Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Вобраз Фучыка ў паэме Пятруся Броўкі "Голас сэрца"

Па твору пісьменніка Броўка П. У.
22-01-2020

Трэба адрэзаць дарогу для войнаў, Каб
чалавецтва магло жыць спакойна.

П. Броўка

Пятрусь Броўка ў гады вайны

   Вялікая Айчынная вайна закранула многіх людзей, прынесла амаль у кожны дом гора, няшчасце. Не абмінула яна і Петруся Броўку. Ён з першых дзён вайны быў на фронце, прайшоў тысячы вёрст франта вы х дарог, якія ніколі не канчаюцца ні ў памяці, ні ў паэзіі. У самыя цяж-кія дні паэт думаў пра родны край, трывожыўся за блізкіх, марыў аб тым, як ён сустрэнецца з маці, як яна па-пытаецца, што ён зрабіў для перамогі над ворагам. Яму будзе пра што расказаць, чым яе парадаваць. Наведаўшы родныя мясціны пасля вайны, П. Броўка жахнуўся: ён не ўбачыў сваёй хагы, дзе нарадзіўся. Яе знішчылі фаши­сты разам з ўсёй вёскай. Не давялося яму пабачыцца і з маці, якую фашысты спалілі ў Асвенціме.

Пятрусь Броўка ў Асвенціме

   У 1947 г. П. Броўка наведаў Асвенцім і яшчэ глыбей адчуў усю бязмежнасць людской трагедыі. Ён убачыў змрочныя халодныя баракі, печы крэматорыя, тыя коміны і сцены, якія былі нямымі сведкамі жахлівых відовішчаў.

Ад болю пачаў я хістацда, Чорныя коміны
ўбачыў на пляцы... Колькі крыві на іх з
дымам асела, Колькі жыцця цераз іх
праляцела.

Як быў напісан твор Голас сэрца

   Горыч ад гэтых уражанняў, невымерны боль за маці і нарадзілі паэму «Голас сэрца», якую П. Броўка змог напісаць толькі праз пятнаццаць гадоў пасля сканчэння вай­ны. Яна пра сякну та вялікім душэўным болем, які не сціхае праз многія гады. У паэме П. Броўка ўзвышаецца над сваім горам, і яго боль за трагічны лес маці перарастае ў боль і трывогу за лес усяго чалавецтва, якому пагра-жае новая сусветная вайна. 3 грудзей яго вырываецца крык — гнеўны і суровы:

Там жа плач матак сабраны са свету... Як жа
забыліся хутка пра гэтаі

Вобраз маці - галоўны ў паэме

   Зразумела, вобраз маці, сціплай сялянскай жанчыны,— галоўны ў паэме. Усё, што звязана з маці, паэт памятае да драбніц, памятае ўсе дэталі мірнага вясковага побыту, працу маці ў хаце. Як з жывой, размаўляе сын з маці, успамінаючы, як яна «спявала, як прала, як жала, як шыла кашульку, як вышывала», як чакала сыноў з далёкай дарогі, каб абняць, пацалаваць і сагрэць іх, як свяціліся вочы яе ласкай і радасцю, як рукі пахлі «лебядою, і хлебам жытнёвым, і сырадоем».

   У гады ваеннага ліхалендя маці была разам з партызанамі. Яна ім «абвязвала раны белай хусщнкай, дзялілася з імі хлеба скарынкай». I менавіта за сувязь з пар­ты занамі маці пайшла на жудасную смерць. Сум па маці, а разам з тым любоў і павага сына да яе ўзрастае яшчэ і ад таго, што ў цяжкі час і яна была змагаром. Паэту нібы чуецца голас маці, які адначасова з’яўляецца і голасам усіх ахвяр вайны:

— Досыць па нас вы паплакалі, досыць,
Шануйце, пільнуйце, што збудавалі, Каб болей
пакутаў людзі не зналі.

   Паступова матыў журбы і гора саступае іншым пачуццям паэта. П. Броўка, многа дзе пабываўшы, бачыў, што ў свеце несігакойна, што ёсць людзі, якіх «так цягне да бою». Паэт занепакоены, што ў сучасным све­це яшчэ многія трымаюць у руках зброю, што цячэ кроў нявінных людзей, што пачынае падымаць галаву жудас-ная пачвара — вайна:

Чуеце, ворат узняўся, адужаў, Ён не
збіраецца несці вам ружы... Сэрца ў гневе,
маўчаць не магу яі

   Паэт яшчэ раз нагадвае заклік Ю. Фучыка быць гальнымі:

Людзі i Не можам глядзець мы спакойна. Бачыче, як ланцугі вам куюцца, Помні’це Фучыка: «Пільнымі будзьце!»

Галоўны сэнс твора

   П. Броўка, асуджаючы войны, упэўнены, што на зямлі і без іх шмат праблем, шмат бедных, галодных і абяздоленых, і таму самае разумнае — накіраваць астра-намічныя сродкі, якія ідуць на ўзбраенне, на будаўніцтва жылля, школ, бальніц, на хлеб, на вопратку, на павышэнне дабрабыту людзей. Паэтызуючы сцэны мірнага жыцця, нагадваючы чалавецтву пра яшчэ не зробленае на зямлі, паэт падводзіць чытача да ўспрыняцця заключных радкоў паэмы. Гэта зварот да маці-нябожчыцы, заклік да захавання на зямлі міру:

Сёння магутныя нашыя словы
Скрозь над зямлёю праменнямі свецяць:
— Мір ва ўсім свеце! Мір ва ўсім свецеі

   Паэма напісана на адньм дыханні. Кожны радок праходзіць праз сэрца, прымушае чытача задумацца над праблемамі сённяшняга дня. Радкі наплываюць адзін на адзін. Узнёслыя, трывожныя і трагічныя, яны перадаюць трывожную душэўную настроенасць паэта.