Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Сачыненне на тэму "Вобраз Плачкі і вобраз сына Буры"

Па твору пісьменніка Баршчэўскі Ян
22-01-2020

   Напэўна, кожны паважаючы сябе беларус павінен ведаць свайго выбітнага земляка – Яна Баршчэўскага.

Кароткая біяграфія Яна Баршчэўскага

   Ян Баршчэўскі, наш славуты беларускі пісьменнік, у сваіх творах распавядаў пра мінулае свайго краю, раскрываў самабытнасць нацыянальнага характару, паказваў прыгажосць традыцый і звычаяў народа. Нягледзячы на тое, што беларуская мова была забаронена, пісьменнік працягваў пісаць творы на польскай мове, у якіх звяртаўся да беларускіх паданняў, фальклорных сюжэтаў і вобразаў.

Галоўны лірычны герой у творах Яна Баршчэўскага

   Ян Баршчэўскі займае надзвычай важнае месца ў гісторыі мастацкай культуры беларусаў. На працягу ўсёй творчасці ён кіравауся рамантычна-ўзнёслым пачуццём любві да роднага края. Як рамантык аддаваў перавагу выключным, святочным і трагічным пытанням вясковага жыцця. Легка здагадацца, што галоўным лірычным дзеячам у яго творах з’яўляецца земляроб – селянін, які з раскрытай душой ставіцца да Радзімы, любіць яе, ганарыцца і робіць усё, каб яна квітнела.

Аналіз твора Плачка

   Зразумела, што Ян Баршчэўскі чула ставіцца да гісторыі сваей Радзімы. Таму і был напісан твор, які мае назву “Плачка”.

Аб чым твор "Плачка"

   «Плачка» — адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная кабета, якая з’яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчаць слёзы, з-за таго людзі называюць яе Плачкай. Яна плача, бо людзі не бачаць самыя найдаражэйшыя каштоўнасці, не памятаюць, колькі крыві было праліта на тэрыторыі іх Радзімы.

Аптымізм у творы

   Але пісьменнік - аптыміст, ён верыць у лепшую будучыню свайго краю, спадзяецца, што паны і шляхта перастануць быць такімі далёкімі ад мясцовых праблем, беларускіх традыцый, жыцця тутэйшага народа. Для гэтага трэба расказаць пра мінулае краю, каб паспрыяць абуджэнню пачуцця павагі і любові да Маці-Беларусі, бо простыя людзі з прычыны сваёй неадукаванасці, а шляхта з-за неразумнасці здрадзілі Радзіме, I таму яны не разумеюць Плачку. Але ёсць беларусы (Сын Буры), якія ведаюць, хто такая Плачка, яны сваёй дзейнасцю імкнуцца пашыраць веды пра яе. Для іх патрыятызм пачынаецца перш за ўсё з любові да Радзімы, роднай мовы, гісторыі, з ведання сваіх каранёў, звычаяў і традыцый продкаў.

Аналіз твора Сын буры

   Гаворачы пра любоў да Радзімы, нельга не закрануць яшчэ адзін твор Баршчэўскага – “Сын Буры”. У гэтым апавяданні сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. Сын Буры расказау, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенкў вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Дзякуючы ей, Сын Буры вырашыў падарожнічаць, каб пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.

Параўнанне Плачкі і Сына буры

    Плачка, якая сімвалізуе маці-Беларусь, давярае сваю таямніцу Сыну Буры, таму што яна разумее, што ён абураецца землякамі, якія пагарджаюць роднай беларускай мовай, гісторыяй, якіх цікавяць толькі матэрыяльныя выгоды. Сын Буры памятае той час, калі Беларусь была вольнай і незалежнай.

Сэнс твораў Яна Баршчэўскага

   Чытаючы Яна Баршчэўскага, мы спасцігаем сваю гісторыю, спасцігаем характар, душу народа, спасцігаем не толькі мінулае, але і сучаснае, вучымся пазбягаць памылак у нашым цяжкім жыцці. Аўтар заклікае свайго чытача быць добрым і спагадлівым, жыць па справядлівасці і сумленню, не чыніць нікому зла.