Школьная
Энциклопедия
Русские сочинения
Белорусские сочинения
Блог
Сачыненне на тэму

Водгук на верш "Слуцкія ткачыхі" Максіма Багдановіча

Па твору пісьменніка Багдановіч М. А.
22-01-2020

“Добра быць коласам, але шчасліў той, каму давялося быць васільком”. М. Багдановіч

Што такое "Слуцкія паясы"

   У Беларусі, напэўна, няма такога чалавека, які нічога не ведае пра слуцкія паясы. Слуцкія паясы — вырабы ручнога ткацтва ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм. Паясы рабіліся ў XVIII стагоддзі ў горадзе Слуцку. Таму і з’явілася такая назва. Пояс лічыўся прыкметай высакароднага паходжання. Ткаліся яны ўручную з тонкіх шаўковых, залатых і срэбных нітак. Лічаць, што сёння ў свеце захавалася каля тысячы слуцкіх паясоў. І амаль усе яны знаходзяцца за межамі Беларусі, што гаворыць аб іх незвычайнай прыгажосці.

Гісторыя стварэння верша "Слуцкія ткачыхі"

   Беларускі паэт Максім Багдановіч, захоплены прыгажосцю і гісторыяй стварэння паясоў, напісаў верш "Слуцкія ткачыхі". Аўтар не жыў на радзіме, але гэта не перашкаджала яму пісаць творы на роднай мове. Твор «Слуцкія ткачыхі» раскрывае адну са старонак феадальнага мінулага Беларусі, калі ва ўсёй Еўропе былі вядомыя залататканыя слуцкія паясы. 3 роднага дому забіраюць прыгонных сялянак на радзівілаўскўю фабрыку. Адарваныя ад «родных ніў», яны нудзяцца ў панскай няволі, сумуюць па роднай хаце, іх думкі «імкнуцца мімаволі туды, дзе расцвяла вясна.

Хуткі аналіз верша "Слуцкія ткачыхі"

    Калі першы раз я прачытаў твор "Слуцкія ткачыхі" Максіма Багдановіча, то не адразу зразумеў, аб чым гэты верш. Але калі прыйшоу ў школу, то на ўроке настаўніца мне растлумачыла. І пасля гэтага, я зразумеў, што гэта вельмі прыгожы твор. Аўтар, калі пісаў гэты твор, адразу вырашыў, што гэты верш будзе складацца з двух драматычных палоў. Гэта і можна ўбачыць у творы. Першая частка, з якой пачынаецца твор, апісвае нам дзеянні, якія адбываюцца на падворку, дзе робяць слуцкія паясы. Багдановіч цемнымі фарбамі малюе становішча людзей, якія працуюць у паны на фабрыце па шыццю паясоў. Пісьменнік называе іх бяздольнымі, таму што яны пад прымусам працуюць у пана. "І цягам доўгія часіны, Дзявочыя забыўшы сны," - у гэтых радках мы можам убачыць, што часамі жанчыны нават не хапае сну, настолькі цяжкая ў іх праца.

    У другой палове верша мы бачым зусім інныя фарбы. Максім Багдановіч як сапраўдны пісьменнік замяняе цемную фарбу на ясную і працягвае пісаць свой верш. Мы бачым, што зусім побач, за сцяной ідзе другое жыццё. "А за сьцяной сьмяецца поле, Зіяе неба з-за вакна". Вельмі прыгожа пабудаваны твор. Калі чытаеш яго, то волей-няволей уязўляеш сабе на мейсцы тых жанчын, якія былі вымушаны працаваць пад прыгнетам пана. Таму і на канцы твора, нягледзячы на цеплыя фарбы, становіцца смутна.

Аналіз трох частак твора Слуцкія ткачыхі

Водгук на першую частку

   Верш выразна дзеліцца на тры часткі. У першай частке распавядаецца пра ткачых, якія працуюць пад чужым прымусам. У радках:

Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы…

мы можам гэта убачыць. Усім сэрцам чуецца жывы боль развітання. Асноўны прыём у першай частке гэта анытэза — родная хата, родная ніва – панскі двор.

Водгук на другую частку

   Другая частка — карціна роднай зямлі. Яна як-бы звязваецца з папярэдняй праз новую тэму —“А за сцяной смяецца поле…”. Як-быццам вырваўшыся з-за сцен панскага двору імкнуцца на волю думкі ткачых-пакутніц. У частке можна убачыць шмат метафар(светлы настрой роднага краю) і эпітэтаў(ясныя далі, сінеюць васількі).

Водгук на трэцюю частку

   А ў трэцяй заключана асноўная ідэя твора. У радках:
Заміж персідскага ўзора
Цвяток радзімы васілька.

як перамога, закрасаваў жывы “цвяток радзімы васілька” над мертвым персідскім узорам.

Галоўная ідэя верша

   Галоўная ідэя ў вершы Максіма Багдановіча — гуманізм адносін паэта да слуцкіх ткачых, шанаванне іх працы. Аўтар паказвае, што прыгажосць лепш ствараць не па чужым узоры, а па сваім, родным, такім, якога прагне душа.

Няправільная назва твора

   Чалавека, ведаючага хоць штосьці пра слуцкія паясы, верш "Слуцкія ткачыхі" не можа пакінуць абыякавым. Вельмі цікавым фактам з'яуляецца тое, што на самой справе слуцкія паясы ткалі не жанчыны, а мужчыны. А адбывалася гэта з таго паводу, што была гэта вельмі цяжкая праца. Не кожная жанчына магла рабіць гэта. Такім чынам, Максім Багдановіч трохі падхарашыў сапраўднае становішча майстроу. Але я думаю, што гэта была зроблена з мэтай стварыць літаратурна прыгожы верш.

   Я мяркую, што Максім Багдановіч дастойны пісьменнік, і яго сапраўды можна лічыць гонарам нашай краіны!