Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Аналіз твора "Галя" Янкі Брыля

Па твору пісьменніка Брыль І. А.
22-01-2020

Картокі змест

   Апавяданне «Галя» напісана ў 1953 г. Пачынаецца яно з апісання былога хутара, дзе жыве Галя з дзецьмі (сынам Антосем і дачкой Сонечкай). Пад гул трактара на калгасным полі гераіня з жалем і болем успамінае свае мінулае жыццё. Калісьці была яна шчаслівай, кахала Сярожу. Праўда, шчасце гэта было нядоўгім: каханага за рэвалюцыйную дзейнасць пасадзілі ў турму, а лес прымусіў яе пайсці замуж за багатага Міколу Хамёнка.

Жыццё Галі ў доме Пана

   Пакутлівым было жыццё Галі ў доме кулака-хутараніна, дзе ўсе жылі «для гумна». Пасля смерцi свёкра і свекрыві гаспадарыць на хутары стаў Мікола, якому генетычна перадаліся вечная панурасць, незадаволенасць жыццём і сквапнасць. У гады вайны ён «захварэў» («прастрэлілі троху руку») і адсядзеўся дома, спекулюючы са-магонам. У канцы апавядання Галя вырашае назаўсёды пакінуць ненавісны хамёнкаўскі хутар, што засланіў ад яе вольны свет, змяніць прозвішча і пачаць новае жыццё. У душы жанчыны яшчэ не згасла надзея на шчасце, на новую сустрэчу з Сяргеем. Гісторыя спакутаванай душы Галі і яе нязгаснага пачуцця да Сяргея раскрывае драматызм часу, калі разбураліся каноны старога жыцця і нараджаліся новыя прынцыпы маралі, дабраты, чалавечнасці.



Падобныя сачыненні
01-02-2020
    Змест строны: Звесткі аб пісьменніке Картокі змест Звесткі аб пісьменніке    Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль — мастак са своеасаблівым успрыманнем рэчаіснасці, свету, чала-века. Асноўнай стыхіяй творчасці пісьменніка з’яўляецца лірычная проза. Ён — аўтар вядомых чытачу апавяданняў, аповесцей, раманаў, лірычных запісаў, дарожных нататкаў, эсэ. Кароткi змест    ...
01-02-2020
    Змест строны: Прозвішча Даніка Мальца Прыгатаванне да школы Вучоба ў школе Пані Мар’я Асноўная думка твору Прозвішча Даніка Мальца    Данiк Малец- адзiн з галоўных дзеячаў у творы Янкi Брыля "Сiрочы хлеб". Гэта хлопчык са светлымi валасамi, якому ўсяго сем гадоў. Данiк Малец - дзiця, якiх шмат. Таксама як i другiя дзецi, ен любiць бегаць па дажджавых лужынах, збіраць на лузе лотаць...
22-01-2020
    Змест строны: Кароткі змест твору Кароткі змест твору    Дзеянне ў апавяданні «Memento mori» адбываецца ў 1943 г. На адным з перагонаў Беларускай чыгункі ўзарваўся фашысцкі эшалон. Праз дзень карнікі сагналі жыхароў адной з навакольных вёсак у адрыну і спалілі. Ад смерці мог бы ўратавацца стары вясковы пячнік, якога пазнаў зондэрфюрэр (пячнік некалі ўдала змайстраваў у камендатуры ...