістменнікаў. І ўсе ж, нягледзячы на цяжкасці, да гэтай тэмы звярнуўся...
22-01-2020
    Змест строны: Беларусь падчас вайны Жураўліны крык - гады стварэння Картокі змест Аналіз твора Жураўліны крык Вобраз Глечыка Беларусь падчас вайны    Хутка семдзесят гадоў, як скончылася вялікая вайна. Тады стаяла квітнеючая вясна. На вуліцах абдымаліся незнаёмыя людзі, у радыёпрымачоў выстройваліся чэргі : паслухаць радасныя навіны. Вярнуліся дадому мільёны мужчын, абазнаных усе н...